Мы склалі партрэт сярэднестатыстычнага аўтамабіліста з Гродна: на чым ездзіць, колькі выдае на паліва і абслугоўванне, як часта не праходзіць тэхагляд і іншае.

Каб атрымаць гэтую інфармацыю, напярэдадні Дня аўтамабіліста Hrodna.life правёў у розных сацсетках некалькі апытанняў на аўтамабільную тэматыку.

Бэушка з Еўропы ці ЗША

Мытныя пошліны на аўто значна выраслі ў 2011 годзе і да гэтага часу большасць гараджан па-ранейшаму ездзіць на машынах, якія прывезлі з Еўропы і ЗША да павышэння пошлін. Паводле дадзеных нашага апытання, такіх аўтамабіляў крыху больш за 65%.

На другім месцы — 12% - аўтамабілі набытыя новымі ў беларускіх аўтасалонах.

Крыху менш за 12% - аўтамабілі, прывезеныя з Еўропы або ЗША пасля 2011 года.

Каля 11% машын прыехалі да нас з Расіі. З іх прыкладна 4% былі набытыя новымі, а каля 7% - ужыванымі.

На чым ездзяць гродзенцы: глядзі вынікі міні-апытання да Дня аўтамабіліста

У бой ідуць адны старыя

Самая вялікая група аўто па ўзросце — машыны 16−20 гадоў. Машыны такога ўзросту ёсць у амаль 33% апытаных.

На другім месцы паводле папулярнасці - яшчэ больш узроставыя аўто. Амаль у 20% апытаных аўтамабілю 21−25 гадоў.

Крыху больш за 12% апытаных валодаюць аўтамабілямі ва ўзросце 12−15 гадоў. На «дзесяцігодках» ездзіць каля 10% гродзенцаў.

Машын, якім яшчэ няма і трох гадоў, усяго 4,5%.

На чым ездзяць гродзенцы: глядзі вынікі міні-апытання да Дня аўтамабіліста

Часцей за ўсё ў сям'і гродзенцаў адзін аўтамабіль — 66%. Два аўто маюць 20% сем’яў.

На чым ездзяць гродзенцы: глядзі вынікі міні-апытання да Дня аўтамабіліста

Замест сэрца палымяны матор

Пад капотам у гродзенцаў часцей за ўсё рухавік аб’ёмам 1,9−2,0 літра. Гэты варыянт абралі 29% удзельнікаў апытання. На другім месцы маторы аб’ёмам ад 1,6 да 1,8 літра. Малалітражкі з рухавікамі да 1,2 складаюць крыху больш за адзін працэнт. Характэрна, што машын з маторамі 3,5 літра і вышэй амаль у пяць разоў больш.

Колькі грошай выдаткоўваюць на аўто

26% гродзенцаў выдаткоўвае на паліва 100−150 рублёў у месяц, крыху больш за 23% рэспандэнтаў запраўляе машыну на 50−100 рублёў, амаль столькі ж — на 150−200 рублёў.

На чым ездзяць гродзенцы: глядзі вынікі міні-апытання да Дня аўтамабіліста

Штогод на рамонт і абслугоўванне аўтамабіля гродзенцы аддаюць парадку 300−500 долараў. На другім месцы з розніцай у сотыя долі працэнта — варыянт 200−300 долараў.

Пры гэтым алей у рухавіку большасць мяняе кожныя 10 000 км, калі дакладней — амаль 54% апытаных. 31% робіць гэта часцей — раз у 7000−8000 км прабегу. Каля 10% мяняе алей кожныя 12 000−15 000 км.

Колькі каштуе аўто?

Калі верыць апытанню, 18% гродзенскіх машын стаяць 5000−8000 долараў. Крыху менш, па 17%, набралі варыянты 3000−5000 і 2000−3000 долараў.

З невялікім адставаннем ідуць машыны коштам ад 1000 да 2000 долараў.

Увогуле атрымліваецца, што ў 60% гродзенцаў машыны коштам да 5000 $.

На чым ездзяць гродзенцы: глядзі вынікі міні-апытання да Дня аўтамабіліста

Задаючы розныя пытанні, мы не маглі не пацікавіцца, як ідуць справы з тэхаглядам.

37% прызналіся, што ездзяць на аўто без тэхагляду.

На чым ездзяць гродзенцы: глядзі вынікі міні-апытання да Дня аўтамабіліста

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт info@hrodna.life