Трое суддзяў на мінулым тыдні вырашылі спыніць адміністрацыйныя справы «ў сувязі з недаказанасцю віны ў здзяйсненні правапарушэння». Так, напрыклад, суддзя Лідскага раёна Уладзімір Фёдаравіч палічыў, што падпіска на «Нехту» не даказвае віну мужчыны. У яго тэлефоне міліцыянты не знайшлі ні перасылкі «экстрэмісцкай прадукцыі», ні яе вырабу, ні захоўвання з мэтай распаўсюду. Да такой жа высновы прыйшлі суддзі Лепельскага раёна і Ленінскага раёна Брэста. У 2020 годзе адсотак апраўдальных прысудаў у Беларусі склаў 0,3%. Дадзеных на 2021 год яшчэ няма. Telegram-канал «Право имеют» узгадаў, каго ў Гродне і вобласці ў розныя гады апраўдвалі па «палітычных» і не толькі справах.
Яна Романа затрымалі 10 жніўня каля будынка Кастрычніцкага РАУС Гродна. Журналіст прыйшоў даведацца пра калегу, якога затрымалі днём раней. Каля РАУС у той момант было 100−150 чалавек. А 17:30 да РАУС прыехаў АМАП і ўсіх разагнаў. Яна затрымалі, пры гэтым ударылі ў твар і выбілі зубы. Романа затрымалі 10 жніўня, а 17:30 і пратрымалі ў РАУС да 12:00 11 жніўня. Яму далі штраф 15 базавых велічыняў (382 рублі).
19 жніўня 2020 года ў судзе Кастрычніцкага раёна Гродна прайшло пасяджэнне па справе музыкі і журналіста Аляксандра Дзянісава. Яго абвінавачвалі ў дробным хуліганстве (арт. 17.1 КаАП). Суддзя Дзяніс Раманішка спыніў адміністрацыйную справу за недаказанасцю віны. Ён жа спыніў яшчэ чатыры адміністрацыйныя справы. Улетку 2021 года суддзя сышоў з працы па ўласным жаданні.
Адміністрацыйны працэс супраць гродзенскіх журналістаў Алеся Дзянісава, Аляксея Кайрыса і Катажыны Ляўдацкай спынілі з-за недаказанасці. Такое рашэнне прыняў суддзя Дзмітрый Бубенчык 24 красавіка.
Журналістаў абвінавачвалі ў тым, што яны незаконна вырабілі і распаўсюдзілі інфармацыйную прадукцыю (арт. 22.9 КаАП) — рэпартаж пра Чэслава Немэна з вёскі Старыя Васілішкі. Абвінавачаныя патлумачылі, што імёны аўтараў ёсць у сюжэце — і гэта зусім іншыя людзі.
Апраўданы майстар па рамонце ААТ «Гродна Азот» Мікалай Саўль па справе аб гібелі двух работнікаў прадпрыемства. Такое рашэнне абвешчана ў судзе Кастрычніцкага раёна Гродна 24 чэрвеня 2019 года. Раней Саўля абвінавачвалі ў парушэнні правілаў пажарнай бяспекі, што пацягнула па неасцярожнасці смерць двух людзей (ч. 3 арт. 304 Крымінальнага кодэкса Беларусі).
Справу аб дробным хуліганстве, узбуджаную ў 2017 годзе супраць актывіста Руху «За Свабоду» Вітольда Ашурка, які ўсклаў да помніка Леніну вянок з калючым дротам, спынілі з-за адсутнасці складу правапарушэння, паведамлялі на сайце руху.
У Гродне ў 2019 годзе спынілі справу супраць кіраўніка Саюза палякаў Анжалікі Борыс. Суд Ленінскага раёна Гродна разглядаў адміністрацыйную справу старшыні непрызнанага беларускімі ўладамі Саюза палякаў (СПБ) Анжалікі Борыс, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна». На яе гродзенская міліцыя склала пратакол аб нібыта адміністрацыйным правапарушэнні па арт тады 23.34 КаАП, а менавіта за «несанкцыянаванае» правядзенне ў сакавіку бягучага года традыцыйнага свята «Казюкі».
Шэсце прыхільнікаў спевака Макса Каржа, якое прайшло 25 жніўня 2019 года ў Гродне, спачатку прызналі несанкцыянаванай акцыяй. Пачалі адміністрацыйны працэс. Але пазней арганізатара шэсця да адміністрацыйнай адказнасці вырашылі не прыцягваць.
Гродзенец Андрэй Галавенка размясціў на сваёй старонцы кліп «Pussy» нямецкага гурта Rammstein. Праз 4,5 года, 21 мая 2019 года, аддзел культуралагічных экспертыз Дзяржкамітэта судовых экспертыз прызнаў кліп забароненым да распаўсюджвання з-за ўтрымання парнаграфічных сцэн.
