18 лютага святкуецца Сусветны дзень кітоў і акурат праз пару дзён пабачыць свет настольная гульня ад гарадзенцаў «На трох кітах». Аўтары гульні не змаглі абысці такую сімвалічную даты і адмыслова да гэтага свята падрыхтавалі невялікі «Кітовы тэсцік». Размова тут пройдзе па розных кітоў: міфалагічных, музычных, беларускіх. Тэст стане добрым выпрабаваннем для аматараў паб-квізаў.
У Сусветны дзень кітоў не забудзьце, што надыходзіць міжнародны дзень Роднай мовы (21 лютага), і адмыслова да гэтага свята творчае згуртаванне «А-чатыры» выпускае новую драўляную настольную гульню «На трох кітах». Падтрымаць выданне гульні можна на пляцоўцы Талака. Спяшайцеся, засталіся апошнія дні.
Кожны, хто адкажа правільна на 9−11 пытанняў і расшарыць вынік у сацсетках з тэгамі #a4games #3kiti #натрохкітах, зможа набыць гульні «Мова», «Гаспадар цмокаў», «Вежа» і «На трох кітах» са зніжкай 20%. Набыць гульні можна на сайце kramakubik.by або ў краме «Кубік» па вул. Вялікай Траецкай, 14.
Увага карыстальнікам Вконтакте! У гэтай сацсетцы немагчыма падзяліцца вынікамі з самога тэсту. Каб атрымаць сваю зніжку, зрабіце скрыншот, падзяліцеся спасылкай на тэст і ў каментарыі да свайго паста прыкладзіце скрын са сваім выдатным вынікам.
Каб атрымаць зніжку, пакажыце пры пакупцы сваю старонку ў сацыяльнай сетцы, на якой бачны пост з вынікам тэсту.
[irp]
Навучальны год набліжаецца да канца, і хутка выпускнікі будуць абараняць дыпломы і здаваць апошнія экзамены.…
Як стаць маладым экстрэмістам? Быць "залатой моладдзю", слухаць хардкор і насіць клятчастую понамку. Так лічаць…
Хочаце новую дзіцячую пляцоўку непадалёк ад дома? Ці лічыце важным правесці ў сваім горадзе кампанію…
“Каб цябе пярун забіў!” - адзін з найбольш вядомых беларускіх праклёнаў. У 1934 і 1935…
З надыходам цяпла ў заходніх рэгіёнах Беларусі - Гродзенскай і Брэсцкай абласцях - сталі з'яўляцца…
Змяшаць два знаёмыя спосабы афарбоўкі яек і атрымаць аліўкавы колер, знайсці спосаб з дапамогай хімічнай…