Зруйнаваны горад і чэргі яўрэяў: глядзіце ўнікальныя здымкі Гродна, якія зрабіў нямецкі паліцэйскі 80 гадоў таму

У архівах амерыканскага Музея халакоста знаходзіцца альбом нямецкага паліцэйскага Ёзэфа Баура. У чэрвені 1941 года ў складзе свайго падраздзялення ён трапіў у Гродна і здымаў тое, што адбываецца, на свой фотаапарат. На ўнікальных здымках можна ўбачыць разбураны горад у першы месяц вайны, чэргі з яўрэяў, службу ў Фарным касцёле і многае іншае. Hrodna.life публікуе фотаздымкі з апісаннямі падзей.

Справа Баура складаецца з ліставання, дакументаў, якія сведчаць асобу, фатаграфій і двух фотаальбомаў, якія адносяцца да яго сям'і. Дакументы датычацца ваеннага досведу мужчыны ў складзе 131-га паліцэйскага батальёна і 14-га паліцэйскага палка СС у час Другой сусветнай вайны.

Большая частка лістоў - перапіска паміж Ёзэфам Баурам і ягонай жонкай Агнес у перыяд 1940−1943 гадоў. Агнес у Германіі атрымлівала фатаграфіі мужа, якія ён дасылаў з Усходняга фронту. У архіве музея — два фотаальбомы з фотаздымкамі Ёзэфа. У другім, які падпісаны рускімі літарамі «Альбом», ёсць здымкі з моманту разгортвання 131-га паліцэйскага батальёна на Усходнім фронце ў 1941 годзе да пачатку 1942 года, калі яны былі адкліканыя з перадавой.

У альбоме ёсць фатаграфіі з Гродна, зробленыя ў ліпені 1941 года. На здымках можна ўбачыць нямецкіх салдат сярод руін Гродна, грамадзянскіх асоб, якія наведваюць царкоўную службу, групу яўрэйскіх мужчын і жанчын з павязкамі на рукавах, якія стаяць у чарзе, і нямецкага салдата, які арыштоўвае дзвюх яўрэек.

Перад уварваннем у СССР

Частка фота зробленая ў чэрвені 1941 года, перад уварваннем Германіі ў СССР. Батальён Ёзэфа Баура знаходзіўся ў лесе каля вёскі Гібы (70 км ад Гродна). 22 чэрвеня Германія нападзе на СССР, а 24 чэрвеня нямецкія войскі ўжо будуць у Гродне.

У разбураным Гродне

На здымках Ёзэфа Баура можна ўбачыць, як выглядаў горад пасля налёту авіяцыі. У першыя дні вайны ў цэнтры Гродна была вялікая колькасць разбураных або пацярпелых будынкаў.

Акупацыя

Немцы ўвайшлі ў Гродна без бою. Савецкія часткі ўцякалі з горада. Супраціў аказалі толькі памежныя заставы. За перыяд Другой сусветнай вайны Гродна быў разбураны на 43%. Сур’ёзна пацярпелі фабрыкі, заводы і жылыя кварталы. Насельніцтва скарацілася ўдвая.

Яўрэйскае пытанне

Пасля прыходу немцаў у Гродна да мясцовых яўрэяў адразу былі ўжытыя абмежаванні. Яшчэ да стварэння гета ім пад страхам смерці загадалі насіць адметныя знакі - белыя нарукаўныя павязкі з сіняй «зоркай Давіда». Затым у гета іх замянілі на шасціканцовыя жоўтыя зоркі, нашытыя спераду і ззаду. Яўрэям дазволілі хадзіць толькі па праезнай частцы і толькі па адным, ім забаранялася з’яўляцца на рынку, заходзіць у паркі, кінатэатры і тэатры. Кожны яўрэй, убачыўшы немца ці паліцэйскага, абавязаны быў зняць галаўны ўбор. Паводле звестак акупацыйных уладаў, на 29 ліпеня 1941 года ў Гродне знаходзіліся 18 560 яўрэяў. Пасля вайны ў горадзе засталося не больш за 200 мясцовых яўрэяў.

У дамах гродзенцаў

Кватаравалі немцы ў дамах гродзенцаў або ў казармах. Мяркуючы па фатаграфіях Ёзэфа Баура, яго частка была расселеная ў кватэрах.

