У Гродне ў Міжнародны дзень музеяў – 18 траўня – можна бясплатна наведаць экспазіцыі Новага і Старога замкаў, Музея гісторыі Гарадніцы і Музея Максіма Багдановіча. А ў суботу, 20 траўня, музеі горада падрыхтавалі адмысловыя тэматычныя праграмы ў рамках акцыі “Ноч музеяў”. Сабралі для вас гайд па мерапрыемствах у музеях Гродна і Гродзенскай вобласці з 18 па 28 траўня.
Музеі Гродна
20 траўня
Гродзенскі дзяржаўны музей гісторыі рэлігіі

У праграме “Ночы музеяў” Музея гісторыі рэлігіі у гэтым годзе будзе шмат музыкі і мастацтва.
20.00-22.05 – праца інтэрактыўных пляцовак:⠀
- гродзенскі мастак Аляксандр Рымарчык раскажа, як ствараліся шэдэўры жывапісу старых майстроў;
- пройдзе майстар-клас па кітайскім каліграфічным пісьме;
- можна будзе паслухаць спевы праваслаўнага хору;
- прыйдзецца адгадаць знакамітых жанчын па іх фота і фактах з біяграфій;
- будзе гучаць музыка кітайскіх народных духавых інструментаў.
22.10-22.30 – выступленне артыстычнага гурта «Дзеўкі гарадзенскія» з Гродзенскага тэатра лялек.
22.30 – канцэрт струннага квартэта “Музычная палітра”.
Таксама гасцей чакаюць сусветныя хіты ў інтэрпрэтацыі Want Band і канцэрт ад эстрадна-сімфанічнага аркестра Nota Band пад кіраўніцтвам Ю.Амельчанкі ва ўнутраным дворыку музея.
Квіткі можна забраніраваць, напісаўшы ў дырэкт Instagram музея.
Калі: 20 траўня, 19.30.
Дзе: Гродна, вул. Замкавая, 16.
Кошт: 30 рублёў.
Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей

Праграма “Ночы музеяў” у гісторыка-археалагічным музеі будзе прысвечана меламаніі. Мерапрыемствы пройдуць і ў Новым, і ў Старым замках.
Новы замак
20.00-20.45 – канцэртная праграма (Сенатарская зала);
21.00, 21.30 – майстар-клас па кіраванні лялькамі (экспазіцыя “Захаваныя каштоўнасці”);
21.00−22.30 — квэст па экспазіцыі “Калі пачынаўся тэатр”;
20.00−23.00 – майстар-клас па вырабе ўпрыгожванняў, лялек ручной работы (фае);
20.00-23.00 – настольныя гульні Hobby Games (экспазіцыя “Старадаўні інтэр’ер”);
23.00-00.00 – канцэрт кавер-бэнда Hit Hunter (кавер-версіі сусветных хітоў);
Стары замак
21.00-22.00 – квэст па экспазіцыі “Таямніцы Старога замка»;
21.15, 22.15 – квіз-гульня «Пачынаем з антычнасці, а далей – як пойдзе…».
На працягу ўсяго мерапрыемства (20.00-23.00) будуць працаваць выстава «Гродна тэатральны» (Авальная зала) і фотазона ў Новым замку. Экспазіцыі Новага і Старога замкаў падчас мерапрыемстваў будуць таксама адкрыты для наведвання.
Калі: 20 траўня, 20.00.
Дзе: Гродна, Новы замак (вул. Замкавая, 20 і 22).
Кошт: 15 рублёў – дарослым, 8 рублёў – школьнікам. Кошт квітка на выступ кавер-бэнда Hit Hunter пасля 22.00 – 5 рублёў.
“Ноч музеяў” у Гродзенскай вобласці
У музеях Гродзенскай вобласці будуць адзначаць Міжнародны дзень музеяў з 18 па 28 траўня. У большасці месцаў праграма на “Ноч музеяў” бясплатная.
18 траўня
Музей лялькі «Лялька ў карагодзе жыцця» (Індурскі цэнтр культуры)

17:00-17:20 – тэатралізаванае адкрыццё святочнага мерапрыемства «Ажылы лагатып».
17:20-18:00 – экскурсія па музеі лялькі. Лакацыя “Музей у QR кодзе”, акцыя “Сэлфі з лялькай”. Фотатэатр “У музей толькі з усмешкай”.
