Тэма вулічных музыкаў у Гродне не губляе актуальнасці. Але яшчэ большую цікавасць (і абурэнне) гродзенцаў выклікаюць не самі выканаўцы, а іх памочнікі - так званыя «шапачнікі». Гараджане занепакоеныя паводзінамі гэтых настойлівых людзей. На днях у сетках з’явілася відэа, у якім «шапачнікі» самі паказалі, на што ж на самай справе яны збіраюць грошы.

Вулічныя музыкі ў Гродне апошнім часам адмаўляюцца ад «паслуг» людзей з шапкамі. Маўляў, без іх можна зарабіць больш. Нават вядомая акардэаністка Лена Патапава, якая доўгі час супрацоўнічала з «шапачнікамі», у размове з Hrodna.life выказалася супраць іх.

«З шапкай таксама трэба ўмець хадзіць правільна. Гэта як тамада на вяселлі. Мне не падабаецца, што ў Гродне з шапкамі ходзіць шмат нецвярозых мужыкоў, якія не могуць сябе правільна падаць і проста выпрошваюць грошы», — казала яна.

[irp posts="79 100″ name=" У мяне ўсё ад душы". Баяністка Лена пра вулічную музыку, канкурэнцыю і «шапачнікаў""]

Памочнікі вулічных музыкаў у Гродне паказалі, на што збіраюць грошы
Жыхары Гродна, у прыватнасці вуліцы Віленскай, нават звярнуліся з нагоды непрафесійных музыкаў і іх калег з шапкамі ў міліцыю.

«Такія проські-папрашайкі ганьбяць нашу прыгожую вуліцу. Проста некамфортна праходзіць побач з імі. Яны п’юць. З гэтых жабракоў бяруць прыклад дзеці, яны кожны вечар ходзяць на Савецкай і таксама просяць грошы», — распавяла жыхарка цэнтра Гродна Таццяна.

[irp posts="76 811″ name=""З шапкай хадзіць не прынята". Вулічны музыка з Полацка, які аб’ехаў усю Еўропу, зазірнуў у Гродна"]

У сацыяльнай сетцы Вконтакте у актыўных проськаў у Гродне ёсць свая група «Бомжом-то стал!!!», дзе рэгулярна з’яўляюцца відэа і фатаграфіі з вуліц горада. Там за апошні месяц выкладзена больш за 10 відэа, дзе «шапачнікі» паказалі, на што яны збіраюць грошы ў цэнтры Гродна. У асноўным на ўсіх відэа адбываецца распіццё настойкі глогу [боярышника — рус.]. Займаюцца гэтым пераважна маладыя хлопцы.

Даваць грошы «шапачнікам» ці не — справа кожнага. Але разам гродзенцы могуць паўплываць на тое, каб зрабіць вуліцу Савецкую насамрэч не толькі самай прыгожай, але і самай музычнай у Гродне, без надакучлівых проськаў.

[irp posts="75 792″ name="Жыхары цэнтра Гродна сабралі подпісы супраць непрафесійных музыкаў на Савецкай"]


Вы хотите изменить прическу, но боитесь рисковать? Попробуйте омбре. Это окрашивание прекрасно смотрится на волосах и придает образу игривости. На этой страницу вы сможете посмотреть примеры окрашиваний на разные цвета волос. Не бойтесь меняться.