Ад 25 верасня пачаліся будаўнічыя працы ў доме № 4Б на плошчы Тызенгаўза, які знаходзіцца ў гістарычным раёне Гарадніца. Плануецца, што ўжо вясной 2020 года туды пераедзе адміністрацыя лясной гаспадаркі, а ў будучыні адкрыецца музей лесу.

Будынак былой лясной адміністрацыі 1770-х гадоў перадалі Міністэрству лясной гаспадаркі ў 2017 годзе. Раней гарадскія ўлады спрабавалі прадаць гістарычны аб’ект з аўкцыёну за 440 тысяч долараў, але пакупнікоў не знайшлося.

Зараз на аб’екце праходзяць ўнутраныя дэмантажныя працы. У планах рэстаўрацыя фасада, ўнутранае пераабсталяванне будынка, узмацненне падмурку, а таксама замена даху. Яго плануюць пакрыць глінянай дахоўкай. Тэрмін аднаўлення аб’екта — красавік 2020 года.

На плошчы Тызенгаўза аднаўляюць будынак XVIII стагоддзя пад Музей лесу

Даведка

Будынак па адрасу пл. Тызенгаўза 4Б будаваўся ў 1770-х гадах, як Дом лясной адміністрацыі, у стылі барока, па праекце архітэктара Мезера. Яно ўваходзіла ў архітэктурны комплекс Гарадніцы. Магчыма, у 1775−1780 гг. тут працавала акушэрская школа. У 1899−1915 гг. будынак ўваходзіла ў комплекс акруговай бальніцы. Пасля Другой сусветнай вайны пабудова выкарыстоўвалася пад жыллё.

На плошчы Тызенгаўза аднаўляюць будынак XVIII стагоддзя пад Музей лесу

Hrodna.life reprint of materials is possible only with the written permission of the publisher. Contact [email protected]