18:00-18:40 – віртуальны QR-квэст «Па слядах экскурсавода». Музейныя заняткі ад майстра народных і мастацкіх рамёстваў Ірыны Рынкевіч “Лялькі з чароўнага куфэрка”.
18:40-19:20 – TikTok-шоу «Музей у ТікТоку»: чэленджы, флэшмобы і караоке-шоу.
19:20 – 20:00 – чаяванне ў музеі. Прысмакі да гарбаты трэба прынесці з сабой.
19:20-20:00 – бібліятэчны літаратурны салон.
Калі: 18 траўня, 17.00-20.00.
Дзе: аг. Індура, Някрасава, 1.
Кошт: бясплатна.
Іўеўскі музей нацыянальных культур
У Іўеўскім музеі правядуць квэст “Цывілізацыя”. Каманды-ўдзельнікі квэста за гадзіну пройдуць шлях ад першабытнаабшчыннага ладу да сучаснага грамадства. Квэст разлічаны на ўзроставую катэгорыю 16+.
У ім будуць розныя заданні:
- якія развіваюць рамёствы і таварна-грашовыя адносіны;
- будаўніцтва замкаў;
- заключэнне карысных ваенна-палітычныя саюзаў;
- умацаванне эканомікі і ўдасканаленне прамысловасці;
- іншыя неабходныя ўмовы жыццядзейнасці цывілізаванага грамадства.
Пры выкананні заданняў можна набываць падказкі.
Калі: 18 траўня, 20: 00.
Дзе: Іўе, вул. 17 верасня, 9.
Кошт: бясплатна. Папярэдні запіс абавязковы.
Замкавы комплекс «Мір»
10.00-18.00 – супрацоўнікі комплексу падрыхтавалі тэатралізаваныя экскурсіі па ўсіх паверхах Паўночнага корпуса палаца. У гістарычных касцюмах яны раскажуць пра сакрэты княжацкай кухні, таемную мову веера і многае іншае.
10.30−11.30, 12.30−13.30, 15.30−18.00 — цырымоніймайстар замка будзе вучыць гасцей старадаўнім танцам у партрэтнай зале.
11.00, 12.00, 16.00 – жадаючыя могуць асвоіць сакрэты вырабу выцінанак на мансардзе замка, дзе праходзіць выстава народнай майстрыцы Беларусі Святланы Вяль.
14.30 – у экспазіцыйнай зале “Першыя ўладальнікі свету” прадставяць новы экспанат, непасрэдна звязаны з заснавальнікам замка Юрыем Ільінічам.
17.00 – падвядзенне вынікаў конкурсу “Музейнае пераўвасабленне” ў сацыяльных сетках.
10.00, 12.00 і 15.00 – стрэлы з замкавай гарматы.
Калі: 18 траўня, 10.00-18.00. Каса працуе да 17.20.
Дзе: г.п. Мір, вул. Чырвонаармейская, 2.
Свіслацкі гісторыка-краязнаўчы музей
- 12.00 – урачыстае адкрыццё выставы “Мы ўсе з гэтай вескі…”, святочны канцэрт.
- Рэтра фотазона “Мода з камоды”.
- Фотавыстава Марыі Самалевіч “Падарожжа па краіне Беларусь”.
- Дзіцячая гульнявая праграма “Загадкі гісторыі ў сучасным фармаце”.
Калі: 18 траўня, 12.00-22.00.
Дзе: Свіслач, вул. Леніна, 8.
Кошт: бясплатна.
Дзятлаўскі гісторыка-краязнаўчы музей
11.30 – адкрыццё акцыі.
11.40 – тэматычная экскурсія “Гісторыя Дзятлава ў мастацкіх творах самадзейнага мастака А.М. Сокала”.
12.30-13.30 – майстар-клас разьбы па дрэве ад Аркадзя Сокала.
14.20 – Музейны батл “525 гадоў гораду Дзятлаву”.
Увесь дзень будзе даступна свабоднае наведванне экспазіцыі. Таксама будзе працаваць фотосалон “Хто ў люстэрку?”.
Калі: 18 траўня, 11.30-19.00.
Дзе: Дзятлава, вул. Першамайская, 12.
