Праз некалькі дзён пра фільм «Белыя росы» ў мікрараёне Дзевятоўка будзе нагадваць адзін толькі калодзеж, побач з якім стаіць таблічка, што нагадвае пра здымкі вядомай савецкай стужкі. Апошнія тры дамы і вялікі сад — усё што засталося ад былой вёскі - пачалі зносіць у пачатку жніўня.
Усім жыхарам прыватных дамоў, якіх ужо амаль не засталося, далі кватэры ў шматпавярхоўцы на вуліцы Лідскай. Не ўсе задаволеныя зменай жылля, але ім выбіраць не прыходзілася.
«Усё сваё жыццё мы пражылі ў гэтых дамах, а цяпер са слязамі павінны іх пакідаць, — распавядае апошняя жыхарка былой вёскі. — На жаль, мы нічога не вырашаем, нам сказалі пераязджаць, мы і пераязджаем. Мы доўгія гады былі пад зносам і толькі ў 2017 годзе тэхніка наблізілася да нашых хатаў. Вядома, мы незадаволеныя, але ўжо нічога не зробіш. Свой дом з участкам гэта не кватэра ў шматпавярховым доме».
«Дамы былі яшчэ добрыя, але іх вырашылі знесці і пабудаваць нешта новае. Можа гэта i да лепшага, — кажа жыхар шматпавярховага дома Валянцін. - Але нам цяжка казаць, мы не жылi ў гэтых пабудовах. Апошнія дамы былой вёскі гэта гісторыя легендарнага фільма. Не будзе гэтых дамоў і не будзе „Белых рос“. Зараз знясуць гэтыя дамы, а неўзабаве возьмуцца і за другі бок вуліцы, дзе засталося таксама тры старыя пабудовы».
“Каб цябе пярун забіў!” - адзін з найбольш вядомых беларускіх праклёнаў. У 1934 і 1935…
З надыходам цяпла ў заходніх рэгіёнах Беларусі - Гродзенскай і Брэсцкай абласцях - сталі з'яўляцца…
Змяшаць два знаёмыя спосабы афарбоўкі яек і атрымаць аліўкавы колер, знайсці спосаб з дапамогай хімічнай…
Яніна Міхайлаўна Земба нарадзілася ў Гродне ў 1934 годзе. Падчас нямецкай акупацыі яе маму вывезлі…
«Еўрасаюз нам не патрэбен!» Гэты наратыў папулярны не толькі ў беларускай прапаганды, але і ў…
У пошуках лепшага жыцця тысячы людзей выязджалі з беларускіх зямель больш за сто год таму.…