Гісторык перамог камунальнікаў: на танку зноў памянялі надпіс і цяпер ён канчатковы

Дыскусія пра надпісы на помніку-танку на Савецкай плошчы скончылася. Камунальнікі і гісторыкі вызначыліся з канчатковым варыянтам. На вежы будзе абазначэнне савецкага палка кавалерыстаў, які ў ліпені 1944 года браў удзел у вызваленні Гродна.

Шмат гадоў на вежы танка быў надпіс “200”, які, на думку гісторыкаў, нанеслі памылкова больш за 20 гадоў таму. У сярэдзіне жніўня падчас рамонтных работ гэты надпіс зафарбавалі і 23 жніўня нанеслі новы – «75», які сімвалізуе 75-годдзе вызваленне Беларусі і 75-годдзе ўтварэння Гродзенскай вобласці. Але і яго неўзабаве зафарбавалі.

Гісторык Дзмітрый Люцік у 2019 годзе прапанаваў гарадскім уладам нанесці на вежы танка абазначэння танкавых палкоў кавалерыйскага корпуса Аслікоўскага, якія вызвалялі Гродна ў 1944 годзе. Ідэю разам з гісторыкам у гарвыканкаме адстойваў дырэктар тэлеканала “Гродна плюс” Сяргей Мазайла. 16 ліпеня яны разам прадставілі гараджанам фільм пра вызваленне горада ў 1944 годзе.

У выніку на танку будзе надпіс: лічба 27, зорка, дроб – 4/5 (27 – парадкавы нумар машыны: 2 рота, 7 танк, 4 – 104-ы гв.танкавы полк, 5 – 5-я гв.кавдывізія ген. Чапуркіна).

Гісторык перамог камунальнікаў: на танку зноў памянялі надпіс і цяпер ён канчатковы

Даведка

Помнік воінам-вызваліцелям – танк Т-34-85, размешчаны на краі Савецкай плошчы, усталяваны ў памяць пра воінаў 2-га і 3-га Беларускіх франтоў, якія ўдзельнічалі ў вызваленні Гродна 16 ліпеня 1944 года. Яго адкрыццё адбылося 23 лютага 1968 года.

Пры вызваленні Гродна ў савецкіх кавалерыстаў на ўзбраенні былі англійскія Валентайны, але ўжо ў 1945 годзе – Т-34-85.

Гісторык перамог камунальнікаў: на танку зноў памянялі надпіс і цяпер ён канчатковы
Гісторык перамог камунальнікаў: на танку зноў памянялі надпіс і цяпер ён канчатковы
Гісторык перамог камунальнікаў: на танку зноў памянялі надпіс і цяпер ён канчатковы
Гісторык перамог камунальнікаў: на танку зноў памянялі надпіс і цяпер ён канчатковы

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Звяртайцеся info@hrodna.life

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: