Віленскі “Лофтас” (Loftas) – гэта прыклад, як з закінутай фабрыкі стварыць культурны цэнтр, вядомы ва ўсім рэгіёне. Галоўная штогадовая падзея там – восеньскі фестываль музыкі і мастацтва “Лофтас Фэст” (Loftas Fest). Hrodna.life разабраўся, што гэта за падзея і чаму беларусам варта правесці другі ўікэнд верасня ў літоўскай сталіцы.


Не проста клуб і не проста фестываль. 5 прычын ехаць на Loftas Fest у Вільню“Лофтас Фэст” (Loftas Fest) пройдзе 8-9 верасня ў арт-цэнтры Loftas, вул. Švitrigailos 29.

Фестываль бясплатны акрамя галоўнай сцэны – білет на яе каштуе 15 еўра.


Не клуб, а арт-фабрыка

Loftas – не проста начны клуб або канцэртная зала. Гэта месца, дзе жывуць крэатыўныя індустрыі, месца, быццам перанесенае сюды з урбаністычнага Берліна. Нездарма яго называюць «фабрыкай мастацтваў» – тут праходзяць і адукацыйныя мерапрыемствы, і барахолкі, і канцэрты з вечарынамі. Месца для гэтага падыходзіць ідэальна: цэнтр горада, вялікі ўнутраны дворык і шэраг невялікіх лофтаў побач.

А “Лофтас Фэст” гэта сканцэнтраванае ў двух днях усё клубнае жыццё.

Не проста клуб і не проста фестываль. 5 прычын ехаць на Loftas Fest у Вільню

Дарэчы, назву «фабрыка» тут можна выкарыстоўваць у даслоўным значэнні, бо клуб знаходзіцца ў будынках былога электратэхнічнага завода «Эльфа». Ад яго атрымала назву яшчэ адно дзецішча ўладальнікаў клуба – гастра-бар ELFA. Так што тут можна не толькі далучыцца да мастацтва, але і добра паесці.

Не проста клуб і не проста фестываль. 5 прычын ехаць на Loftas Fest у Вільню

 

Не проста музычны фестываль, а фестываль гарадскіх культур

“Лофтас Фэст” – адзіны ў краінах Балтыі фестываль гарадскіх культур, дзе музыка гэта важны, але не адзіны складнік. У гэтым годзе наведвальнікаў чакаюць 2 насычаныя падзеямі дні, 5 музычных сцэн, арт-перформансы і тэатральны пастаноўкі, выставы сучаснага мастацтва, кінатэатр і нават начны фэшн-кірмаш.

https://www.facebook.com/loftasfest/videos/1502636839793833/

 

Дарэчы, чатыры з пяці сцэн – бясплатныя. І наогул, уваход вольны на ўсе мерапрыемствы фестывалю, акрамя галоўнай сцэны з самымі вядомымі артыстамі.

На ёй выступяць нарвежац Lindstrøm і Mykki Blanco з ЗША.

https://www.youtube.com/watch?v=skNCgwwdOFU

https://www.youtube.com/watch?v=IbPWe24jQ9A

А калісьці ж гэты раён Вільні – Наўямесціс – славіўся не культурай, а мноствам буйных заводаў, дзе рабілі радыёпрыёмнікі, кардонныя ўпакоўкі, станкі, свёрлы і нават цыгарэты. «Эльфа», у будынку якой працуе Loftas, зачынілася ў 1993 годзе.

 

Loftas – месца даўно і добра вядомае беларускім музыкам

Менавіта ў Loftas выступала ў 2012 годзе забароненая тады ў Беларусі “Крамбабуля”, і ў гэтым жа месцы два гады пазней даваў, перш за ўсё для беларусаў, развітальны канцэрт «Ляпіс Трубяцкой». Ну а больш нішавыя музыканты з Беларусі там наогул частыя госці: Yegor Zabelov Trio, Super Besse, (((O))), Alexei de Bronhe, Teleport і многіх можна нярэдка сустрэць у сценах клуба.

Не проста клуб і не проста фестываль. 5 прычын ехаць на Loftas Fest у Вільню

 

Найбуйнейшы шоўкейс-фестываль Літвы

На адной са сцэн “Лофтас Фэст” выступяць удзельнікі міжнароднага шоўкейс-фестывалю “Што далей у музыцы?” («What’s Next In Music?»). Што такое шоўкейс? Гэта фестываль, на які прыязджаюць маладыя, яшчэ мала вядомыя каманды, каб паказацца спрактыкаваным слухачам, журналістам і музычнаму бізнесу.

Беларусь на «Што далей у музыцы?» Будуць прадстаўляць бітмэйкер Awlnight і электроншчык Senary – яны здаліся арганізатарам найбольш свежымі і актуальнымі.

https://youtu.be/dd2f93N73nA

 

https://youtu.be/CiJ7softiMs

Актуальнасць – наогул галоўны крытэр выбару для арганізатараў.

 

Самае галоўнае – неверагодная атмасфера

Проста паглядзіце фота з гэтай галерэі і адчуйце непаўторную атмасферу “Лофтас Фэст”. Гэтыя здымкі пераканаюць кожнага – заехаць у Вільню на фестываль можна нават калі вы абыякавыя да элетронной музыкі. Там і акрамя пяці сцэн будзе чым заняцца.

Не проста клуб і не проста фестываль. 5 прычын ехаць на Loftas Fest у Вільню

ТАА Ірвінга Група

УНП 191751509