Больш за 100 чалавек прыйшло 18 сакавіка пад былы ўваход у гродзенскае гета, каб ушанаваць памяць загінулых у гады Другой сусветнай вайны мясцовых яўрэяў. Каля памятнага знака прайшоў невялікі мітынг, а пасля ўдзельнікі па вуліцы Замкавай прайшлі «Маршам памяці» да сінагогі, дзе адкрыліся тэматычныя выставы і прайшоў канцэрт.
12 сакавіка 2018 года споўнілася 75 гадоў з дня, калі акупацыйная нямецкая ўлада вывезла ў лагеры смерці апошніх яўрэяў Гродна. Такім чынам два гета города былі цалкам знішчаныя, а гэта каля 29 тысяч чалавек.
[irp posts="2690″ name="Выжыў толькі адзін працэнт. 75 гадоў таму гродзенскiх яўрэяў сагналі ў гета каб знішчыць"]
Ушанаваць памяць загінулых прыйшлі звычайныя гараджане, прадстаўнікі яўрэйскай абшчыны, духавенства і дыпламаты. Сярод апошніх былі: пасол Нямеччыны ў Беларусі Петэр Дэтмар, генеральны консул Польшчы ў Гродне Яраслаў Ксёнжэк, прадстаўнікі консульства Літвы, ганаровага консульства Украіны і іншыя.
«Тое, што адбылося ў гэтым месцы, складана выказаць словамі. Ніякае апісанне не змагло б адлюстраваць тагачасны жах і знішчэнне яўрэяў у імя ідэалогіі і расавага вар’яцтва, — распавядае пасол Нямеччыны ў Беларусі Петэр Дэтмар. - Памяць пра Халакост гэта наш агульны і нязменны абавязак. Мы павінны будаваць будучыню і не забываць пра мінулае, важна здабываць урокі, якія будуць арыенцірам для будучых пакаленняў.
Менавіта на нас, немцах, ляжыць непераходзячая адказнасць заклікаць: «Ніколі больш!» Таму што ў мінулым многія немцы былі датычныя да злачынстваў. І ў гэтых двух словах — «ніколі больш» — заключаецца разуменне таго, што для нашай нацыі сёння азначае: віна, адказнасць і місія".
У гэтым годзе традыцыйны «Марш памяці» арганізатары — мясцовы праект Кіслёў - вырашылі разнастаіць партрэтамі вязняў гродзенскага гета. У руках моладзі можна было ўбачыць партрэты Фелікса Зандмана, Рыгора Хасiда, Лізы Чапнiк і іншых. У асноўным тых, каму ўдалося перажыць Халакост.
[irp posts="5018″ name=" Усё, што было важна Феліксу, важна і мне". Гродна наведаў сябар Фелікса Зандмана"]
Былі і тыя, хто прыйшоў на памятнае мерапрыемства з партрэтамі сваякоў. Старшыня гродзенскай яўрэйскай абшчыны Барыс Квяткоўскі прыйшоў з партрэтам свайго бацькі Мотла Янкялевіча, які быў родам з Сапоцкіна.«Мой бацька разам з братам патрапілі ў Гродзенскае гета ў 1941 годзе, — распавядае Барыс Квяткоўскі. — У адзін дзень браты капалі ямы пад слупы і наглядчык пачаў чапляцца да брата. Немец пачаў засыпаць зямлю, абражаць яго. Брат бацькі не вытрымаў і ўдарыў лапатай наглядчыка, праламаўшы яму галаву. Хлопца забілі, а майго бацьку пакінулі ў жывых. Яму пашанцавала, што ён не прадставіўся братам, бо тады б яго таксама застрэлілі. Хлопца бацьку дазволілі пахаваць на могілках. Сёння там аўтастаянка. Пасля ліквідацыі гета бацька трапіў у Асвенцім, дзе цудам выжыў».
Пасля «Маршу памяці» ў сінагозе прайшоў канцэрт, а таксама адкрыліся дзве выставы: «Паштоўкі з мястэчак» Алеся Сурава і «Дзеці Халакосту» прадстаўленая ААН.
[irp posts="54 050″ name=""Цывілізацыя, якую мы страцілі". Як гродзенскі мастак вяртае габрэяў беларускіх мястэчак"]
З прыходам немцаў у 1941 годзе ў Гродне былі створаны два гета. Падзел на два гета быў зроблены немцамі з мэтай палегчыць сабе ў далейшым ужо запланаванае знішчэнне гродзенскіх яўрэяў. У гета № 1 сагналі кваліфікаваных рабочых, у гета № 2 — «непрадуктыўных» яўрэяў.
Гета № 1 было створана ў цэнтральнай частцы горада, недалёка ад замкаў, вакол Вялікай сінагогі. Цэнтральны ўваход знаходзіўся з боку вуліцы Замкавай. На плошчы менш за палову квадратнага кіламетра, акружанай двухмятровым плотам, змясціліся 15 000 вязняў. Гета існавала з лістапада 1941 да сакавіка 1943 года.
Гета № 2 было арганізавана ў раёне сучаснай вуліцы Антонова. Гэта гета займала большую плошчу, але яго жылыя будынкі былі ў значна горшым стане. Туды былі сагнаны 10 000 яўрэяў, якім далі толькі шэсць гадзін, каб перасяліцца без выкарыстання транспартных сродкаў.
Да 12 сакавіка 1943 года два гродзенскія гета былі знішчаны, нешматлікіх ацалелых вязняў вывезлі ў беластоцкае гета. Але яшчэ ў маі 1943 года ў Гродне знаходзілі і забівалі асобных яўрэяў. Гродна, згодна з нямецкімі данясеннямі ад 13 сакавiка 1943 года, стаў «юдэнфрай» — «вольны ад яўрэяў», хоць на момант вызвалення Гродна 14 ліпеня 1944 года ў горадзе яшчэ былі жывыя ад 40 да 50 яўрэяў
Да катастрофы ў Гродне жылі каля 29 000 яўрэяў, з іх выжылі каля 300 чалавек. Жыць у горад вярнуліся некалькі дзясяткаў. Сёння ў Гродне жыве прыкладна да тысячы яўрэяў.
У Гродне 87 маршрутаў грамадскага транспарту, а людзям даводзіцца ездзіць на таксі. Транспартныя болі гродзенцаў,…
Лічыцца, што складана выбраць падарунак менавіта мужчыну - мужу, сыну, бацьку, партнёру ці сябру. Сітуацыя…
Беларус Алекс Вазнясенскі наведаў Навагрудак як турыст. Мужчыну ўразіла, што горад з багатай гісторыяй знаходзіцца…
Рэстаране-кафэ “Нёманская віціна” ў выглядзе ладдзі - частка канцэпцыі новай гродзенскай набярэжнай, якую абмеркавалі ў…
Аляксей Кажэнаў з'ехаў з Мінску ў 1998-м годзе. Ён атрымаў працу ў Google, стаў дыяканам…
Слэнг пастаянна змяняецца - у апошні час пад ўплывам TikTok. Зразумець яго адразу і ўвесь …