Першы ў Гродне МакДональдс адкрыўся 7 кастрычніка на вуліцы Гарнавых, 9. Перарэзаць стужачку прапанавалі гасцям – тром дзецям самага маленькага росту з першага шэрагу гасцей.
80 супрацоўнікаў і 5000 кліентаў
МакДональдс у Гродне пабудавалі ўсяго за чатыры месяцы. Ён каштаваў кампаніі крыху больш за 6 млн. рублёў з улікам кошту ўчастка (каля 1 млн). За працоўны дзень рэстаран можа абслужыць да 5000 чалавек.

У камандзе рэстарана больш за 80 чалавек. Гэта не толькі жыхары Гродна, але і супрацоўнікі з Мінска. Яны прыехалі, каб дапамагчы хутчэй навучыць работнікаў і ў першыя дні хутчэй абслугоўваць наведвальнікаў. З гродзенскіх пачаткоўцаў плануюць у будучыні вывучыць інструктараў, менеджараў і дырэктара.


Хуткасць абслугоўвання – стандарт
У рэстаране ёсць кіёскі самаабслугоўвання. Як толькі кліент зрабіў у ім заказ – прадукт адразу пачынаюць гатаваць. Супрацоўнікі сцвярджаюць, што гэта гарантуе свежасць усіх бургераў.

Адзін з самых вядомых стандартаў – гэта хуткасць абслугоўвання МакДрайв. Кіраўніцтва гарантуе, што абслугоўванне займае 90 секунд з моманту аплаты да моманту выдачы.

У першыя дні гасцей чакаюць падарункі
У першыя тры дні працы – 7-9 кастрычніка – пры куплі вялікага або сярэдняга Біг Мак Комба кожны госць атрымае піражок бясплатна. А пры куплі Хэпі Міл — адну з дзіцячых кніг Крэсіды Коўэл.
З 8 кастрычніка будзе працаваць сэрвіс дастаўкі з 8.00 да 3.00. Заказ можна зрабіць на menu.by.

Што кажуць наведвальнікі
– Мы не тое каб чакалі адкрыцця МакДональдс у Гродне, але памятаем, што гадоў 20 яны ўсё спрабавалі адкрыць яго тут. Я яшчэ студэнтам вучыўся тут, мы ў Мінск ездзілі і думалі: “Калі ўжо ў Гродне адкрыюць МакДональдс?” – распавядае Андрэй.

Да адкрыцця рэстарана ў Гродне Андрэй з жонкай Вольгай і дачкой Машай былі ў МакДональдс толькі ў Мінску і Беластоку.
Як вы ставіцеся да таго, што шмат кажуць пра шкоду фастфуду?
– Для нас гэта такі дэлікатэс, які мы ямо раз у паўгода, а можа і радзей, калі ездзім у Мінск. Я не думаю, што гэта будзе вельмі папулярна тут, піца для мяне смачней.
Што купілі ў першы дзень працы МакДональдс у Гродне?
– Што бульбашы будуць купляць? Бульбу, асноўную страву! Ну яшчэ марозіва, салодкое і пірожнае.
Дачка Маша дадае, што вельмі рада, што МакДональдс адкрыўся ў яе горадзе.
– Першаадкрывальніца “МакДональдса”, – жартуе Андрэй пра дачку, таму што яна перарэзала стужку пры ўрачыстым адкрыцці. – У яе сёння нейкая смеласць прачнулася, і яна пайшла наперад, а так звычайна ціхоня.

– Мы вельмі доўга чакалі адкрыцця МакДональдса ў Гродне. І лічым, што такія буйныя сеткі павінны адкрывацца, таму што на дадзены момант гэта вельмі актуальна, – кажа Алёна Сайчанка.
Да гэтага сям’я Сайчанка была ў МакДональдсе толькі ў Мінску. Яны лічаць, што МакДональдс – найбольш распаўсюджаная сетка рэстаранаў хуткага харчавання. Першай купляй у Гродне стаў чызбургер, бульба фры і стрыпсы. На адкрыцці Каця Сайчанка таксама перарэзала стужку.
Усё жыццё ў чаканні МакДональдс
Валерыя Калюта Купіла Бік Мак і МакФлуры.
– Усе свае 23 гады жыцця я чакала адкрыцця МакДональдса ў Гродне. Не магу сказаць, што люблю фастфуд, але часам хацелася б мець магчымасць перакусіць чагосьці такога, – кажа Валерыя.

Алег Архіповіч і Дар’я Штарава чакалі з’яўлення МакДональдса ў сваім горадзе каля 10 гадоў.
– У Гродне вельмі любяць фастфуд. Таму гэтай сетцы наканаваны поспех. Гэта ў любым выпадку пойдзе на карысць гораду і людзям: новыя працоўныя месцы, новая ежа, новае месца, у якім можна пасядзець. Гэта адназначна плюс, – кажа Алег.
Што купілі ў першы дзень працы МакДональдс?
– Вядома ж, мы купілі забаўкі, што ж яшчэ? А так, стандартны набор: звычайныя бургеры і піражкі. Фастфуд мы любім, хто ж яго не любіць?


Адрас: Гарнавых, 9.
Графік працы: з 7.00 да 24.00
МакДрайв — кругласутачна



