«Тутэйшыя», «Высоцкі», «Юнона і Авось». Што паглядзець у Міжнародны дзень тэатра

Штогод 27 сакавіка святкуецца Міжнародны дзень тэатра. З гэтай нагоды Hrodna.life зрабіў падборку спектакляў, запісы якіх можна паглядзець у інтэрнэце. Мы падзялілі падборку на дзве часткі. У першай — спектаклі, якія раяць паглядзець людзі, звязаныя з тэатрам — акцёры і рэжысёры. У другой частцы — спектаклі, што раіць журналіст Hrodna.life, які час ад часу наведвае тэатральныя пастановы.

Што раяць акторы

З даступных анлайн спектакляў прадстаўнікі тэатральных прафесій раяць такія:

«Рамантычнасць»

У аснове спектакля — першы паэтычны зборнік паэта Адама Міцкевіча. «Балады і рамансы» — гэта маніфест і пачатак эпохі рамантызму не толькі ў Польшчы, але і рамантызму наогул на землях колішняй Рэчы Паспалітай.

«Оскар і Ружовая дама»

Гэта монаспектакль савецкай і расійскай акторкі Алісы Фрэйндліх паводле рамана французскага пісьменніка Эрыка-Эмануэля Шміта. У сюжэце спектакля старая сядзелка дзіцячага шпіталя чытае лісты 10-гадовага хлопчыка Оскара, хворага на лейкемію, які пісаў іх Богу.

«Прынцэса Турандот»

Спектакль паводле казкі Карло Гоццы. У ім кітайская прынцэса Турандот не жадае выходзіць замуж. Для ўсіх жаніхоў яна прыдумала невыканальную задачу — разгадаць тры складаныя загадкі. Хто не адгадае — таго пакараць смерцю. Тым не менш, плынь закаханых не спыняецца. Але перад ёй з’яўляецца прынц Калаф, і пачынаюцца трагічныя і камедыйныя прыгоды.

«Уладзімір Высоцкі»

Спектакль «Уладзімір Высоцкі» стварылі калегі актора і музыканта да першай гадавіны ягонай смерці. Пастаноўка створана на аснове песень паэта. У 1981 годзе паказаць спектакль дазволілі толькі адзін раз. Афіцыйны дазвол на выпуск пастаноўкі «Тэатр на Таганцы» атрымаў толькі ў часы перабудовы ў канцы 1980-х гадоў.

«Юнона і Авось»

Спектакль паводле аднайменнай рок-оперы кампазітара Аляксея Рыбнікава, які паставіў Марк Захараў у 1981 годзе ў Маскоўскім тэатры імя Ленінскага камсамола. Ад першай прэм’еры спектакль паказалі больш за 1,5 тыс. разоў. Пастаноўка стала своеасаблівай візітоўкай «Ленкама».

«Сімфонія майскага жука» — La Symphonie du Hanneton

Гэта спектакль унука Чарлі Чапліна Джэймса Т’ерэ. Ён праславіўся сваімі шоу, у якіх спалучае тэатр і цырк. Сам Т’ерэ не толькі актор і рэжысёр, а таксама танцоўшчык, мім і скрыпач.

«Снежнае Шоу Вячаслава Палуніна»

Крытыкі розных краін да гэтага часу не могуць вызначыць, што такое «Снежнае шоу Славы Палуніна» — цыркавая клаўнада, мастацкі перформанс ці казка, аднолькава цікавая і пазнавальная як для дзяцей, так і для дарослых.

Вячаслаў Палунін прыдумаў яго яшчэ ў 1993 годзе. І з тых часоў з нязменным поспехам шоу паказваюць па ўсім свеце, заваёўваючы разнастайныя прызы.

Чытайце таксама: «Падпольным займацца цікавей». Незалежны тэатр у Гродне памёр, рэпертуар дзяржаўнага збяднеў

Што раіць Hrodna.life

«Запіскі афіцэра Чырвонай арміі»

Спектакль паводле кнігі Сяргея Пясецкага, які «купалаўцы» паставілі ў 2022 годзе. Твор прынята лічыць жорсткай сатырай, якая ў гратэскных фарбах малюе менталітэт савецкага салдата — носьбіта магутнай ідэалогіі, грамадзяніна новай вялікай дзяржавы. Але што будзе, калі прыгледзецца да галоўнага героя ўважлівей?

