Гродзенскі мастак Яраслаў Кірвель намаляваў cерыю з 15 паштовак з партрэтамі палітвязняў і знакавымі палітычнымі падзеямі ў Гродне. Знайсці паштоўкі можна ў краме «Адметнасць».

Яраславу 17 гадоў, яго часта можна сустрэць у цэнтры горада — ён малюе мясцовыя славутасці. Са згоды бацькоў ён вырашыў намаляваць палітвязняў, якіх затрымалі ў апошні час у Мінску і Гродне. Як кажа мастак, гэта адзінае, што ён можа зрабіць у цяперашняй сітуацыі.


На донышке: гродненец рисует достопримечательности города на стаканчиках из-под кофе


«Мне 17 гадоў. Я яшчэ не магу галасаваць і ставіць подпіс на пікетах. Я вырашыў маляваць — гэта тое, што я ўмею рабіць лепш за ўсё. Гатовыя малюнкі я перадаў у краму „Адметнасць“. І цяпер кожны можа адправіць паштоўку з выявай палітвязняў», — распавёў Hrodna.life Яраслаў.

У  Гродне з'явіліся паштоўкі салідарнасці. На іх намаляваны палітзняволеныя
Яраслаў малюе паштоўку з Сяргеем Ціханоўскі. Фота: Руслан Кулевіч

«За вырученные средства оплатим штрафы». Художник нарисовал пикет в Гродно и готов продать рисунок


Паштоўкі можна знайсці ў краме «Адметнасць» на Кірава, 3. Усе выручаныя сродкі з паштовак пойдуць на дапамогу палітвязням і іх сем’ям.

«Цану на паштоўкі мы не ставілі, усе за ахвяраванні. Усё, што людзі дадуць, пойдзе палітвязням. Сродкі ў першую чаргу патрэбныя на адвакатаў, перадачы і іншае „, — распавёў Hrodna.life ўладальнік крамы“ Адметнасць» Сяргей Верамеенка.

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт info@hrodna.life