У Гродне адкрылася месца, дзе можна адасобіцца са сваім тэматычным партнёрам у абсталяванай і камфортнай БДСМ студыі. Пакой створаны ў першую чаргу для тых, хто хоча разнастаіць сваё сэксуальнае жыццё, паспрабаваць нешта новае. Інтэр'ер і прадметы студыі дапамогуць атрымаць новыя ўражанні, рэалізаваць фантазіі па ўласным сцэнары. Хто адкрыў у Гродне такое незвычайнае месца і каго там будуць чакаць, даведваўся карэспандэнт Hrodna.life.
«Перад тым, як адкрыць у Гродне пакой, мы вывучалі рынак падобных паслуг за мяжой, — распавядае прадпрымальнік Уладзімір. — Для нас вельмі важна было азнаёміцца з водгукамі сямейных пар, якія наведвалі БДСМ студыі. У большасці выпадкаў усе заставаліся задаволеныя».
Уладзімір спасылаецца на даследаванні галандскіх навукоўцаў, згодна з якім пасля наведвання такіх месцаў пары ўмацоўваюцца. Магчыма, студыя дапаможа камусьці стаць больш разняволенымі, кажа ён.
«Мы разлічваем, што нашай мэтавай аўдыторыяй стануць сямейныя пары і людзі, якія хочуць разнастаіць руціну. Таксама мы чакаем моладзь і пачаткоўцаў, якія хочуць паспрабаваць нешта новае».
БДСМ студыя — новы напрамак не толькі для Гродна, але і для Беларусі. У адкрытым доступе падобных пакояў яшчэ не было.
«У нас усё законна, студыя ізаляваная ад іншых памяшканняў. Мы даем у арэнду асаблівую атрыбутыку і антураж пакоя. Сам пакой мы не здаем, ён прадастаўляецца бясплатна», — кажа Уладзімір.
[irp posts="19 958″ name="Не распуста, а эстэтыка. Скандальная імпрэза Loshadka party" адбылася ў Гродне"]
З яго слоў, студыю могуць выкарыстоўваць не толькі пары для адпачынку, але і фатографы для здымак. Ананімнасць наведвальнікаў гарантуецца, але ўваход строга з 18 гадоў.
«За мяжой сямейныя пары часта робяць адно адному падарункі - паход у падобныя пакоі. Бо ў хатніх умовах зрабіць тое ж, што ў спецыялізаванай студыі, проста немагчыма».
Студыя прадстаўлена ў чырвона-шэрых танах. Там ёсць спецыяльныя калодкі, клетка з падвязваннем, ёсць арэлі на ланцугах, крэсла з ланцугамі, андрэеўскі крыж у форме літары «Х», кляпы, бізуны і многае іншае.
«Пакой пасля кожных наведвальнікаў абавязкова кварцуецца. Усе прадметы апрацоўваюцца адмысловымі прэпаратамі», — кажа Уладзімір. Паводле яго слоў, цікавасць да студыі ў гродзенцаў ужо праяўляецца, але з асцярожнасцю. Пытаюць пра абсталяванне, цэны і г. д. Зараз студыя здаецца па цане 17 рублёў за першую гадзіну і 12 за кожную наступную. Начны фармат павінен каштаваць даражэй — каля 40 рублёў.
Больш падрабязна пра пакоі і чым там можна будзе займацца, можна прачытаць у групе студыі Вконтакте.
БДСМ — гэта псіхасэксуальная субкультура, заснаваная на эратычным абмене ўладай і ролевых гульнях у панаванне і падначаленне. Свядома парушаючы ўстаноўленыя грамадствам нормы паводзін, партнёры могуць звяртацца да фізічнага ўздзеяння, атрымліваючы ад гэтага псіхалагічнае задавальненне. Пры гэтым нават не абавязкова, каб партнёры займаліся сэксам.
Белавежская пушча сёння раздзеленая не на дзве, а насамрэч на тры часткі: беларускую, польскую і…
Ужо некалькі дзесяцігоддзяў метал-музыка аб'ядноўвае людзей не толькі адных музычных прыхільнасцяў, але і падобнага светапогляду.…
У ГЗК Triniti гродзенцы заўважылі прусака — насякомае бегала па канапе ў зоне фуд-корту. Hrodna.life…
Беларускі гурт Ulis праіснаваў больш за 20 гадоў. Яго спадчына жыве - музыканты робяць каверы,…
Крысціна Мішчук (Пянткоўская) нарадзілася ў 1933 годзе ў Гродне ў сям'і мясцовай інтэлігенцыі. Каталічка. Тата…
У 500 метрах ад плота, узведзенага на польскім баку мяжы з Беларуссю, стаіць вёска Азяраны…