Слонімскі раённы краязнаўчы музей імя І.І.Стаброўскага
16.00 – прэзентацыя выставы “З гісторыі ваеннай тэхнікі і абмундзіравання” (з прыватнай калекцыі Міхаіла Харчанкі).
16.45 – выступленне самадзейнага спевака Анатоля Панасені.
18.00 – майстар-класы па прыкладной народнай творчасці.
Калі: 18 траўня, 16.00.
Дзе: г. Слонім, пл. Леніна, 1.
Кошт: бясплатна.
Музей вавёркі ў Вялікай Бераставіцы
У праграме абяцаюць экскурсіі, майстар-класы і “яшчэ шмат цікавага”. Больш падрабязнай праграмы няма.
Калі: 18 траўня.
Дзе: г.п. Вялікая Бераставіца, вул. Савецкая, 17.
19 траўня
Навагрудскі гісторыка-краязнаўчы музей

У Навагрудку падрыхтавалі праграму”містычнае Сярэднявечча”.
18.30 – міні-лекцыя “Беларуская міфалогія”.
19.00 – пачатак працы інтэрактыўных пляцовак:
- віктарына “Гісторыя Сярэднявечча”;
- майстар-клас “Зрабі свайго нячысціка”;
- забаўляльны тэст “Хто ты са славянскай міфалогіі?”;
- пляцоўка з загадкамі “Сакрэты алхіміі”;
- пляцоўка “Прадказанні ў шатры”;
- пляцоўка рыцарскага клуба “Цэль”.
21.00 – шпацыр па вячэрнім Навагрудку.
Калі: 19 траўня, 18: 30.
Дзе: Навагрудак, вул. Гродзенская 2.
Кошт: бясплатна.
Ашмянскі краязнаўчы музей ім. Ф. К. Багушэвіча
11.30 – прадстаўленне тэатра ценяў “Легенды нашага горада”.
13.00 – інтэрактыўная экскурсія з майстар-класам па ганчарстве.
15.00 – фотадэбют: адкрыццё персанальнай выставы Алега Прэцкайлы.
19.00 – інтэрактыўная экскурсія па яўрэйскіх мясцінах цэнтра Ашмянаў з наведваннем былой сінагогі “Зандажы і міражы былога штэтла”.
На працягу дня будзе працаваць тэматычная фотазона і бяспройгрышная латарэя.
Калі: 19 траўня, 11.30.
Дзе: Ашмяны, вул. Савецкая, 128.
Кошт: бясплатна.
Карэліцкі раённы краязнаўчы музей
“Ноч музеяў” у Карэлічах вырашылі прысвяціць рэлігіі. У праграме:
- сустрэча з айцом Уладзімірам “Аб нашых святынях»;
- выстава метрычных царкоўна-прыходскіх кніг і абразоў з фондаў музея 19-20 стагоддзя;
- гутарка “Святыя словы: запаведзі Божыя і запаветы продкаў”.
Калі: 19 траўня, 17.00.
Дзе: Г.П. Карэлічы, вул. Савецкая, 19.
Кошт: бясплатна.
20 траўня
Гальшанскі замак (філіял Ашмянскага краязнаўчага музея)

19.00 — тэатралізаваны пралог “Гальшанскі замак вітае”.
19.20 – канцэрт класічнай музыкі ў выкананні выкладчыкаў Ашмянскай дзіцячай школы мастацтваў.
20.30 – інтэрактыўная экскурсія з элементамі містыкі «Тэрыторыя прывідаў».
21.30 – кінапаказ пад адкрытым небам “Чорны замак Гальшанскі”.
Калі: 20 траўня, 19.00.
Дзе: аг. Гальшаны.
Кошт: 6 рублёў – дарослы квіток, 4 рублі – дзіцячы.
Дом-музей Адама Міцкевіча ў Навагрудку
Гасцям раскажуць пра цікавыя факты з гісторыі моды, этыкету, свецкага жыцця эпохі XIX стагоддзя, удакладняе “Гродзенская праўда”. У праграме:
- фотазона “Ах, гэтае 19 стагоддзе”;
- гульнявая пляцоўка “Забавы ў свецкай гасцінай”;
- інтэрактыўны вебінар “Мінулых дзён выкшталцоны ўзор”;
- чайная цырымонія;
- кінасалон.
