МУС пракаментавала затрыманне блогера Сяргея Ціханоўскага ў Гродне ў афіцыйным тэлеграм-канале .

«29 траўня ў Гродна на Савецкай плошчы былі затрыманыя асобы, у тым ліку раней судзімыя, якія неаднаразова прыцягваліся да адміністрацыйнай адказнасці і ўжылі гвалт у дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі Ленінскага РАУС з мэтай перашкодзіць іх законнай дзейнасці. Сярод затрыманых гомельскі блогер Сяргей Ціханоўскі. Следчымі ўзбуджана крымінальная справа за гвалт у дачыненні да супрацоўнікаў органаў унутраных спраў. Двум міліцыянтам прычыненыя цялесныя пашкоджанні рознай ступені цяжкасці, яны ў цяперашні час шпіталізаваны», — напісана ў паведамленні.


Затрыманне Ціханоўскага і «напад на міліцыянта» ў Гродне: разбіраем відэа з месца падзей


Блогер Сяргей Ціханоўскі знаходзіцца ў ІЧУ РАУС Кастрычніцкага раёна Гродна. Усяго затрымана каля 15 чалавек.

У Гродне затрымалі Мікалая Саляніка. Спіс зняволеных

Як заявіў інтэрнэт-рэсурсу, які прызнаны экстрэмістскім в. а. начальніка УУС Гарадзеншчыны, начальнік крымінальнай міліцыі Аляксандр Шастайла, да іх дастаўлены грамадзяне, якія ўдзельнічалі ў канфлікце на плошчы Савецкай, у якім пацярпеў міліцыянт.

«Менш за 1000 подпісаў мы не збіралі». Гродна стаў першым горадам, куды прывезлі Святлану Ціханоўскую

«Я быў закаханы ў Лукашэнку — цяпер яго ненавіджу». Гродзенец распавёў, як затрымлівалі яго сына

«Прыемная дзяўчына пышных форм». Выявілі, хто меркаваная правакатарка з сустрэчы з Ціханоўскім