Людзі і справы

Першы гарадскі выпускны ў Гродне: шэсце, канцэрт і феерверк для 2,5 тысяч выпускнікоў

У першым для Гродна гарадскім выпускным узялі ўдзел каля 2,5 тысяч выпускнікоў. Для іх зладзілі сапраўднае свята з урачыстым шэсцем і канцэртам на Савецкай плошчы.

Гарадскі выпускны пачаўся на плошчы Леніна: там выпускнікі збіраліся пасля ўручэння дыпломаў у сваіх навучальных установах.

Фота: «Гродзенская праўда»
Фота: «Гродна Плюс»
Фота: «Гродзенская праўда»
Фота: «Гродзенская праўда»
Фота: «Гродзенская праўда»

Пастроіўшыся па школах, урачыстым шэсцем яны прайшлі разам з настаўнікамі ад плошчы Леніна па вуліцы Савецкай да плошчы Савецкай. Следам ішлі бацькі. У шэсці ўдзельнічалі аркестр, вайскоўцы пранеслі па вуліцы вялікі афіцыйны сцяг Беларусі. У сувязі з выпускным перакрылі цэнтр горада і змянілі рух транспарту.

На Савецкай плошчы ўдзельнікаў чакалі святочныя аркі, канфеці, віншаванні, узнагароджанне і канцэрт. Узнагароды і падарункі за поспехі ў вучобе, спорце, творчай і грамадскай дзейнасці ўручаў асабіста кіраўнік горада Андрэй Хмель.

Фота: «Гродзенская праўда»
Фота: «Гродна Плюс»
Гарадскі выпускны ў Гродне — 2024. Фота: «Гродзенская праўда»
Фота: «Гродзенская праўда»
Фота: «Гродзенская праўда»

На выпускным канцэрце крыху больш за гадзіну адвялі на выступы беларускіх артыстаў, сярод якіх былі і хэдлайнеры канцэрта на Дзень Незалежнасці ў 2022 годзе Тэо і Вольга Рыжыкава. Частка выпускнікоў разам з артыстамі спявалі «Куда уходит детство» і іншыя традыцыйныя для такой падзеі песні. Каля сцэны танцавала хадулістка ў касцюме анёла.

Пасля на сцэну выйшлі выступоўцы з Расіі: 22-гадовы рэпер Фогель і гурт «Dabro». Выпускнікі падпявалі словы песняў на памяць, у час выступу Фогеля скандавалі яго імя і па ўзмаху рукі адначасова запалілі агеньчыкі.

Фота: «Гродна Плюс»
Фота: «Пул 4 регион»
Фота: «Пул 4 регион»

Вечар завяршыўся салютам, пасля выпускнікі мусілі раз’ехацца па сваіх школах і гімназіях. Святкаваць выпускныя ў рэстаранах сёлета забаранілі: вясной пра гэта негатыўна выказаўся Лукашэнка. Продаж алкаголю ў дзень выпускнога быў забаронены.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Раней падумалі б: пацыенту мроіцца, што яго праследуе псіхіятр». Як беларускія ўрачы працуюць у Польшчы і нават сустракаюць былых падапечных

Штораніцы поўныя цягнікі вязуць жыхароў Прушкава, што пад Варшавай, на працу ў сталіцу. Але ёсць…

10 мая 2025

«Скажуць раздаваць сцяжкі — раздам». Задалі адны і тыя ж пытанні выпускніцам ВНУ з Беларусі і Польшчы

Навучальны год набліжаецца да канца, і хутка выпускнікі будуць абараняць дыпломы і здаваць апошнія экзамены.…

6 мая 2025

Дапамога адрозніваецца ў 33 разы. Параўналі, як Польшча і Беларусь змагаюцца з беспрацоўем

У Польшчы беспрацоўныя атрымліваюць штомесячную дапамогу каля 1500 злотых (або прыкладна 400 долараў) на рукі.…

5 мая 2025

ВНУ Гродна змагаюцца з «моладзевым экстрэмізмам» па прыкладзе Расіі: шукаюць скінхэдаў, металістаў і спартсменаў

Як стаць маладым экстрэмістам? Быць "залатой моладдзю", слухаць хардкор і насіць клятчастую понамку. Так лічаць…

30 красавіка 2025

Сцэна пад «Дажынкі» vs хуткая дапамога на матацыкле. Параўналі, як у Беларусі і Польшчы падтрымліваюць грамадзянскія ініцыятывы

Хочаце новую дзіцячую пляцоўку непадалёк ад дома? Ці лічыце важным правесці ў сваім горадзе кампанію…

29 красавіка 2025

«Каб цябе пярун забіў!» Як неверагодны пярун 90 гадоў таму трымаў у страху Гродзеншчыну

“Каб цябе пярун забіў!” - адзін з найбольш вядомых беларускіх праклёнаў. У 1934 і 1935…

22 красавіка 2025