Людзі і справы

Ноч на роздум: зрабіць сацыяльны бізнес прыбытковым спрабавалі гродзенцы на Creative Shock-2016

Каманда з Беларусі, у складзе якой былі два гродзенцы, сёлета ўпершыню ўдзельнічала ў конкурсе Creative Shock. Спаборніцтва для студэнтаў эканомікі і кіравання бізнесам праходзіла ў Вільні. Каманды мелі вырашыць праблемы эканамічнага развіцця, маркетынгу і PR рэальна існуючых сацыяльных прадпрыемстваў Літвы. На даследванне праблемы і пошук рашэнняў была адна ноч.

Каб атрымаць запрашэнне на трэці, вочны этап конкурса, што праходзіў у Віленскай школе эканомікі, камандзе ў складзе студэнта ГрДУ Мікіты Ілюковіча, леташняга выпускніка ГрДУ Дзмітрыя Прахоўнікава і студэнткі БДУ Марыі Пятрушкі, прайшла два завочныя туры. У іх беларусы змагаліся з прадстаўнікамі 91 краіны: усяго ў конкурсе бралі ўдзел больш за 1200 студэнтаў і бізнесменаў-пачаткоўцаў.

Усе задачы былі скіраваны на тое, каб зрабіць сацыяльны бізнес эканамічна мэтазгодным. На першым этапе каманды шукалі агульныя шляхі павышэння прыбытковасці сацыяльнага бізнесу. На другім — працавалі над праблемамі рэальнай кампаніі.

«Трэба было знайсці шляхі далейшага развіцця і выхаду на эканамічную самастойнасць для арганізацыі Vaiky Linija з Вільні, што аказвае сацыяльную дапамогу і падтрымку падлеткам з сацыяльна-небяспечных сямей. Таксама трэба было стварыць відэапрэзентацыю арганізацыі, якая пашырыла б інфармацыю аб яе дзейнасці ў грамадстве», — распавёў Мікіта Ілюковіч. Па выніках завочных спаборніцтваў беларуская каманда стала чацвёртай з васьмі лепшых, якія працягвалі ўдзел у конкурсе ў Вільні.

Аб’ектам для вырашальнага этапу конкурса стаў рэстаран Mana Guru. Адна з мэт яго дзейнасці - працоўная і сацыяльная рэабілітацыя «broken people» — людзей, залежных ад алкагалю ці наркотыкаў, або тых, хто нядаўна вызваліўся з турмы. Рэстаран бярэ іх на працу на паўгода, адначасова з імі працуюць псіхолагі і сацыяльныя работнікі. У выніку больш за 85% выпускнікоў праграмы могуць потым уладкавацца на працу і сацыялізавацца ў грамадстве.

Сучасным выклікам для гэтай кампаніі, як і для ўсяго сацыяльнага бізнесу ў Літве, сталі змены ў заканадаўстве. З наступнага года такія фірмы больш не будуць мець падатковых льготаў і маюць самастойна выходзіць на эканамічную ўстойлівасць. Удзельнікі Creative Shock шукалі шляхі сумяшчэння сацыяльнай адказнасці і выгады, каб адпавядаць дэвізу сёлетняга конкурса: «Be pragmatic» — быць прагматычнымі.

Атрымаўшы заданне, а шостай вечара, каманды мелі выдаць рашэнне, а восьмай раніцы. «Мы прапанавалі некалькі напрамкаў павышэння эфектыўнасці бізнесу: пашырэнне вегетарыянскіх страваў, бо паблізу няма канкурэнтаў, сістэму дастаўкі ежы, праграму лаяльнасці для кліентаў, інфармацыйную падтрымку праз стварэнне сайта і зніжкі для яго наведвальнікаў, — распавёў Мікіта Ілюковіч. — Журы адзначыла, што ў нас добра прапрацаваны сацыяльны складнік праграмы, але па эканоміцы былі лепшыя прапановы».

У выніку перамогу ў спаборніцтве і прыз 1500 еўра атрымала каманда з Оксфардскага ўніверсітэта.

Але і прадстаўнікі беларускай каманды лічаць сябе пераможцамі. Яны ўдзельнічалі ў конкурсе ўпершыню і ўвайшлі ў лік васьмі мацнейшых. Вынік паказвае, што набытыя веды дазваляюць на роўных канкураваць у міжнародных спаборніцтвах.

Да таго ж, гэта каштоўны досвед працы ў камандзе, міжнароднага супрацоўніцтва, сумеснага вырашэння рэальных эканамічных задач. Акурат тое, што запатрабавана зараз у прафесіі і актуальна ў любой краіне.


Конкурс Creative Shock праводзіцца Віленскай школай эканомікі штогод ад 2011. Удзельнічаць можа любы ахвотны з ліку студэнтаў і бізнесменаў-пачаткоўцаў - трэба толькі сабраць каманду і падаць заяўку. Пераможцы конкурсу атрымліваюць 1500 еўра ад галоўнага спонсара кампаніі ТЕLЕ-2 і цалкам аплочаны пералёт у абодва бакі ў любую краіну свету ад Turkish Airlines.

Папулярнасць Creative Shock увесь час узрастае: у 2011 было 178 удзельнікаў з дзвюх краін, сёлета — 1291 з 91 краіны свету.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Я і цяпер не згублюся ў Гродне». Пагутарылі з рэпатрыянтам, які пераехаў у Польшчу ў 1946 годзе, але дагэтуль памятае родны горад

Генрык Усціла нарадзіўся ў 1929 годзе ў Гродне на вуліцы Брыгіцкай. У 1935 годзе яго…

21 лютага 2025

«Нам з вамі нельга мець ніякіх сувязей». З’ездзілі ў Белавежскую пушчу, падзеленую агароджай, і даведаліся, што адбываецца па абодва бакі

Агароджа на мяжы Польшчы і Беларусі дзеліць Белавежскую пушчу на дзве часткі. Па абодва бакі…

19 лютага 2025

«Пасведчанне аб шлюбе парвалі пры сварцы». Як беларусы (не) разводзяцца ў эміграцыі

Ягор з партнёркай перажылі тры пераезды і вайну, і калі вонкавага лайна стала менш -…

18 лютага 2025

Забойства інжынера Кёніга. Як у Гродне 100 гадоў таму расследавалі гучную справу

Сто гадоў таму ў Гродне адбылося самае гучнае забойства 1925-га: у цэнтры гораду забілі вядомага…

17 лютага 2025

Дзень Сябровак замест Валянцінава дня. А вы ведалі, што адзначаюць 13 лютага?

Напярэдадні Дня святога Валянціна ўсё больш жанчын у свеце адзначаюць Дзень Галентайна - жаночага сяброўства.…

13 лютага 2025

Казюкі ў парку, блін-тусоўка і па пудзілу на кожны дзень. Дзе ў Гродне адсвяткаваць Масленіцу-2025

Масленіца ў гэтым годзе прыпадае на 2 сакавіка, а масленічны тыдзень пачынаецца з 24 лютага.…

12 лютага 2025