Калі: 20 траўня, 18.00-21.00.
Дзе: г. Навагрудак, вул. Леніна, 1.
Музей-сядзіба М. К. Агінскага
Выступ заслужанай артысткі Рэспублікі Беларусь Таццяны Траццяк “Край прыгожых людзей” з удзелам салістаў Вялікага тэатра Беларусі струннага квінтэта “Серэнада”. Канцэртмайстар – лаўрэат міжнароднага конкурсу Ірына Бутэль. Абмежаванне – 12+.
У экспазіцыйных залах будзе граць жывая музыка, правядуць майстар-клас па танцах XIX стагоддзя, можна будзе згуляць у салонныя гульні.
Калі: 20 траўня, 21.00.
Дзе: Смаргонскі раён, аг. Залессе.
Ваўкавыскі ваенна-гістарычны музей імя П. і. Баграціёна
22.00-23.30 – канцэрт жывой музыкі ў цемры. Прагучаць хіты расійскіх гуртоў “Мумій троль”, “Кароль і Шут” і “Земфіра” ад Jean-Christophe. Абмежаванне 18+. Квіткі – 25 рублёў.
Таксама па звестках “Гродзенскай праўды”, у музеі ў гэты дзень пройдзе квэст-гульня “Таямніца Баграціёна”, накіраваная на “ўмацаванне гістарычных фактаў” і “прывіццё станоўчых эмоцый і пачуццяў да роднага краю”.
Калі: 20 траўня.
Дзе: г. Ваўкавыск, вул. Баграціёна, 10
Смаргонскі гісторыка-краязнаўчы музей
У праграме:
- артысты Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра Віктар Цыркуновіч і Вольга Жалязкая;
- рыцарскі клуб “Палацкі звяз”, Юрый Усціновіч;
- майстар-гусляр Алесь Чумакоў.
Можна будзе наведаць выязную выставу “Крэўскі замак: учора, сёння, заўтра”. Будзе працаваць тэматычная фотазона.
Калі: 20 траўня, 19.00.
Дзе: г. Смаргонь, вул. Кутузава, 23.
Кошт: 10 рублёў.
Крэўскі замак (філіял Смаргонскага музея)
У замку таксама падрыхтавалі праграму “Вялікае княства Крэўскае”:
- тэатралізаваная экскурсія;
- квэст-гульня;
- сярэднявечныя забавы;
- музыка;
- магчыма з’яўленне “нячыстай сілы”;
- новая традыцыя: праход “Крэўскай варты”. Гайдукі з замка пад бой барабанаў пройдуць да Юравай гары, дзе на дазорнай вежы будзе узняты сцяг Крэва.
Калі: 20 траўня, 17.00.
Дзе: Крэва, Крэўскі замак.
Кошт: уваход у замак бясплатны.
26 траўня
Акцыю “Ноч музеяў” прыме Лідскі гісторыка-мастацкі музей як частку музейнага трыпціха “Магія агню і святла”. Падрабязная праграма пакуль не апублікаваная.
27 траўня
Лідскі замак

У рамках музейнага трыпціха “Магія агню і святла” ў Лідскім замку гасцей чакае:
- выстава-ралі экзатычных і рэдкіх аўтамабіляў “Экзотыка “Нясвіж-Ліда”;
- выступленні тэатраў агню і сольных артыстаў. Разнастайны вогненны рэквізіт – вогненныя шары, жэрдкі, вяроўкі, вееры і мноства іншых сродкаў утаймавання агню – будуць задзейнічаны ў вогненных пастаноўках і перформансах;
- майстар-класы ад найлепшых фаершчыкаў Беларусі;
- на працягу вечара будуць працаваць інтэрактыўныя пляцоўкі ў вежах Лідскага замка, якія дапамогуць акунуцца ў атмасферу Сярэднявечча.
Калі: 27 траўня.
Дзе: Ліда, вул. Замкавая, 1, корп. 2.
Кошт: дарослы квіток – 20 рублёў, студэнцкі – 18 рублёў, дзіцячы – 15 рублёў.
28 траўня
Музейны трыпціх завершыцца ў доме-музеі Валянціна Таўлая. Падрабязнай праграмы пакуль няма.


