На мінулым тыдні мастацкая галерэя ў музеі Януша Паруліса папоўнілася новымі малюнкамі. На іх — побач са смакоткамі - кілішак, лыжка, вазачка і бутэлечка з-пад лекаў. Усё гэта экспанаты з музея. Навучэнкі студыі Кацярыны Забелінай малявалі іх на занятку 9 лютага, а тыя, што вучацца маляваць разам з мастачкай Дар’яй Іманавай — 11 лютага.
Скетчы з выявай гістарычных прадметаў могуць стаць альтэрнатывай самім прадметам, што Януш меў прадаць, каб сабраць сродкі на ўтрыманне музея.
[irp posts="10 916″ name="Малюем з Hrodna.life у падтрымку музея Януша Паруліса"]
У «італьянскую» тэму з сырамі, што праходзілі на занятку Кацярыны Забелінай, добра ўпісаліся даўнія прадметы.
Хаця гарадскі быт за многія гады іх існавання змяніўся, яны гарманічна суседнічалі з сучаснымі далікатэсамі.
Слодычы да гарбаты і зімнія ягады, што малявалі разам з Дар’яй Іманавай, таксама добра дапасаваліся да музейных экспанатаў.
Калі вы малюеце ці толькі вучыцеся гэта рабіць і маеце жаданне далучыцца да акцыі, пішыце ў каментах, ці на нашу рэдакцыйную паштовую скрыню — info@hrodna.life. Януш абяцаў прадастаўляць на час экспанаты, каб мы маглі маляваць з натуры. Неўзабаве мы арганізуем майстар-клас, дзе памалюем разам штосьці з музейных цікавостак.
У выпадку, калі вам прышоўся даспадобы нейкі малюнак, і вы хочаце яго набыць, таксама паведаміце нам — звяжамся з аўтарам, каб вы маглі атрымаць малюнак і з Янушам, каб ён атрымаў ваша ахвяраванне.
Зараз у Гродне працуюць тры ўстановы, якія спецыялізуюцца на bubble tea. Пакаштаваць азіяцкі чай можна…
У Слоніме і Лідзе плануюць паўтарыць гродзенскі "штурм Рэйхстага". На думку старшыні Гродзенскага аблвыканкама Юрыя…
Штораніцы поўныя цягнікі вязуць жыхароў Прушкава, што пад Варшавай, на працу ў сталіцу. Але ёсць…
Навучальны год набліжаецца да канца, і хутка выпускнікі будуць абараняць дыпломы і здаваць апошнія экзамены.…
У Польшчы беспрацоўныя атрымліваюць штомесячную дапамогу каля 1500 злотых (або прыкладна 400 долараў) на рукі.…
Як стаць маладым экстрэмістам? Быць "залатой моладдзю", слухаць хардкор і насіць клятчастую понамку. Так лічаць…