Кавярні Гродна прапануюць класічныя летнія напоі для тых, хто любіць звыклыя смакі і гатовы эксперыментаваць: дадаваць ананасы ў «Чмель» і каву ў смузі. Hrodna.life сабраў падборку летніх меню сезона-2024.

Новая лінейка ліманадаў

“Soul Coffee”, былая “Наша Кава”, прапануе сваім гасцям абноўленую лінейку ліманадаў: яблык-бузіна, ківі-лімон, цытрусавы, трускаўкі-базілік.

Стары добры эспрэса-тонік

Калі вам па душы класічны эспрэса-тонік, можна паспрабаваць яго ў “Просто Кофе”.

Выбуховыя кактэйлі

Ружовая кавярня PINK урываецца ў лета разам з выбуховымі кактэйлямі “Цытрусавы ліманад” і “Sunset Shine”.

Ананасава-трускаўкавы “Чмель”

Эксперыментальны ананасавы-трускаўкавы “Чмель” зрабілі ў кавярні “АРКА”.

Летняя класіка

Шырокім меню класічных летніх халодных напояў радуе “Джезва”. Можна паспрабаваць не толькі эспрэса-тонік, але какава-тонік і матчу-тонік. Поўнае меню даступна ў Instagram Highlights.

Cheese Mokka

“Какао” здзіўляе ў летнім меню незвычайным Cheese Mokka і ахаладжальнымі сытнымі смузі. Яны таксама абнавілі меню.

Кававы смузі

У кавярні “Американо” абнавілася сезоннае меню, можна паспрабаваць кававы смузи і напой айс-к’юб. Кававы смузи мы знайшлі толькі ў “Американо”.

Мармуровыя напоі

У кавярні “Вкус Искусства” напоі выглядаюць, як творы – чорная айс-матча.

Новы падыход да эспрэса-тоніка

У новым меню ў “Справе” з’явіўся базілікавы эспрэса-тонік.

Апельсінавы і вішнёвы “Чмель”

Хэдлайнер летняга меню ў “Cofeco”. Апельсін ці вішня?

Айс-латэ, якое падымае настрой

У кавярні “Black Fox” айс-латэ можна “падняць настрой”.

Абноўкі ў меню

“lcoffee” прапануе сваім гасцям у гэтым летнім сезоне розныя ліманады: класіку, махіта, оранж шпрыц. Вялікі выбар смузі і малочных кактэйляў.

Аўтарскі эспрэса-тонік

У кавярні “Жёлтый” гатуюць гэты кактэйль на аўтарскім тоніку.

Кава ў вафлі

Такая навінка ў гэтым сезоне з’явілася ў кавярні “Арабика”. Вафля пакрыта цёмным шакаладам і не губляе сваёй трываласці цэлых дзевяць хвілін.

Паспелі ўжо нешта паспрабаваць? Пішыце ў каментарах.