Вышэйшая адукацыя і нават не адна — не нагода пераставаць вучыцца. Свет змяняецца так імкліва, што атрыманыя некалі веды хутка страчваюць актуальнасць, а новыя патрэбны тут і цяпер. Таму навучанне дарослых робіцца не менш патрэбным за навучанне дзяцей. Школа адукатараў, навучальны курс для тых, хто плануе працаваць у гэтым накірунку, праходзіла ў Беларусі са жніўня па снежань 2016 года. Удзельніцамі былі пяць гродзенак. Па сканчэнню курса дзяўчаты расказалі пра вынікі працы і падрыхтаваныя навучальныя праграмы.

Кацярына Буча — дапаможа бацькам выхоўваць дзяцей-чэмпіёнаў

Кацярына Буча, спартыўны псіхолаг, вырашыла паспрабаваць распаўсюдзіць свой досвед працы з падлеткамі на дарослых. Яна распрацавла курс «Выхавай чэмпіёна».

Кацярына Буча
Кацярына Буча, Прыватная установа «Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых «Студыя карысных кампетэнцый»

Ідэя навучання ў тым, каб дапамагчы бацькам выхоўваць дзяцей такім чынам, каб яны дабіваліся высокіх вынікаў у спорце і ў жыцці.

«Бацькі вельмі хочуць дапамагчы дзецям стаць паспяховымі, але спробамі ціснуць і прымушаць часта робяць дзяцей няшчаснымі. У дзяцей з’яўляецца стрэс, каторы можа іх пераследаваць потым праз усё жыццё.»

[irp posts="7771″ name="Практыкаванні з мячыкамі: адпачынак, што дапамагае стаць паспяховым"]

Распрацаваны курс дасць дарослым неабходныя веды і дапаможа ў камунікацыі з дзецьмі.

Варвара Злобіна — навучыць педагогаў быць андрагогамі

Навучальны праект, падрыхтаваны Варварай Злобінай, звязаны з навучаннем валанцераў у межах праграмы Універсітэт Залатога Веку і узаеманавучанню паміж выкладчыкамі. «Хачу падзяліцца тымі ведамі, што назапасіла за чатыры гады працы ва УЗВ і ўдасканаліла на школе адукатараў».

варвара 1
Варвара Злобіна, Грамадскае аб’яднанне «Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадскіх ініцыятыў «Трэці сектар»

Паводле Варвары, Школа адукатараў не толькі дала веды, як стаць добрым трэнерам для дарослых навучэнцаў, але і дапамагла пазбавіцца ўласных страхаў. «Я вельмі хвалююся, калі прыходзіцца выступаць перад людзьмі. Але калегі, з каторымі працавалі разам на Школе, казалі, што атрымліваецца добра, і трэба проста працягваць практыкавацца».

Дар’я Іманава — пакажа, як сумясціць веды і творчасць праз маляванне і чай

«У сваім навучальным курсе хачу сумясціць тэзнікі хуткага малявання, скетчы, з інфармацыяй пра зёлкавыя гарбаты. Тое, як трэба збіраць травы, сушыць, ферментаваць і запарваць. У выніку курса ў кожнага ўдзельніка атрымаецца творчы блакнот з батанічнымі ілюстрацыямі зёлак, і інфармацыяй пра іх уласцівасці і рэцэпт-інструкцыя па спосабах запарвання.

mSr0dv5hZtc
Дар’я Іманава (Прыватная установа «Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых «Студыя карысных кампетэнцый»)

Гэта будзе ведава-творчы падыход да навучання", — распавяла Дар’я пра навучальную праграму, каторую рыхтуе для гродзенцаў.

Дар’я Парафінюк — навучыць настаўніц арганізоўваць гайдаўскі рух

Дар’я працуе з дзяўчынкамі-гайдамі і распавяла, што гайдаўскі рух сярод дзяўчат набірае папулярнасць. Таму яна вырашыла распрацаваць праграму для маладых настаўніц, каб яны таксама маглі стаць трэнеркамі для новых гайдаўскіх груп.

даша
Дар’я Парафінюк, Асацыяцыя беларускіх гайдаў

«Навучальны курс дапаможа трэнеркам-пачаткоўцам эфектыўна спланаваць працу з дзяўчынкамі-падлеткамі і іх бацькамі, як праходзяць сустрэчы, якімі навыкамі маюць валодаць гайды.»

Ірына Краскоўская — дасць парады выкладчыкам, што вучаць дарослых замежным мовам

Ідэя навучання, каторую мае на мэце спраўдзіць Ірына, палягае ў распрацоўцы курса для выкладчыкаў замежных моваў. Ён будзе распрацаваны з улікам тэхнік актыўнага навучання. Праграма таксама будзе ўтрымліваць элементы анлайн навучання.

адукатары
Ірына Краскоўская (у цэнтры) Абласное грамадскае аб’яднанне маладых навукаўцаў «ВІТ»

Што да навучальнага досведу са Школы адукатараў, то ён, са словаў Варвары Злобінай, дапамог сістэматызаваць папярэдні досвед:

«Раней адчувала сябе раскіданымі кавалкамі пазлаў. Зараз з’явілася сістэма. Нават у сваей працы ва Універсітэце залатога веку магу гэта выкарыстоўваць і ужо выкарыстоўваю — бачу першыя вынікі сваей адукацыі».

Напрыклад, кажа Варвара, з’явілася разуменне, як працаваць з цяжкімі ўдзельнікамі трэнінгаў. Аказваецца, негатыўныя рэакцыі навучэнцаў гэта часцей за ўсё страх перад новай інфармацыяй. Прымаць такія рэакцыі на ўласны рахунак не варта. «Зараз я ведаю, што часам такая рэакцыя — гэта добры вынік працы».

«Канечне, былі страхі, — дзеліцца досведам Кацярына Буча, — як пачаць вучыць дарослых, калі раней працавала пераважна з падлеткамі. Школа адукатараў дапамагла зразумець, што я магу з гэтым справіцца».

Адным з эфектыўных навыкаў, набытых падчас праекта, Кацярына лічыць уменне ствараць скетч канспекты. Калі выдзяляеш з інфармацыйнай плыні самае важнае, фіксуеш для сябе і прыгожа афармляеш. «Раней я сутыкалася з праблемай, што пішу канспект так, што потым прачытаць немагчыма. А цяпер маім канспектам могуць карыстацца нават калегі.»

каця 2

Кацярына гатова і гэтым ускосным вынікам навучання падзяліцца з гродзенцамі і рыхтуе майстар-клас па скетч-канспектаванні.

Паводле Дашы Іманавай, Школа адукатараў дапамагла зразумець, што камунікацыя з калегамі падчас навучання таксама з’яўляецца часткай адукацыйнага працэса: «Нефармальныя размовы і сустрэчы былі не менш карыснымі, чым заняткі. У такіх умовах пашыраецца погляд на праблему і спантанна прыходзяць добрыя рашэнні».

15995534_1204664542956247_392446740_n


Правядзенне «Школы адукатараў» стала магчымым дзякуючы праекту «Вучыцца, каб дзейнічаць», што фінансуецца са сродкаў Еўрапейскага Саюза і DVV International і рэалізуецца Асацыяцыяй дадатковай адукацыі і асветы. Праект мае на мэце садзейнічаць рэалізацыі права на адукацыю на працягу ўсяго жыцця і прасоўванню грамадзянскага ўдзелу.