Новы год ва ўстановах Гродна можна адсвяткаваць аднаму, з сябрамі, сям’ёй або калегамі па працы. Вось якія святочныя забавы прапануюць у барах і рэстаранах. Падборку сабраў канал “Туси в Гродно”.
Бар “Мендзялееў”: дыскатэка да раніцы
У навагоднюю ноч бар “Мендзялееў” працуе з 1.00 да 06.00. Так што пасля сустрэчы Новага года з сям’ёй можна садзіцца з сябрамі ў таксі і ехаць на танцы. Працаваць у гэтую ноч будзе DJ Modno.
Адрас: Калючынская, 21
Уваход: 15 руб.
Рэстаран “Сан-Мікеле”: спецыяльнае меню
У новым рэстаране міжземнаморскай кухні прапануюць браніраваць даты на карпаратывы да 30 снежня (ці ёсць яшчэ свабодныя дні – мы не ведаем), а 31 снежня запрашаюць на навагоднюю праграму.

У рэстаране абяцаюць спецыяльнае навагодняе меню, прафесійных вядоўцаў, музыкаў, а яшчэ конкурсы.
Чытайце таксама: В Гродно открыли итальянский ресторан с молекулярной кухней. Его назвали в честь Архангела Михаила
Асобная праграма запланаваная на 31 снежня, але дэталяў у сваім Instagram рэстаран не раскрывае. Маўляў, тэлефануйце ці пішыце ў direct па падрабязнасці.
Адрас: Падольная, 24
Падрабязнасці: +375(28) 789 99 99 ці direct в Instagram
Бар “СОХА”: два залы на выбар
У гламурным “СОХА” аб планах на навагоднюю ноч пакуль нічога не паведамлялі, а вось карпаратыўныя вечарынкі з кавер-бэндам, DJ і фатографам там праводзяць. Для гэтага ў іх прадугледжана дзве залы: еўрапейская – асобная зала, з магчымасцю адзіноты і закрыцця ад лішніх вачэй; азіяцкая – асноўная зала, дзе выступаюць музыкі і праходзяць самыя шумныя вечарынкі.
Адрас: Савецкая, 18
Браніраванне: +375 (44) 776-44-45
Рэстаран “Нёман”: усё класічна
У класічным рэстаране “Нёман” усё па класіцы: святочнае меню, жывая музыка, Дзед Мароз і Снягурка, конкурсы і прызы. Для тых, хто любіць прадказальнасць 😉
Адрас: Баторыя, 8
Падрабязнасці: direct ці +375 33 399-17-48
Бар “Эсперанта”: навучаць адкрываць шампанскае шабляй
Вінны бар на Кірава прапануе арганізаваць на сваёй пляцоўцы карпаратыў. Для кампаніі ад 25 чалавек установу закрыюць толькі для вас. А для кожнай кампаніі ад 4-х чалавек – бутэлька пеністага віна і майстар-клас па сабражу (не паверыце, гэта адкрыццё бутэлькі шампанскага ударам шаблі).

Акрамя таго “Эсперанта” абяцае навагоднюю атмасферу, жывую музыку, а на запыт – арганізацыю навагодняй дэгустацыі.
Адрас: Кірава, 5
Падрабязнасці: +375 44 704 43 44 або пішыце ў direct у Instagram
Бар “Кей Бі”: веганскае меню і хлапушкі на тэрасе
Аказваецца, папулярны вінны бар “Чырвоным па белым” пераназваўся ў “Кей Бі” (сапраўды, у нашай краіне лепш перастрахавацца лішні раз).
На Новы год яны прапануюць вечарыну з трыма відамі страў: мяснымі, рыбнымі і веганскі (дзякуй!); DJ-сэт, сабра (зноў), агні і хлапушкі на тэрасе пасля бою курантаў. Дрэс-код: чорнае і белае з бліскаўкамі.
Падрабязнасці ніжэй на выяве.

