Карыснае

Новыя мытныя правілы: што можна будзе правезці праз мяжу з 1 студзеня 2019

З 1 студзеня 2019 года ў Беларусі зменшацца ліміты бязмытнага ўвозу тавараў - адразу на 1000 еўра і 25 кг. Многія гродзенцы ўжо задумалі пазапланавую паездку на закупы ў Польшчу. А што і як можна будзе прывезці не плаціўшы мыта ўжо з Новага году?

Новы iPhone ужо не ўвязеш

З 1 студзеня 2019 бяспошлінна ў Беларусь і ўсе краіны ЕАЭС можна будзе ўвезці тавараў агульнай вагой не больш за 25 кілаграм і коштам не больш за 500 еўра. Таму легальна прывезці з-за мяжы новы iPhone без сплаты пошлін не атрымаецца.

[irp posts="92 015″ name=" Сюрпрыз": з 1 студзеня 2019 года — ліміт на ўвоз тавараў з-за мяжы 500 еўра і 25 кг"]

Змены адчуюць не ўсе

Новыя нормы закрануць не ўсіх, а толькі тых, хто перасекае мяжу радзей чым раз у тры месяцы. Для тых, хто выяздзжае за мяжу часцей, ужо з 14 сакавіка 2016 г. прадугледжаныя яшчэ больш жорсткія абмежаванні: 20 кг і 300 еўра. Гэтыя змены датычылі толькі Беларусі. Нормы, якія набуць моц 1 студзеня 2019, будуць дзейнічаць ва ўсіх краінах ЕАЭС: Беларусі, Расіі, Казахстане, Арменіі і Кыргыстане.

[irp posts="92 761″ name="Мытны камітэт: абмежаванні па бяспошліннаму ўвозу тавараў да 500 еўра не закрануць звычайных турыстаў"]

Пайшлі з апярэджаннем

Раней ліміты планавалася ўводзіць паступова і дасягнуць абмежаванняў у 25 кг і 500 еўра толькі ў 2021 годзе.

1 студзеня 2019 — 1000 еўра і 50 кг

1 студзеня 2020 — 750 еўра і 35 кг

1 студзеня 2021 — 500 еўра і 25 кг

Пры гэтым, у адпаведнасці з Мытным кодэксам ЕАЭС, краіны-удзельнікі саюза маюць права рабіць больш жорсткімі нормы бяспошліннага ўвозу на нацыянальным узроўні. Такой магчымасцю ўжо скарысталася наша краіна ў 2016.

Як справы ў суседніх краінах? Колькі рэчаў можна беспошлінна правезці ў ЕС і Украіну?

Пры перасячэнні мяжы неграмадзянінам ЕС сухапутным транспартам дазваляецца перавозіць свае асабістыя рэчы на агульную суму не больш за 300 еўра. На самалёце сума ўзрастае да 430 еўра. Гэтыя правілы агульныя для ўсіх краін Еўрасаюза.

Асобам, якім не споўнілася 15 гадоў, дазволеная норма ўвозу рэчаў абмяжоўваецца да 150 еўра. Пры гэтым пра абмежаванні вагі гаворкі не ідзе. Рэчы, якія знаходзяцца ў асабістым багажы, не павінны прызначацца для камерцыйных мэтаў.

Таксама ў краіны ЕС законна можна везці з сабой 10 л паліва ў каністры. А ва Украіну — нельга.

Алкаголь: у ЕС літр, а ў Беларусь тры

Колькасць алкаголю, дазволенага для ўвозу ў ЕС, складае 16 літраў піва, 4 літры віна (не пеністага), 2 літры слабаалкагольных напояў і 1 літр спіртнога крэпасцю вышэй 22 градусаў. У Беларусь можно ўвезці да 3 літраў моцнага алкаголю.

Ва Украіне таксама абмежавалі ўвоз

Сёлета па шляху змяншэння норм бяспошлінага ўвозу пайшлі і ва Украіне. З 1 студзеня 2018 года сухапутным транспартам бяспошлінна ўвесці ва Украіну можна толькі рэчаў на суму не больш 500 еўра і вагой да 50 кг. Авіятранспартам — да 1000 еўра і да 50 кг.

Пры гэтым нормы ў 500 еўра і 50 кг дзейнічаюць толькі для тых, хто адсутнічаў ва Украіне больш за 24 гадзіны і заязджае ў краіну не часцей за адзін раз на працягу 72 гадзін. Пры больш частым уездзе без падаткаў можна завезці тавары да 50 еўра.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Скажуць раздаваць сцяжкі — раздам». Задалі адны і тыя ж пытанні выпускніцам ВНУ з Беларусі і Польшчы

Навучальны год набліжаецца да канца, і хутка выпускнікі будуць абараняць дыпломы і здаваць апошнія экзамены.…

6 мая 2025

ВНУ Гродна змагаюцца з «моладзевым экстрэмізмам» па прыкладзе Расіі: шукаюць скінхэдаў, металістаў і спартсменаў

Як стаць маладым экстрэмістам? Быць "залатой моладдзю", слухаць хардкор і насіць клятчастую понамку. Так лічаць…

30 красавіка 2025

Сцэна пад «Дажынкі» vs хуткая дапамога на матацыкле. Параўналі, як у Беларусі і Польшчы падтрымліваюць грамадзянскія ініцыятывы

Хочаце новую дзіцячую пляцоўку непадалёк ад дома? Ці лічыце важным правесці ў сваім горадзе кампанію…

29 красавіка 2025

«Каб цябе пярун забіў!» Як неверагодны пярун 90 гадоў таму трымаў у страху Гродзеншчыну

“Каб цябе пярун забіў!” - адзін з найбольш вядомых беларускіх праклёнаў. У 1934 і 1935…

22 красавіка 2025

Гродзенцы адкрылі грыбны сезон. Дзе ў вобласці шукаць смаржкі і іншыя грыбы?

З надыходам цяпла ў заходніх рэгіёнах Беларусі - Гродзенскай і Брэсцкай абласцях - сталі з'яўляцца…

22 красавіка 2025

Аліўкавыя, залатыя і мармуровыя яйкі. Трэнды Tik Tok на Вялікдзень 2025

Змяшаць два знаёмыя спосабы афарбоўкі яек і атрымаць аліўкавы колер, знайсці спосаб з дапамогай хімічнай…

17 красавіка 2025