Ужо два дні працягваецца рамонт стэлы ў Каложскім парку. Працы пачаліся пасля таго, як на прыём да старшыні аблвыканкама Уладзіміра Краўцова прыйшоў гараджанін Мар’ян Сянкевіч. Ён быў заклапочаны тым, што доўгія гады стэлу ніхто не рамантуе.
Два тыдні пазней працоўныя «Рэмаўтадора» ўзяліся за рамонт.
«Пачысцілі стэлу ад моху, ліквідавалі сколы і расколіны. Неўзабаве пафарбуем. Пры добрым надвор'і да 5 лістапада скончым рамонт», — распавёў майстар «Рэмаўтадора» Валерый Клыбiк.
Карыстаючыся выпадкам, прапануем вам паглядзець фатаграфіі з вышыні стэлы.