Новы год ва ўстановах Гродна: што прапануюць бары і рэстараны горада

Новы год ва ўстановах Гродна можна адсвяткаваць аднаму, з сябрамі, сям’ёй або калегамі па працы. Вось якія святочныя забавы прапануюць у барах і рэстаранах. Падборку сабраў канал «Туси в Гродно».

Бар «Мендзялееў»: дыскатэка да раніцы

У навагоднюю ноч бар «Мендзялееў» працуе з 1.00 да 06.00. Так што пасля сустрэчы Новага года з сям’ёй можна садзіцца з сябрамі ў таксі і ехаць на танцы. Працаваць у гэтую ноч будзе DJ Modno.

Адрас: Калючынская, 21

Уваход: 15 руб.

Рэстаран «Сан-Мікеле»: спецыяльнае меню

У новым рэстаране міжземнаморскай кухні прапануюць браніраваць даты на карпаратывы да 30 снежня (ці ёсць яшчэ свабодныя дні - мы не ведаем), а 31 снежня запрашаюць на навагоднюю праграму.

У рэстаране «Sant Michele». Фота: instagram.com/shafalovich_makeup/

У рэстаране абяцаюць спецыяльнае навагодняе меню, прафесійных вядоўцаў, музыкаў, а яшчэ конкурсы.

Чытайце таксама: В Гродно открыли итальянский ресторан с молекулярной кухней. Его назвали в честь Архангела Михаила

Асобная праграма запланаваная на 31 снежня, але дэталяў у сваім Instagram рэстаран не раскрывае. Маўляў, тэлефануйце ці пішыце ў direct па падрабязнасці.

Адрас: Падольная, 24

Падрабязнасці: +375(28) 789 99 99 ці direct в Instagram

Бар «СОХА»: два залы на выбар

У гламурным «СОХА» аб планах на навагоднюю ноч пакуль нічога не паведамлялі, а вось карпаратыўныя вечарынкі з кавер-бэндам, DJ і фатографам там праводзяць. Для гэтага ў іх прадугледжана дзве залы: еўрапейская — асобная зала, з магчымасцю адзіноты і закрыцця ад лішніх вачэй; азіяцкая — асноўная зала, дзе выступаюць музыкі і праходзяць самыя шумныя вечарынкі.

Адрас: Савецкая, 18

Браніраванне: +375 (44) 776−44−45

Рэстаран «Нёман»: усё класічна

У класічным рэстаране «Нёман» усё па класіцы: святочнае меню, жывая музыка, Дзед Мароз і Снягурка, конкурсы і прызы. Для тых, хто любіць прадказальнасць 😉

Адрас: Баторыя, 8

Падрабязнасці: direct ці +375 33 399−17−48

Бар «Эсперанта»: навучаць адкрываць шампанскае шабляй

Вінны бар на Кірава прапануе арганізаваць на сваёй пляцоўцы карпаратыў. Для кампаніі ад 25 чалавек установу закрыюць толькі для вас. А для кожнай кампаніі ад 4-х чалавек — бутэлька пеністага віна і майстар-клас па сабражу (не паверыце, гэта адкрыццё бутэлькі шампанскага ударам шаблі).

Акрамя таго «Эсперанта» абяцае навагоднюю атмасферу, жывую музыку, а на запыт — арганізацыю навагодняй дэгустацыі.

Адрас: Кірава, 5

Падрабязнасці: +375 44 704 43 44 або пішыце ў direct у Instagram

Бар «Кей Бі»: веганскае меню і хлапушкі на тэрасе

Аказваецца, папулярны вінны бар «Чырвоным па белым» пераназваўся ў «Кей Бі» (сапраўды, у нашай краіне лепш перастрахавацца лішні раз).

На Новы год яны прапануюць вечарыну з трыма відамі страў: мяснымі, рыбнымі і веганскі (дзякуй!); DJ-сэт, сабра (зноў), агні і хлапушкі на тэрасе пасля бою курантаў. Дрэс-код: чорнае і белае з бліскаўкамі.

Падрабязнасці ніжэй на выяве.

Адрас: Маставая, 31

Цана: 223 руб., запіс у direct у Instagram

Рэстаран-піваварня «Госці»

Карпаратывы для кампаній ад 5 да 100 чалавек тут гатовыя праводзіць да 14 студзеня. У праграме: спецыяльнае меню, віншаванне Дзеда Мароза, танцы (абяцаюць да раніцы), жывая музыка ад кавер-бэндаў.

Адрас: Замкавая, 3

Падрабязнасці: +375 29 580 7570 або +375 33 322 47 77

Рэстаран «Залатое цяля»: святкаваць можна да 14 студзеня

Адзін са старажылаў гродзенскага грамадскага харчавання прапануе браніраваць даты для карпаратываў да 30 снежня, а пасля Новага года — да 14 студзеня. Гасцям абяцаюць забаўляльную праграму з вядоўцам, жывой музыкай, Дзедам Марозам і Снягуркай, фатографам, фотазонай.

У навагоднюю ноч «Цяля» прапануе спецыяльнае меню з унікальнымі пазіцыямі, якіх няма ў банкетным або вячэрнім меню. Таксама чакаюцца: фотазона і фатограф, вядучы і жывая музыка, Дзед Мароз са Снягуркай, маліна шоу (што б гэта не значыла…), танцавальныя нумары і аніматар для дзяцей. Не абыдзецца і без салюту!

