Многія ведаюць пра падзеі 1 мая 1960 г. калі ў час першамайскага парада ў Маскве над Уралам збілі амерыканскі самалёт-шпіён U-2. Але гісторыя палётаў U-2 над нашай «сацыялістычнай Радзімай» пачалася яшчэ летам 1956 г. і першым сфатаграфаваным з вышыні 21 кіламетр горадам СССР быў… Гродна.
У 1955 г. праваліліся спробы рэалізаваць дамову аб «адкрытым небе». СССР і ЗША не давагаварыліся пра магчымыя ўзгодненыя інспектарскія палёты над сваёй тэрыторыяй. Амерыканцы мелі над СССР істотную тэхнічную перавагу, а саветы не хацелі дазваляць амерыканцам шукаць на сваёй тэрыторыі базы бамбардзіроўшчыкаў М-4, якія адзіныя тады маглі даляцець да ЗША. Балістычныя ракеты яшчэ толькі выпрабоўваліся. Тады амерыканцы вырашылі заняцца шпіянажам.
Вельмі хутка кампанія Локхід распрацавала самалёт-разведчык U-2, які меў унікальныя характарыстыкі. Самалёт мог сфатаграфаваць паласу шырынёй 120 км і даўжынёй 3000 км так дакладна, што распазнаваліся аб’екты памерам да метра!Вышыня палёта была 21 км, у той час калі савецкія МіГ-19 дацягваліся толькі да вышыні 19 км. Лётчык у касманаўцкім скафандры (у чалавека на вышыні 18 км з-за паніжанага ціску закіпае кроў) адчуваўся бяспечна, хаця і вельмі некамфортна. 10−12 гадзін у цеснай кабіне пры моцных перагрузках.
Першы разведвальны вылет адбыўся летам 1956 года. Як паведамляе сайт ЦРУ 4 ліпеня 1956 г. самалёт U-2 падняўся з аэрадрома ў заходненямецкім Вісбадэне і скіраваўся ў бок савецкай мяжы.
Пілот Гарві Штокман (Стокман) пераляцеў савецкую мяжу каля Гродна. Далейшы ягоны шлях ляжаў каля Мінска і праз Прыбалтыку ў бок Ленінграда. Пафоткаўшы аэрадромы і іншыя вайсковыя аб’екты паблізу «горада Ільіча» U-2 над Балтыкай вярнуўся ў Германію.
Тры гады амерыканцы ляталі над СССР як хацелі. Савецкія службы «бачылі іх» пры дапамозе радараў, але нічога не маглі з імі зрабіць. Тады і пачалася ў СССР арыентацыя на высотныя самалёты-перахватчыкі накшталт Су-9, МіГ-25, МіГ-27, МіГ-31.
1 мая 1960 г. савецкім зенітчыкам удалося збіць U-2 амерыканскага лётчыка Паўэрса, збіўшы перад тым уласны МіГ-19, які быў узняты на перахват амерыканскага шпіёна. Савецкі лётчык Сяргей Сафронаў загінуў, а вось Паўэрс ацалеў і ў 1962 г. нават вярнуўся ў ЗША, паменяны на савецкага шпіёна Рудольфа Абеле.Эпоха безнаказаных палётаў самалётаў-шпіёнаў на СССР скончылася. Але тое ўжо было не асабліва патрэбна, паколькі на змену самалётам прыйшлі спутнікі.
Амерыканцы ўжо ў 1959 г. запусцілі набіты фотапаратурай спутнік Corona. Толькі за першы палёт ён даў больш інфармацыі, чым усе самалёты U-2. Аналагі хутка з’явіліся і ў СССР. Савецкія праекціроўшчыкі пайшлі далей і нават навесілі на адзін са спутнікаў аўтаматычную гармату, з якой пры нагодзе можна было б растраляць пралятаючы міма варожы спутнік-шпіён.
Спутнікі хутка перафатаграфавалі ўсю тэрыторыю СССР. Оптыка была ўнікальная, але лічбавых тэхналогій перадачы дадзеных яшчэ толкам не было. Таму стужкі з адзнятымі кадрамі скідваліся з космасу ў акіян, дзе іх вылоўлівалі амерыканскія караблі.
Ужо на працягу некалькіх гадоў гродзенскія гісторыкі і краязнаўцы карыстаюцца фотамі Гродна, зробленымі амерыканскімі спутнікамі-шпіёнамі ў 1968 г. Здымкі ўнікальныя і вельмі цікавыя для даследчыкаў нашага мінулага. Гэтыя здымкі былі замоўлены на сайце НАСА — нацыянальнага касмічнага агенства ЗША. Там іх замовіць можа кожны — плаціш 30 $ і праз колькі дзён маеш аблічбваны здымак добрай якасці.
А літаральна некалькі дзён таму сваімі шпіёнскімі матэрыяламі падзялілася ЦРУ — Цэнтральнае разведвальнае ўпраўленне ЗША. Па спасылцы дзясяткі дакументаў з фотаздымкамі, зробленымі амерыканскімі спутнікамі-шпіёнамі ў першай палове 1960-х гг.
Націсніце как адкрыць фота ў вялікім памеры (4288×2736, 3мб)
Гродна ў цэнтры ўвагі амерыканцаў не быў, але згадваецца ў дзясятках дакументаў. Галоўным чынам вайсковыя аб’екты — неіснуючыя вайсковыя склады на Пушкіна і Перамогі, палігон каля Парэчча, інфармацыя пра дыслакацыю савецкіх танкавых частак у Гродне (танкавы полк 30-й Іркуцка-Пінскай мотастралковай дывізіі), а таксама ўсохлыя ў разы з таго часу ваенныя гарадкі на Фолюшы, Пралетарскай і Дзяржынскага.
Шмат дзе амерыканцы памыляліся. Напрыклад, палічылі «меркаваным вайсковым аб’ектам» ачысныя збудаванні ды аздараўляльны лагер у Грандзічах. Таксама цікава, што амерыканцаў асабліва цікавілі беларускія мясакамбінаты — апошнія, мабыць, лічыліся стратэгічнымі аб’ектамі.
Адно шкада — фоты не вельмі добрай якасці, хаця гродзенскія замкі ды знесеная ў 2013 казарма на Перамогі пазнаюцца вельмі добра. Можа, ЦРУ з часам адскануе і вывесіць свае фоты, так як гэта зрабіла НАСА. Вось ужо будзе радасці для даследчыкаў гродзенскай гісторыі. Ды і амерыканскія спутнікі Corona сёння найбольш выкарыстоўваюцца археолагамі і географамі ў выключна мірных мэтах!
У Гродне 87 маршрутаў грамадскага транспарту, а людзям даводзіцца ездзіць на таксі. Транспартныя болі гродзенцаў,…
Лічыцца, што складана выбраць падарунак менавіта мужчыну - мужу, сыну, бацьку, партнёру ці сябру. Сітуацыя…
Беларус Алекс Вазнясенскі наведаў Навагрудак як турыст. Мужчыну ўразіла, што горад з багатай гісторыяй знаходзіцца…
Рэстаране-кафэ “Нёманская віціна” ў выглядзе ладдзі - частка канцэпцыі новай гродзенскай набярэжнай, якую абмеркавалі ў…
Аляксей Кажэнаў з'ехаў з Мінску ў 1998-м годзе. Ён атрымаў працу ў Google, стаў дыяканам…
Слэнг пастаянна змяняецца - у апошні час пад ўплывам TikTok. Зразумець яго адразу і ўвесь …