Адрас: Маставая, 31
Цана: 223 руб., запіс у direct у Instagram
Рэстаран-піваварня “Госці”
Карпаратывы для кампаній ад 5 да 100 чалавек тут гатовыя праводзіць да 14 студзеня. У праграме: спецыяльнае меню, віншаванне Дзеда Мароза, танцы (абяцаюць да раніцы), жывая музыка ад кавер-бэндаў.
Адрас: Замкавая, 3
Падрабязнасці: +375 29 580 7570 або +375 33 322 47 77
Рэстаран “Залатое цяля”: святкаваць можна да 14 студзеня
Адзін са старажылаў гродзенскага грамадскага харчавання прапануе браніраваць даты для карпаратываў да 30 снежня, а пасля Новага года – да 14 студзеня. Гасцям абяцаюць забаўляльную праграму з вядоўцам, жывой музыкай, Дзедам Марозам і Снягуркай, фатографам, фотазонай.
У навагоднюю ноч “Цяля” прапануе спецыяльнае меню з унікальнымі пазіцыямі, якіх няма ў банкетным або вячэрнім меню. Таксама чакаюцца: фотазона і фатограф, вядучы і жывая музыка, Дзед Мароз са Снягуркай, маліна шоу (што б гэта не значыла…), танцавальныя нумары і аніматар для дзяцей. Не абыдзецца і без салюту!
Адрас: БЛК, 29А
Падрабязнасці: +375298382345 ці ў direct Instagram
Бар “Maroon”: усё вельмі таямніча
У запісе бара аб’яву пра навагоднюю ноч вельмі лаканічна:
“Мы ўжо гатовыя паліць бенгальскія агні, запускаць хлапушкі і разліваць пеністае па куфлях! Прапануем табе сустрэць разам з намі 2023 год у доме Марун”.
Адрас: Тэльмана, 4
Падрабязнасці: +375 (29) 254-254-1 або ў direct
Начны клуб “База”: танцы ў навагоднюю ноч
У ноч на 1 студзеня ў “Базе” буду працаваць: DJ SUNRISE / DJ VIGLE / DJ OLEG PRAZDNIK. Вядоўца свята: Ніка Асташэўская.
Гасцей чакае шоу-праграма, розыгрышы і падарункі, Дзед Мароз і Снягурка, гарачыя Go-Go дзяўчаты.
У клубе запэўніваюць, што вольных сталоў застаецца вельмі мала.
Адрас: вул. Перамогі, 37
Браніраванне столікаў: +375 (33) 1 333 333
Бар “Фарадэй”: пасля паўночы чакаюць усіх
На Новы год бар будзе працаваць з 22.00 да 6.00. Першыя дзве гадзіны – толькі для тых, хто загадзя забраніруе столік. Пасля паўночы далучыцца да весялосці зможа кожны.
Падрабязнасці: Instagram або па тэлефоне +375 (33) 359-32-32
Кронан Парк Гатэль: адзначце святы загадзя
Вядомы рэстаран класа люкс прапануе дарослым і дзецям адсвяткаваць 26 снежня. Навагодняя ёлка пачнецца ў 13.00.

У праграме: майстар-класа па аквагрыме і роспісе імбірных пернікаў, фуршэт з закускамі і прысмакамі, карагоды, конкурсы і падарункі ад Дзеда Мароза і Снягуркі, а ў канцы – запальванне агнёў на ёлцы. Для дарослых, якім лянота ўдзельнічаць у дзіцячых святах, будзе падрыхтаваны абед і жывая музыка.
Адрас: вул. Пышкі, 19
Падрабязнасці:
- Уваходны білет для дзіцяці – 60BYN (праграма разлічана на дзяцей ад 6 гадоў).
- Уваходны білет для дарослага – 90BYN (уваходны білет для дарослага з’яўляецца дэпазітам у рэстаране).
- Удзел толькі па папярэдняй броні і дэпазіце. Запіс па нумары + 375 (29) 360-00-50.
Рэстаран “Грынвіч”: не проста ёлка з Дзедам Марозам, а цэлы спектакль
Рэстаран прапануе сустрэць Новы год у самым цэнтры Гродна. Пры гэтым там абяцаюць, што прыдумалі новае ўнікальнае прадстаўленне. Гэта павінен быць не тыповы Новы год з Дзедам Марозам, Снягуркай і карагодамі, а цэлы спектакль з уцягваннем гасцей. Акрамя таго чакаецца асаблівае навагодняе меню і якасная музыка ад кавер-бэнда Monkey Pipe.
У 00.30 “Грынвіч” абяцае адкрыць дзверы для ўсіх жадаючых, нават тых, хто не браніраваў месцы. Уваход будзе каштаваць 30 руб.
Адрас: Савецкая, 29
Падрабязнасці: браніраванне сталоў па нумары + 375 (29) 540-20-30
Гастрабар “Пятніца”: абяцаюць гастранамічную асалоду
Навагодняя праграма ад вядучага, Дзед Мароз і Снягурка, жывая музыка ад кавер бэнда Hit Hunter.
У Instagram бара абяцаюць мора пазітыву і яркіх эмоцый, гастранамічную асалоду і зарад энергіі на цэлы год.
Адрас: Маставая, 31
Падрабязнасці: +375(29) 842-22-21



