Панно паводле эскіза Аляксандра Сільвановіча на вуліцы Савецкай, 6 у Гродне.
Увагу мясцовых жыхароў і турыстаў на пешаходнай вуліцы Савецкай у Гродне прыцягвае манументальная праца — пано «Фестывальнае», выкананае ў тэхніцы сграфіта. На ім бачныя 17 птушак з рознымі арнаментамі. Не кожны нават мясцовы адразу раскажа гісторыю гэтага пано. Між іншым, у ім закладзена вельмі канкрэтная сімволіка. Пра пано расказаў канал пра гісторыю Hrodna 11:27.
Яго стварылі ў 2000 годзе з нагоды трэцяга Фестывалю нацыянальных культур. Тады абласное аддзяленне Саюза мастакоў праводзіла конкурс — на ім перамагла прапанова мастака Аляксандра Сільвановіча. У стварэнні пано прымалі ўдзел сам аўтар эскіза, а таксама даволі вядомыя мясцовыя мастакі Сяргей Грыневіч, Мікалай Крукаў і Васіль Мартынчук. Дапамагала ім брыгада штукатураў.
У цэнтры кампазіцыі - герб Гродна, а навокал — птушкі, якія жывуць пад адным дахам, але «апранутыя» ў арнаменты 17 розных нацыянальнасцяў, якія прымалі ў той год удзел у фестывалі. Некаторыя вызначыць не складана: птушка з зоркай Давіда сімвалізуе яўрэяў, з паўмесяцам — татараў, з ракавінкай — грэкаў. Іншыя ж вельмі цяжка распазнаць не спецыялісту. Таму аўтар узнавіў інфармацыю пра пано ў сваім Instagram.
Злева направа і зверху ўніз на птушках выяўлены арнамент або сімволіка наступных нацыянальнасцей:
Глядзіце таксама:
Штораніцы поўныя цягнікі вязуць жыхароў Прушкава, што пад Варшавай, на працу ў сталіцу. Але ёсць…
Навучальны год набліжаецца да канца, і хутка выпускнікі будуць абараняць дыпломы і здаваць апошнія экзамены.…
У Польшчы беспрацоўныя атрымліваюць штомесячную дапамогу каля 1500 злотых (або прыкладна 400 долараў) на рукі.…
Як стаць маладым экстрэмістам? Быць "залатой моладдзю", слухаць хардкор і насіць клятчастую понамку. Так лічаць…
Хочаце новую дзіцячую пляцоўку непадалёк ад дома? Ці лічыце важным правесці ў сваім горадзе кампанію…
“Каб цябе пярун забіў!” - адзін з найбольш вядомых беларускіх праклёнаў. У 1934 і 1935…