Брыгады па адлову безнаглядных жывёл ствараюцца ў Беларусі пры арганізацыях, якія мясцовыя ўлады вызначылі адказнымі згодна з правіламі і палажэннямі*.  У Гродне гэтыя функцыі выконвае Спецаўтагаспадарка.

У абавязкі работнікаў спецыяльных брыгад  уваходзіць, разам з іншым, адлоў безнаглядных сабак, котак пры дапамозе  сетак, падхватнікаў а таксама іншых сродкаў і прыстасаванняў, якія не наносяць шкоды здароўю жывёл і фізічных траўмаў.


*”Правілы ўтрымання хатніх сабак, котак”, “Палажэнне аб парадку дзейнасці арганізацый па адлову, адстрэлу, утрыманню і эўтаназіі  безнаглядных жывёлаў”

Адлоўленыя жывёлы утрымліваюцца у пункце часовага ўтрымання САГ не больш за 5 дзён. Калі іх не забралі гаспадары, жывёлы падлягаюць эўтаназіі. Больш інфармацыі пра сітуацыю з адлоўленымі жывёламі можна знайсці ў суполцы валанцёраў САГ.

Чытайце яшчэ:  Куды знікаюць жывёлы з вуліц? Гродзенцы падазраюць камунальнікаў у незаконных забойствах