Адрас: БЛК, 29А

Падрабязнасці: +375 298 382 345 ці ў direct Instagram

Бар «Maroon»: усё вельмі таямніча

У запісе бара аб’яву пра навагоднюю ноч вельмі лаканічна:

«Мы ўжо гатовыя паліць бенгальскія агні, запускаць хлапушкі і разліваць пеністае па куфлях! Прапануем табе сустрэць разам з намі 2023 год у доме Марун».

Адрас: Тэльмана, 4

Падрабязнасці: +375 (29) 254−254−1 або ў direct

Начны клуб «База»: танцы ў навагоднюю ноч

У ноч на 1 студзеня ў «Базе» буду працаваць: DJ SUNRISE / DJ VIGLE / DJ OLEG PRAZDNIK. Вядоўца свята: Ніка Асташэўская.

Гасцей чакае шоу-праграма, розыгрышы і падарункі, Дзед Мароз і Снягурка, гарачыя Go-Go дзяўчаты.

У клубе запэўніваюць, што вольных сталоў застаецца вельмі мала.

Адрас: вул. Перамогі, 37

Браніраванне столікаў: +375 (33) 1 333 333

Бар «Фарадэй»: пасля паўночы чакаюць усіх

На Новы год бар будзе працаваць з 22.00 да 6.00. Першыя дзве гадзіны — толькі для тых, хто загадзя забраніруе столік. Пасля паўночы далучыцца да весялосці зможа кожны.

Падрабязнасці: Instagram або па тэлефоне +375 (33) 359−32−32

Кронан Парк Гатэль: адзначце святы загадзя

Вядомы рэстаран класа люкс прапануе дарослым і дзецям адсвяткаваць 26 снежня. Навагодняя ёлка пачнецца ў 13.00.

У праграме: майстар-класа па аквагрыме і роспісе імбірных пернікаў, фуршэт з закускамі і прысмакамі, карагоды, конкурсы і падарункі ад Дзеда Мароза і Снягуркі, а ў канцы — запальванне агнёў на ёлцы. Для дарослых, якім лянота ўдзельнічаць у дзіцячых святах, будзе падрыхтаваны абед і жывая музыка.

Адрас: вул. Пышкі, 19

Падрабязнасці:

  • Уваходны білет для дзіцяці - 60BYN (праграма разлічана на дзяцей ад 6 гадоў).
  • Уваходны білет для дарослага — 90BYN (уваходны білет для дарослага з’яўляецца дэпазітам у рэстаране).
  • Удзел толькі па папярэдняй броні і дэпазіце. Запіс па нумары + 375 (29) 360−00−50.

Рэстаран «Грынвіч»: не проста ёлка з Дзедам Марозам, а цэлы спектакль

Рэстаран прапануе сустрэць Новы год у самым цэнтры Гродна. Пры гэтым там абяцаюць, што прыдумалі новае ўнікальнае прадстаўленне. Гэта павінен быць не тыповы Новы год з Дзедам Марозам, Снягуркай і карагодамі, а цэлы спектакль з уцягваннем гасцей. Акрамя таго чакаецца асаблівае навагодняе меню і якасная музыка ад кавер-бэнда Monkey Pipe.

У 00.30 «Грынвіч» абяцае адкрыць дзверы для ўсіх жадаючых, нават тых, хто не браніраваў месцы. Уваход будзе каштаваць 30 руб.

Адрас: Савецкая, 29

Падрабязнасці: браніраванне сталоў па нумары + 375 (29) 540−20−30

Гастрабар «Пятніца»: абяцаюць гастранамічную асалоду

Навагодняя праграма ад вядучага, Дзед Мароз і Снягурка, жывая музыка ад кавер бэнда Hit Hunter.

У Instagram бара абяцаюць мора пазітыву і яркіх эмоцый, гастранамічную асалоду і зарад энергіі на цэлы год.

Адрас: Маставая, 31

Падрабязнасці: +375(29) 842−22−21

Падзяліцца

Апошнія запісы

Парасон, халат, check-up здароўя. 11 ідэй, што падарыць мужчыну на свята

Лічыцца, што складана выбраць падарунак менавіта мужчыну - мужу, сыну, бацьку, партнёру ці сябру. Сітуацыя…

20 снежня 2024

«Навявае сплін і абурэнне». Беларус наведаў Навагрудак і расчараваўся — горад запушчаны, а сэрвіс не развіты

Беларус Алекс Вазнясенскі наведаў Навагрудак як турыст. Мужчыну ўразіла, што горад з багатай гісторыяй знаходзіцца…

18 снежня 2024

Віціна, дракар ці славянскае фэнтазі? Чаму праект рэстарана-ладдзі на Нёмане выклікае пытанні

Рэстаране-кафэ “Нёманская віціна” ў выглядзе ладдзі - частка канцэпцыі новай гродзенскай набярэжнай, якую абмеркавалі ў…

18 снежня 2024

Дыякан, хакер і шматдзетны бацька. Як беларус выканаў амерыканскую мару

Аляксей Кажэнаў з'ехаў з Мінску ў 1998-м годзе. Ён атрымаў працу ў Google, стаў дыяканам…

17 снежня 2024

Усяслаў Чарадзей — квадробер, а Францішка Уршуля Радзівіл — найк про. Тлумачым моладзевы слэнг на гістарычных постацях

Слэнг пастаянна змяняецца - у апошні час пад ўплывам TikTok. Зразумець яго адразу і ўвесь …

9 снежня 2024

Можна пакаштаваць на большасці заправак. Як у Гродне пражаць каву для ўсёй Беларусі

Кожны месяц 22 тоны кававага зерня выязджаюць з Гродна, каб патрапіць на запраўкі па ўсёй…

9 снежня 2024