Мегакрэатыўна аформілі апошнюю старонку года ў карпаратыўным календары гродзенскай фірмы АВС. Надпіс на постэры «Хрен должен стоять у каждого» (з агаворачкай, што на стале) і выява жаночага сцягна маюць рэкламаваць харчовую прадукцыю. Але абмяркоўваюць гледачы рэкламы далёка не смакавыя ўласцівасці традыцыйнай прыправы.

АВС

Філосафам не зразумець

Правакацыйныя стратэгіі збудаваныя на двухсэнсоўных сэксістцкіх вобразах АВС выкарыстоўвае не першы раз. Зараз па Гродне ездзіць тралейбус з сумнеўным надпісам «Майонез на яйцах», а ў 2011 годзе трансляцыя скандальнага рэкламнага роліка фірмы (што таксама тычылася хрэна) была забаронена да тэлепаказу.

mayanez-na-yaytsah

У той час эксперты Мінгандлю і Нацыянальнай акадэмііі прызналі, што «ролікі не адпавядаюць агульнапрынятым нормам маралі», а Інстытут філасофіі Нацыянальнай акадэміі навук вызначыў, што іх змест «абражае і парушае годнасць асобы пакупніка» і адначасова з’яўляецца «схаванай рэкламай сэксуальных паслуг».

20111

Хрэн з ім, з Законам аб рэкламе

Сёлетнім постэрам рэкламшчыкі АВС ізноў наступаюць на «любімыя граблі». Постэр яўна ўтрымлівае «выражаны падтэкст сэксуальнага зместу, што можа быць расцэнена як схаваная рэклама сэксуальных паслуг». Паводле Закона аб рэкламе (арт.10; арт. 26, п.3) між іншым, такія прыёмы з’яўляюцца недапушчальнымі.


Меркаванне аўтара можа не супадаць з меркаваннем рэдакцыі.