Санаторий "Альфа Радон". Фото: alfaradon.by
«Больш за 90% месцаў забраніравана і прададзена ў санаторыях Беларусі», — расказаў дырэктар Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва Генадзь Балтоўскі. Ён лічыць, што ў летні перыяд яны будуць запоўненыя.
Hrodna.life паглядзеў, ці ёсць свабодныя месцы на лета ў санаторыях Гродзенскай вобласці і колькі каштуе пуцёўка. Для прыкладу мы выбралі адпачынак на аднаго чалавека з 6 па 12 чэрвеня. Дадаткова трэба аплаціць курортны збор — 3% ад кошту пуцёўкі.
За шэсць начэй без лячэння з 20% зніжкай прыйдзецца заплаціць 1428 рублёў. У кошт уваходзіць пражыванне ў аднамесным нумары, трохразовае харчаванне па сістэме «шведскі стол», наведванне трэнажорнай залы і аквазоны. У такім жа нумары, але з лячэннем, можна адпачыць за 1800 рублёў. Таксама на гэтыя даты ёсць свабодныя сямейныя нумары за 3 276 рублёў за аднаго госця або месца ў госцевым доме з лазняй за 4 584 рублёў.
Цэны з такой зніжкай дзейнічаюць пры ўмове 100% перадаплаты.
За гэтыя грошы ў санаторыі прапануюць пражыванне ў аднамесным нумары, пяціразовае харчаванне, штодзённае наведванне аквапарку (80 хвілін) і аздараўленне па профілі захворвання. На сайце санаторыя паказана, што ў пералік паслуг па пуцёўцы ўваходзяць святлолячэнне, механічны масаж, лекавая ванна, галатэрапія і кіслародны кактэйль. На гэтыя даты таксама вольныя і двухмясцовыя нумары. Кошт такіх — ад 1610 рублёў.
Чытайце таксама: Хотели с МРТ, но дорого. В Гродно «Табак» построит медцентр рядом с Triniti
У кошт пуцёўкі ўваходзіць харчаванне, пражыванне, лячэнне. У пераліку працэдур, якія ўваходзяць у кошт: два агляды лекара, тры наведванні басейна, радонавыя ванны і тры сеансы масажу. Можна зарэзерваваць і двухмясцовыя нумары.
У кошт пуцёўкі ўваходзіць пражыванне ў аднамясцовым нумары, харчаванне і лячэнне па профілі захворвання: інгаляцыя, брудатэрапія, масаж і іншыя.
За гэты ж нумар сябры прафсаюзаў і супрацоўнікі сілавых структур Беларусі заплацяць 346,50 рублёў. Вольныя для броні і двухмесныя нумары коштам ад 840 рублёў за дваіх.
Чытайце таксама: В ста метрах от Немана или недалеко от Юбилейного. Какие дачи под Гродно продаются до $ 10 000
У выбраныя намі даты свабодных нумароў няма. Можна адпачыць з 11 чэрвеня. У кошт пуцёўкі ўваходзіць пражыванне ў аднамясцовым нумары, лячэнне і пяціразовае харчаванне. З 6 чэрвеня можна адпачыць у двухмясцовым нумары за 595 рублёў за аднаго госця.
Генрык Усціла нарадзіўся ў 1929 годзе ў Гродне на вуліцы Брыгіцкай. У 1935 годзе яго…
Агароджа на мяжы Польшчы і Беларусі дзеліць Белавежскую пушчу на дзве часткі. Па абодва бакі…
Ягор з партнёркай перажылі тры пераезды і вайну, і калі вонкавага лайна стала менш -…
Сто гадоў таму ў Гродне адбылося самае гучнае забойства 1925-га: у цэнтры гораду забілі вядомага…
Напярэдадні Дня святога Валянціна ўсё больш жанчын у свеце адзначаюць Дзень Галентайна - жаночага сяброўства.…
Масленіца ў гэтым годзе прыпадае на 2 сакавіка, а масленічны тыдзень пачынаецца з 24 лютага.…