Немцы часта засяляліся ў кватэры яўрэяў, якіх выганялі на двор. Акупацыйныя ўлада высяляла ў Гродне і хрысціян, некаторым наўзамен давалі іншае жыллё. Напрыклад, сям’ю Песняк немцы выселілі з дома па вуліцы Віленскай, бо стваралі там гета. Узамен ім прапанавалі прыватны дом на вуліцы Чкалава.

На службе ў касцёле

На здымках Ёзэфа Баура можна ўбачыць службу ў Фарным касцёле. Па ўспамінах старажылаў, для нямецкіх салдат служба праходзіла асобна.

Напрыклад, гродзенка Лідзія Івашчанка ўспамінала, як з імі на службу ў царкву хадзіў нямецкі салдат. Сям’я з ім пасябравала.

«Яшчэ ў першы год акупацыі мы неяк з бацькам ішлі ў царкву, а каля дарогі ляжаў чалавек п’яны. Немец паказваў на яго, а бацька загаварыў з салдатам на нямецкай і сказаў, што чалавек проста п’яны, не варта яго чапаць. Салдат тады прычапіўся да нас і спытаў, куды мы ідзем. Бацька сказаў, што на службу ў царкву, так ён з намі і пайшоў. Тады быў Вялікдзень, мы выйшлі з храма і запрасілі гэтага немца да нас дадому на абед.

Пасля гэтага выпадку салдат стаў да нас хадзіць, то сахарын прынясе, то што-небудзь яшчэ. Распавядаў, што ў яго ў Германіі жонка засталася, трое дзяцей і ўласны маёнтак. Казаў, што вайна яму зусім не патрэбна, але ўсіх забіралі. Адзін раз ён прыйшоў да нас і сказаў, што яго частку адпраўляюць на Сталінград. На развітанне прынёс бацьку шэры шалік і пальчаткі. Напэўна, недзе на фронце ён і загінуў", — успамінала Лідзія Івашчанка.

Застаўся ў жывых і вярнуўся ў Германію

Пасля Гродна Ёзэф Баура ў складзе свайго батальёна выправіўся на усход. Там ён прабыў да 1942 года, але пасля быў адкліканы са сваёй часткай. За гэты час у альбоме Ёзэфа з’явіліся здымкі з Вільні, фота яўрэйскіх зняволеных блізу Наваельні і ўезду ў гета Віцебска. Таксама ёсць фатаграфіі цыган лагера недалёка ад Дзямідава (Расія). Мяркуючы па дакументах, Ёзэф вярнуўся ў Германію і жыў там да смерці. Сёння яго альбомы і дакументы захоўваюцца ў амерыканскім Музеі халакоста.

Чытайце таксама: Охота за нацистом: как после войны нашли и осудили начальника гродненского гетто Курта Визе

Падзяліцца

Апошнія запісы

Парасон, халат, check-up здароўя. 11 ідэй, што падарыць мужчыну на свята

Лічыцца, што складана выбраць падарунак менавіта мужчыну - мужу, сыну, бацьку, партнёру ці сябру. Сітуацыя…

20 снежня 2024

«Навявае сплін і абурэнне». Беларус наведаў Навагрудак і расчараваўся — горад запушчаны, а сэрвіс не развіты

Беларус Алекс Вазнясенскі наведаў Навагрудак як турыст. Мужчыну ўразіла, што горад з багатай гісторыяй знаходзіцца…

18 снежня 2024

Віціна, дракар ці славянскае фэнтазі? Чаму праект рэстарана-ладдзі на Нёмане выклікае пытанні

Рэстаране-кафэ “Нёманская віціна” ў выглядзе ладдзі - частка канцэпцыі новай гродзенскай набярэжнай, якую абмеркавалі ў…

18 снежня 2024

Дыякан, хакер і шматдзетны бацька. Як беларус выканаў амерыканскую мару

Аляксей Кажэнаў з'ехаў з Мінску ў 1998-м годзе. Ён атрымаў працу ў Google, стаў дыяканам…

17 снежня 2024

Усяслаў Чарадзей — квадробер, а Францішка Уршуля Радзівіл — найк про. Тлумачым моладзевы слэнг на гістарычных постацях

Слэнг пастаянна змяняецца - у апошні час пад ўплывам TikTok. Зразумець яго адразу і ўвесь …

9 снежня 2024

Можна пакаштаваць на большасці заправак. Як у Гродне пражаць каву для ўсёй Беларусі

Кожны месяц 22 тоны кававага зерня выязджаюць з Гродна, каб патрапіць на запраўкі па ўсёй…

9 снежня 2024