Горад

«На вайну паехала з ідэйных меркаванняў». Як гродзенка ў Афганістане сустрэла каханне і выйшла замуж

«Сёння па-рознаму трактуюць вайну ў Афганістане, але адным словам яе не апісаць. Для простых людзей гэта гора, для кіраўніцтва — інтарэсы. А для мяне — гэта была школа жыцця і сустрэча з каханым чалавекам», — распавядае гродзенка Таццяна Пятроўна.

Яна з Гродна, ён з Урала. Наўрадці яны б сустрэліся ў жыцці, калі б не вайна ў Афганістане. Баявая абстаноўка ўдалечыні ад дома дала магчымасць не толькі пазнаёміцца, але і застацца разам ужо 33 гады.

Рафіт Заянавіч і Таццяна Пятроўна Бархатавы кожны год 15 лютага, ў дзень вываду савецкіх войск з Афганістана, прыходзяць да помніка воінам-інтэрнацыяналістам на вуліцы Курчатава. Для іх гэта дата не толькі памяць аб страчаных на вайне таварышах, але і дзень, калі можна ўспомніць пачатак гісторыі іх кахання.

«Рафіт служыў у Афганістане з 1982 года, а я прыехала туды ў 1984 і адразу трапіла ў сакрэтную частку, — распавядае Таццяна Пятроўна. — Я наогул трапіла на вайну ў 25-гадовым узросце з ідэйных меркаванняў. Нешта захацелася мне туды. А калі апынулася ў Афганістане, то на ўсё пачала глядзець зусім па-іншаму. Было вельмі і вельмі страшна».

Таццяна Пятроўна сёлета на памятным мітынгу ў Гродне, была адзінай жанчынай сярод былых удзельнікаў вайны ў Афганістане
Маладая гродзенка сустрэла свайго мужа ў сакрэтнай частцы, дзе яна працавала.

«Тацяна як прыехала ў Афганістан, працавала ў сакрэтнай частцы, а я быў афіцэрам — старэйшым лейтэнантам у іншым месцы, — распавядае Рафіт Заянавіч. — І вось у адзін дзень мой старшына перайшоў у сакрэтную частку і распавёў, што з ім служыць маладая дзяўчына. Я прыехаў да яго, і ён паспрабаваў мяне з ёй пазнаёміць. Першы раз не атрымалася, а калі другі раз быў - пазнаёміліся толькі праз акенца».

Маладая Таццяна так спадабалася Рафіту, што ён стаў часцей прыходзіць, а праз некаторы час зрабіў прапанову рукі і сэрца, ад якой гродзенка не змагла адмовіцца. Распісаліся маладыя ў сталіцы Афганістана — Кабуле.

«Было гэта ў 1984 годзе. Распісвалі нас у амбасадзе Савецкага саюзу ў Афганістане, — успамінае Таццяна Пятроўна. - Адзначалі сціпла, бо была ваенная сітуацыя. Галоўнае было, каб праціўнік не ведаў. А вось калі ў нашым палку даведаліся пра роспіс, то гэтую падзею без ўвагі таварышчы пакінуць не змаглі. Мы знаходзіліся ў баявой гатоўнасці, але вяселле ўсё-такі адзначалі. Праходзiла ўсё ў сталовай. А каб засцерагчы сябе ад праціўніка, па перыметры лагера паставілі танкі і бронетранспарцёры».

Да вяселля маладых на вайне бацькі Таццяны паставіліся станоўча. Дзяўчына актыўна вяла перапіску з роднымі ў Гродне.

Пасля роспісу жонку маладога афіцэра перавялі на новае месца службы, туды, дзе служыў сам Рафіт Заянавіч. Праз некалькі год вайна засталася ў мінулым і пара разам служыла ў Казахстане. У Гродна на пастаянна яны пераехалі толькоі ў 1991 годзе.

Рафіт Заянавіч і Таццяна Пятроўна Бархатавы

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Я і цяпер не згублюся ў Гродне». Пагутарылі з рэпатрыянтам, які пераехаў у Польшчу ў 1946 годзе, але дагэтуль памятае родны горад

Генрык Усціла нарадзіўся ў 1929 годзе ў Гродне на вуліцы Брыгіцкай. У 1935 годзе яго…

21 лютага 2025

«Нам з вамі нельга мець ніякіх сувязей». З’ездзілі ў Белавежскую пушчу, падзеленую агароджай, і даведаліся, што адбываецца па абодва бакі

Агароджа на мяжы Польшчы і Беларусі дзеліць Белавежскую пушчу на дзве часткі. Па абодва бакі…

19 лютага 2025

«Пасведчанне аб шлюбе парвалі пры сварцы». Як беларусы (не) разводзяцца ў эміграцыі

Ягор з партнёркай перажылі тры пераезды і вайну, і калі вонкавага лайна стала менш -…

18 лютага 2025

Забойства інжынера Кёніга. Як у Гродне 100 гадоў таму расследавалі гучную справу

Сто гадоў таму ў Гродне адбылося самае гучнае забойства 1925-га: у цэнтры гораду забілі вядомага…

17 лютага 2025

Дзень Сябровак замест Валянцінава дня. А вы ведалі, што адзначаюць 13 лютага?

Напярэдадні Дня святога Валянціна ўсё больш жанчын у свеце адзначаюць Дзень Галентайна - жаночага сяброўства.…

13 лютага 2025

Казюкі ў парку, блін-тусоўка і па пудзілу на кожны дзень. Дзе ў Гродне адсвяткаваць Масленіцу-2025

Масленіца ў гэтым годзе прыпадае на 2 сакавіка, а масленічны тыдзень пачынаецца з 24 лютага.…

12 лютага 2025