Карыснае

Не толькі Чалавек-Павук: 5 коміксаў, якія не пакінуць вас раўнадушнымі

Коміксы — несур’ёзная забава для вузкага кола аматараў? Вадзім Лапіцкі, саўладальнік першай у Гродне крамы коміксаў Novabooks, падрыхтаваў для чытачоў hrodna.life падборку моцных маляваных гісторый, якая абвяргае стэрэатыпы. Сярод разнастайных па жанры, настроі і тэматыцы твораў вы абавязкова выбераце нешта на свой густ.

Ільвы Багдада

Кранальная гісторыя, заснаваная на рэальных падзеях: ільвы, насельнікі заапарка, апынуліся на волі ў выніку «падзення нябёсаў» — атакі амерыканскіх знішчальнікаў на сталіцу Ірака. Мары пра волю сутыкнуліся з жорсткай рэальнасцю, поўнай небяспекі.

Немагчыма не прасякнуцца спачуваннем да велічных жывёлаў і не перажываць разам з імі. Выдатная рысоўка, ёмістыя дыялогі на вечныя тэмы — усё гэта ў дэкарацыях Багдада, які з-за вайны стаў невыносна гарачым.

Гэтая эмацыйная гісторыя прыйдзецца па душы чытачу, які шукае душашчыпальнае чытво.

Блэксэд

У працяг кашэчай тэматыкі - гісторыі пра Блэксэда. На гэты раз дзеянне адбываецца ў свеце, населеным антрапаморфнымі жывёламі. Сабакі, яшчары, каты, птушкі і многія іншыя носяць вопратку, займаюцца навукай, гуляюць у казіно, кахаюць, сварацца (часта на «расавай» глебе), забіваюць адзін аднаго, увогуле, займаюцца ўсім тым, чым і мы, хома сапіенс.

Галоўны герой — круты кот-дэтэктыў, якому даводзіцца раз-пораз разблытваць клубкі інтрыг, падвяргаючы сябе новай небяспецы. Комікс вызначаецца не толькі цудоўна закручаным сюжэтам і цікавым, арыгінальным сусветам, але і непераўзыдзенай працай мастака.

Ізгой

Галоўны герой Кайл — не вельмі камунікатыўны малады чалавек. Ён амаль не выходзіць з дому, а само яго жытло ўжо даўно нагадвае звалку. На тое была прычына — сямейная трагедыя, перажытая ім у дзяцінстве. Дзеянне коміксу пачынаецца тады, калі Кайлу зноў трэба сутыкнуцца са сваімі дэманамі мінулага, прычым амаль у літаральным сэнсе…

Комікс адрозніваецца глыбокай прапрацоўкай характараў, якія раскрываюцца з новых бакоў па меры развіцця сюжэту. Выдатнае чытво для тых, хто шукае халодны і глыбока прапрацаваны хорар.

Сага

Ужо класічны шматтомнік ад Браяна К. Вона распавядае пра гісторыю кахання, якая разгортваецца на фоне міжгалактычнай вайны паміж крылатым і рагатым народамі. У найлепшых шэкспіраўскіх традыцыях нашы героі Марка і Алана апынаюцца з розных бакоў барыкад. Колькі ж наперадзе выпрабаванняў, правяраючых іх пачуцці на трываласць!

Сага багатая на цікавыя дэталі. Браян Вон падарыў нам велізарны свет, у якім амаль усё магчыма. Мы сустрэнемся з гіганцкай чалавека-павучыхай, Кошкай Волі, дрэвам-зоркалётам… ды з чым толькі не сустрэнемся!

Мэг, Мог і Сава найлепшыя за ўсіх

Апошняй рэкамендацыяй стане чытво, якое, у адрозненне ад папярэдніх, відавочна не прэтэндуе на сур’ёзнасць. Вядзьмарка Мэг, яе кот Мог і іх сябар Сава толькі і робяць, што марнатравяць сваё жыццё, шукаюць усё новыя спосабы весела тусануць і наогул вызначаюцца бесклапотнасцю і распушчанасцю. Сава яшчэ хоць неяк спрабуе ўзяцца за розум і выцягнуць з з пастаяннай гулянкі сваіх баламутных сяброў, але беспаспяхова: абаяльныя Мэг і Мог ўсё роўна бяруцца за сваё!

Аўтар вясёлых замалёвак, Сайман Хансельман, сам той яшчэ фрукт! Таму яго дасведчанасці ў накірунку нястрымнай весялосці можна давяраць.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Каб цябе пярун забіў!» Як неверагодны пярун 90 гадоў таму трымаў у страху Гродзеншчыну

“Каб цябе пярун забіў!” - адзін з найбольш вядомых беларускіх праклёнаў. У 1934 і 1935…

22 красавіка 2025

Гродзенцы адкрылі грыбны сезон. Дзе ў вобласці шукаць смаржкі і іншыя грыбы?

З надыходам цяпла ў заходніх рэгіёнах Беларусі - Гродзенскай і Брэсцкай абласцях - сталі з'яўляцца…

22 красавіка 2025

Аліўкавыя, залатыя і мармуровыя яйкі. Трэнды Tik Tok на Вялікдзень 2025

Змяшаць два знаёмыя спосабы афарбоўкі яек і атрымаць аліўкавы колер, знайсці спосаб з дапамогай хімічнай…

17 красавіка 2025

«Усё жыццё мару, што нехта са сваякоў знойдзецца». Гродзенка расказала, як пасля вайны не змагла з’ехаць у Польшчу і трапіла ў Казахстан

Яніна Міхайлаўна Земба нарадзілася ў Гродне ў 1934 годзе. Падчас нямецкай акупацыі яе маму вывезлі…

10 красавіка 2025

Мільярды еўра — Варшаве, мільёны — Мінску. Параўналі, як Польшча і Беларусь выкарыстоўвалі еўрапейскія гранты

«Еўрасаюз нам не патрэбен!» Гэты наратыў папулярны не толькі ў беларускай прапаганды, але і ў…

9 красавіка 2025

Як з беларускіх зямель даплывалі да Амерыкі 100 год таму: расказвае падкаст «Зямля свабоды»

У пошуках лепшага жыцця тысячы людзей выязджалі з беларускіх зямель больш за сто год таму.…

9 красавіка 2025