«451 градус па Фарэнгейце» (спектакль Гродзенскага драматычнага тэатра)

Пастаноўка Генадзя Мушперта створана паводле аднайменнага рамана Рэя Брэдберы, які стаў сусветнай класікай. Выдадзены ў 1953 годзе, раман толькі набірае актуальнасць сёння.

Чытайце таксама: «Калі дадуць лінаваную паперу, пішы ўпоперак». У Гродне акцёры закрытага драмтэатра выступілі ў двары

«Радзіва прудок»

Спектакль заснаваны на рэальных падзеях, расказвае пра жыццё Адруся Горвата — журналіста з Мінска, які працаваў дворнікам у Купалаўскім тэатры. У нейкі момант ён вырашыў з’ехаць у палескую вёску Прудок — адбудоўваць дзедаву хату і адкрываць сваю паляшуцкую сутнасць. Гэта гісторыя стала дзённікам, дзённік — кнігай, кніга — спектаклем.

«Як я з’еў сабаку»

Монаспектакль «Як я з’еў сабаку» — гэта, па словах аўтара і выканаўцы, «універсальная гісторыя сталення чалавека», досвед марака, які ён атрымаў падчас службы на Ціхаакіянскім флоце. Апавяданне вядзецца ад першай асобы адным акцёрам (самім аўтарам) як успамін чалавека пра дзяцінства, юнацтва і марскую службу.

Таксама мы маглі б параіць паглядзець спектакль «Тутэйшыя» паводле Янкі Купалы ў пастанове гродзенскага Тэатра лялек. Але яго запіс недаступны. Таму можна паглядзець спектаклі Купалаўскага тэатра 1991 і 2001 гадоў.

Спэктакль «Тутэйшыя» (1991)

Спэктакль «Тутэйшыя» (2003)

Таксама ёсць пастанова «купалаўцаў» 2020 года

Чытайце таксама: «Тутэйшыя» вяртаюцца! Гродзенскі тэатр лялек аднавіў культавы спектакль

Падзяліцца

Апошнія запісы

Тры Белавежскія пушчы. Як агароджы на мяжы змяняюць лес і жывёльны свет у Беларусі, Польшчы і паміж платамі

Белавежская пушча сёння раздзеленая не на дзве, а насамрэч на тры часткі: беларускую, польскую і…

31 сакавіка 2025

«Трэнд — мацоўня, здароўе». Задалі адны і тыя ж пытанні металістам з Беларусі і Польшчы

Ужо некалькі дзесяцігоддзяў метал-музыка аб'ядноўвае людзей не толькі адных музычных прыхільнасцяў, але і падобнага светапогляду.…

26 сакавіка 2025

У гродзенскім ГЦ развяліся прусакі. Куды звяртацца, калі заўважылі насякомых у кафэ ці ў сябе дома

У ГЗК Triniti гродзенцы заўважылі прусака — насякомае бегала па канапе ў зоне фуд-корту. Hrodna.life…

26 сакавіка 2025

«Магчыма, будзе і новы матэрыял». Вакаліст гурта Ulis Слава Корань расказаў, як эміграцыя не дае яму пісаць

Беларускі гурт Ulis праіснаваў больш за 20 гадоў. Яго спадчына жыве - музыканты робяць каверы,…

20 сакавіка 2025

«Мама выпісвала фальшывыя дакументы і дапамагала трапіць у Польшчу». Рэпатрыянтка — пра дзяцінства ў Гродне і эміграцыю ў 1946-м

Крысціна Мішчук (Пянткоўская) нарадзілася ў 1933 годзе ў Гродне ў сям'і мясцовай інтэлігенцыі. Каталічка. Тата…

18 сакавіка 2025

«Мая зямля — што хачу, тое і раблю». З’ездзілі ў польскую вёску ля мяжы з Беларуссю, куды стараста запрашае жыць усіх ахвотных

У 500 метрах ад плота, узведзенага на польскім баку мяжы з Беларуссю, стаіць вёска Азяраны…

17 сакавіка 2025