На падставе экспертызы Следчы камітэт распачаў крымінальную справу па ч. 2 ст. 343 КК (Выраб і распаўсюд парнаграфіі). За гэта пагражае ад 2 да 4 гадоў пазбаўлення волі. Пазней крымінальную справу закрылі, а замест яе пачалі адміністрацыйную. У выніку за рэпост кліпа Rammstein Андрэй атрымаў штраф — 1275 рублёў (тады — 50 базавых велічынь).
Суд у канцы 2011 года вынес апраўдальны прысуд у дачыненні да былога намесніка начальніка УУС Гродзенскага аблвыканкама Сяргея Рудніка, які праходзіў па скандальнай «генеральскай справе», піша s13.ru.
Падпалкоўнік абвінавачваўся па ч. 3 арт. 424 Крымінальнага кодэкса (злоўжыванне ўладай і службовымі паўнамоцтвамі). Дзяржаўны абвінаваўца прасіў для яго тры гады турмы. Яго справу звязвалі з крымінальным расследаваннем ў дачыненні да былога начальніка УУС Гродзенскага аблвыканкама генерала Генадзя Хацько. У жніўні 2011 года міліцэйскага генерала памілаваў прэзідэнт пасля таго, як Генадзь Хацько раскаяўся і вярнуў у казну 30 мільёнаў рублёў (у жніўні 2011 года курс долара складаў 5 096 рублёў, а 30 мільёнаў недэнамінаваных рублёў - $ 5 886) — шкода, якую ён нанёс, незаконна выкарыстоўваючы рэсурсы абласнога УУС пры будаўніцтве свайго катэджа. Кошт самога дома, які знаходзіцца ў мікрараёне Паўднёвы ў Гродне, летам 2010 года рыэлтары ацэньвалі ў 200 тысяч долараў, удакладняе «Ежедневник».
У судзе разглядалі справу былога галоўнага ўрача Гродзенскай клінічнага абласной бальніцы Святаслава Савіцкага. Газ на тэрыторыі шпіталя выбухнуў у ліпені 2013 года, тады памерлі двое рабочых. Справу завялі ў студзені 2014 года, да суда яна дайшла ў верасні 2018-га. Савіцкі не адказваў за выбух, паколькі да моманту суда выйшаў пяцігадовы тэрмін даўніны. Сваю віну ў гэтай частцы ён прызнаў. Па гэтым артыкуле яму пагражала да 10 гадоў пазбаўлення волі. У выніку лекара прысудзілі да чатырох гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму і ўзялі пад варту ў зале суда за тое, што ён незаконна налічваў прэміі кіруючым супрацоўнікам.
Суддзя Ларыса Барэль у судзе Ленінскага раёна Гродна 17 ліпеня 2020 года прысудзіла гродзенцу Сяргею Калмыкову штраф 30 базавых велічынь (810 рублёў) па артыкуле 23.4 КаАП (непадпарадкаванне супрацоўніку міліцыі). Па іншым артыкуле (17.1 КаАП — Дробнае хуліганства) яго апраўдалі. Яго затрымалі 29 траўня 2020 года разам з Сяргеем Ціханоўскім.
У Гродне 5 ліпеня 2011 года быў асуджаны на тры гады з адтэрміноўкай прысуду беларускі журналіст, актывіст Саюза палякаў Анджэй Пачобут.
На той момант карэспандэнт польскай «Газеты Выборчай» быў прызнаны вінаватым у паклёпе на прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнку і атрымаў тры гады пазбаўлення волі з адтэрміноўкай на два гады, пісала «Свабода». Суд апраўдаў яго па артыкуле аб абразе.
Чытайце таксама: Анджэй Пачобут: Хочаш выставіць уладу ці апазіцыю ў добрым святле — ты ўжо не журналіст
Лічыцца, што складана выбраць падарунак менавіта мужчыну - мужу, сыну, бацьку, партнёру ці сябру. Сітуацыя…
Беларус Алекс Вазнясенскі наведаў Навагрудак як турыст. Мужчыну ўразіла, што горад з багатай гісторыяй знаходзіцца…
Рэстаране-кафэ “Нёманская віціна” ў выглядзе ладдзі - частка канцэпцыі новай гродзенскай набярэжнай, якую абмеркавалі ў…
Аляксей Кажэнаў з'ехаў з Мінску ў 1998-м годзе. Ён атрымаў працу ў Google, стаў дыяканам…
Слэнг пастаянна змяняецца - у апошні час пад ўплывам TikTok. Зразумець яго адразу і ўвесь …
Кожны месяц 22 тоны кававага зерня выязджаюць з Гродна, каб патрапіць на запраўкі па ўсёй…