Сістэма аплаты праезду ў грамадскім транспарце праз мабільны дадатак «Оплати» запрацавала ў Гродне з 9 красавіка. Каб аплаціць праезд трэба проста адсканаваць QR-код у салоне аўтобуса. Аплата праз смартфон працуе пакуль у 30 аўтобусах горада.
Дадатак распрацавала кампанія LWO. Партнёрам праекта выступіў «Белінвестбанк».
У аўтобусах размясцілі QR-коды для пакупкі электроннага білета на адну паездку. Пасажыру трэба зайсці ў дадатак «Оплати» і адсканаваць QR-код. Дадатак даступны для запампоўкі ў AppStore і Play Market.
На экране павінен з’явіцца від транспарту і маршрут. Пасажыр павінен выбраць патрэбную колькасць білетаў і аплаціць іх. У выпадку паспяховай аплаты на экране з’явіцца паведамленне аб набытым электронным білеце.
Грошы за праезд адразу спісваюцца з кашалька пасажыра і перадаюцца на электронны кашалёк аўтапарка.
Але каб карыстацца дадаткам «Оплати» трэба быць зарэгістраваным у Міжбанкаўскай сістэме ідэнтыфікацыі (МСІ). Гэта значыць, замежнікі, у якіх няма беларускага ідэнтыфікацыйнага нумара, скарыстацца дадаткам не змогуць. Таксама скарыстацца не атрымаецца, калі вашыя дадзеныя ў МСІ не актуальныя: напрыклад, вы нядаўна мянялі пашпарт і ваш банк яшчэ пра гэта не ведае. Тады трэба звярнуцца ў банк, каб ён абнавіў вашыя дадзеныя ў МСІ
Каб паказаць электронны білет кантралёру, пасажыру трэба зайсці ў дадатак і адсканаваць QR-код на бэйджы кантралёра. На яго смартфоне адлюструецца набыты квіток са статусам «аплочаны». Калі білет не дзейнічае, з’яўляецца адпаведны надпіс унізе білета.
У электронным білеце паказваюцца не толькі дата і час пакупкі, але таксама тое, у якім транспартным сродку ён набыты, да якой прыпынку сапраўды і нават колькі разоў яго правяралі кантралёры. Так што двойчы праехаць на ім не атрымаецца.
Дарэчы, Гродна стаў першым горадам у Беларусі, дзе для кантралёраў увялі асобную электронную сістэму праверкі білетаў. Дадатак «Оплати.Контролер» дазваляе кіраваць пакупкай квіткоў у салоне аўтобуса дыстанцыйна са смартфона. З дапамогай мабільнага прыкладання кантралёр можа заблакаваць магчымасць куплі білетаў у канкрэтным аўтобусе на час праверкі.
Новую сістэму аплаты апрабуюць на 30 аўтобусах горада. На працягу двух наступных тыдняў QR-коды для аплаты з’явяцца ва ўсіх гарадскіх аўтобусах. Традыцыйная форма аплаты — кампаставанне папяровых талончыкаў - будзе захавана.
Подлючить да сістэмы тралейбусы — наступны этап. Ужо заключаны дагавор з тралейбусным упраўленнем Гродна. Аплату ў электрычным транспарце пачнуць тэставаць на працягу месяца.
Гродна — чацвёрты абласны цэнтр і сёмы горад у краіне, дзе запушчана паслуга аплаты праезду праз смартфон.
«Мы разлічваем, што да траўня продаж і праверка квіткоў у электронным выглядзе будзе даступная ва ўсіх аўтобусах горада, — адзначыў дырэктар ААТ „Аўтобусны парк г. Гродна“ Мікалай Дрэвіла. — Гэта зніжае нагрузку на кіроўцу. Таксама мы разлічваем, што паменшыцца колькасць „вымушаных безбілетнікаў“. Калі ў чалавека буйная купюра, яму праблематычна даць здачу».
Паводле інфармацыі распрацоўніка сістэмы, няма ніякай аплаты ні за эквайрынг, ні за сэрвіс. Пастаянная ліцэнзія на кожны аўтапарк каштуе ўсяго 1 рубель. Аплата банку — 20−61 рублёў у месяц у залежнасці ад тарыфнага плана. У выпадку гродзенскага аўтобуснага парка гэта 33 капейкі ў месяц з аднаго аўтобуса за самы дарагі тарыф.
Стваральнікі дадатка таксама працуюць над тым, каб у пасажыраў была магчымасць аплачваць праезд афлайн, бо не ва ўсіх ёсць доступ да мабільнага інтэрнэту і не заўсёды ён добра працуе. Але пакуль для аплаты праезду інтэрнэт неабходны.
Лічыцца, што складана выбраць падарунак менавіта мужчыну - мужу, сыну, бацьку, партнёру ці сябру. Сітуацыя…
Беларус Алекс Вазнясенскі наведаў Навагрудак як турыст. Мужчыну ўразіла, што горад з багатай гісторыяй знаходзіцца…
Рэстаране-кафэ “Нёманская віціна” ў выглядзе ладдзі - частка канцэпцыі новай гродзенскай набярэжнай, якую абмеркавалі ў…
Аляксей Кажэнаў з'ехаў з Мінску ў 1998-м годзе. Ён атрымаў працу ў Google, стаў дыяканам…
Слэнг пастаянна змяняецца - у апошні час пад ўплывам TikTok. Зразумець яго адразу і ўвесь …
Кожны месяц 22 тоны кававага зерня выязджаюць з Гродна, каб патрапіць на запраўкі па ўсёй…