Горад

Нямецкі журналіст у бязвізавым Гродне: мала англійскай мовы і рэкламы, горад не прыстасаваны да веласіпедаў

Журналіст часопіса «Guter Rat» Бернд Адам наведаў Гродна і распавёў Hrodna.life аб праблемах нашага горада, а таксама аб папулярызацыі бязвізавага рэжыму. Для Бернда гэта была ўжо трэцяя паездка ў Беларусь. Кожны раз ён даведаецца пра краіну нешта новае. Усю інфармацыю журналіст дадае на свой нямецкі сайт, праз які папулярызуе бязвізавы Гродна сярод жыхароў Германіі.

Немцы аб’ездзілі ўвесь свет, але ў Беларусі былі нямногія з іх

Бернд любіць падарожнічаць і пазнаваць новае. Распавесцi пра бязвізавы Гродна сваім суайчыннікам ён лічыць патрэбнай справай, бо ў Германіі мала хто ведае, што ў Беларусь можна прыязджаць без візы.

«Нашы турысты аб’ездзілі ўсе краіны на ўсіх кантынентах, але ў Беларусі былі нямногія. Зараз, калі з’явілася магчымасць трапіць у невядомую краіну, я вырашыў дапамагчы жыхарам Германіі ў гэтым.

Я быў у Беларусі некалькі разоў, мне тут падабаецца. Першы раз быў у Мiнску на Чэмпіянаце свету па хакеі, другі раз — вучыўся ў Гродне ў школе рускай мовы. Апошні мой візіт быў самастойны, у Гродна без візы, бо вырашыў усё адчуць на сабе, а таксама сабраць патрэбную інфармацыю для майго сайта", — распавядае Бернд.

Рэдактар берлінскага часопіса «Guter Rat» Бернд Адам у гродзенскай кавярні

Мала інфармацыі на англійскай мове і не хапае рэкламы за мяжой

У час свайго апошняга пяцідзённага візіту ў Гродна Бернд жыў у гатэлі «Амега» за 23 еўра ў суткі і харчаваўся ў розных установах горада. Ён наведваў розныя мерапрыемствы і знаёміўся з гродзенцамі.

«На першыя погляд у Гродна за год нічога не змянілася, хоць і ўвялі бязвізавы рэжым. Дагэтуль у горадзе вельмі мала інфармацыі на англійскай мове, гэта ў першую чаргу тычыцца аўтавакзала і розных кафэ ды рэстаранаў. У якасці добрага прыклада назаву «Большой буфет» — там мне ўсё спадабалася.

Калі горад хоча прыцягваць больш замежных турыстаў, ён павінен для іх больш рабіць, гэта тычыцца і рэкламы. На жаль, у Германіі пра тое, што можна ездзіць у Беларусь без візы, мала хто ведае. Вось добры прыклад: у сакавіку ў Берліне праходзіў міжнародны кірмаш турызму ITB, але на экспазіцыі Беларусі турфірмы нават і не ведалі пра бязвізавы ўезд у Гродна".

Няма веладарожак, Аўгустоўскі канал расчароўвае

Бернд на цягніку даехаў да Кузніцы, а адтуль на турыстычным складным ровары заехаў у Беларусь.

«Гродна ўсё яшчэ не прыстасаваны для аматараў двухколавага транспарту — няма нармальных веладарожак і ў многіх месцах вялікія бардзюры, таму ехаць хутка па горадзе праблемна. Расчараваў мяне Аўгустоўскі канал: я чакаў убачыць нешта цiкавае.

Але наогул паездка ў Гродна — чарговыя выдатныя прыгоды для мяне. Я выпадкова сустрэў беларускіх сяброў, прыняў удзел у гарадскім велапрабегу, а таксама пабываў на парадзе Перамогі. Кожны дзень знаходжання тут дастаўляў мне задавальненне".

З гэтым складным турыстычным роварам Бернд Адам падарожнічае па многіх краінах Еўропы

Хочацца, каб турыстаў было больш

Каб больш людзей у Германіі даведаліся пра Гродна, Бернд стварыў сайт, дзе папулярызуе бязвізавы ўезд у Беларусь. Напаўненнем сайта журналіст займаецца самастойна. Таксама Бернд папулярызуе Гродна ў спецыяльнай групе ў фэйсбуку.

«Для Германіі Гродна адзiн з самых блізкіх гарадоў, дзе людзі размаўляюць на рускай мове, таму многім цікава было б пабываць тут. Ды і горад сам па сабе прыгожы — ёсць на што паглядзець.

Цяпер мала маіх суайчыннікаў ездзіць у Гродна, мне б хацелася, каб іх было значна больш. Менавіта таму і стварыў свой сайт, дзе распавядаю, як можна прыехаць у Беларусь без візы і што паглядзець. На гродзенскiм сайце grodnovisafree.by няма нямецкай мовы і гэта вялікі мінус. На маім сайце наадварот — усё на нямецкай мове.

Сайт яшчэ распрацоўваецца, але там ужо зараз хапае карыснай інфармацыі для немяцкiх турыстаў. Многія гродзенскія артыкулы, якія тычацца турызму, я перакладаю і стаўлю на сайт. З апошняй паездкі я сабраў шмат фатаграфій і інфармацыі. Але мне здаецца, што не сайт трэба папулярызаваць, а факт бязвізавага ўезду ў Гродна. Калі будзе больш такіх людзей, якія займаюцца папулярызацыяй Гродна, то тут будзе яшчэ больш турыстаў".

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Я і цяпер не згублюся ў Гродне». Пагутарылі з рэпатрыянтам, які пераехаў у Польшчу ў 1946 годзе, але дагэтуль памятае родны горад

Генрык Усціла нарадзіўся ў 1929 годзе ў Гродне на вуліцы Брыгіцкай. У 1935 годзе яго…

21 лютага 2025

«Нам з вамі нельга мець ніякіх сувязей». З’ездзілі ў Белавежскую пушчу, падзеленую агароджай, і даведаліся, што адбываецца па абодва бакі

Агароджа на мяжы Польшчы і Беларусі дзеліць Белавежскую пушчу на дзве часткі. Па абодва бакі…

19 лютага 2025

«Пасведчанне аб шлюбе парвалі пры сварцы». Як беларусы (не) разводзяцца ў эміграцыі

Ягор з партнёркай перажылі тры пераезды і вайну, і калі вонкавага лайна стала менш -…

18 лютага 2025

Забойства інжынера Кёніга. Як у Гродне 100 гадоў таму расследавалі гучную справу

Сто гадоў таму ў Гродне адбылося самае гучнае забойства 1925-га: у цэнтры гораду забілі вядомага…

17 лютага 2025

Дзень Сябровак замест Валянцінава дня. А вы ведалі, што адзначаюць 13 лютага?

Напярэдадні Дня святога Валянціна ўсё больш жанчын у свеце адзначаюць Дзень Галентайна - жаночага сяброўства.…

13 лютага 2025

Казюкі ў парку, блін-тусоўка і па пудзілу на кожны дзень. Дзе ў Гродне адсвяткаваць Масленіцу-2025

Масленіца ў гэтым годзе прыпадае на 2 сакавіка, а масленічны тыдзень пачынаецца з 24 лютага.…

12 лютага 2025