Горад

«Кватэра як аглядная пляцоўка». Арэндадаўца — пра жыллё на набярэжнай у Гродне

Год таму Вольга Волкава прадала свой дом. За 365 дзён яна змяніла месца жыхарства чатыры разы. Цяпер яна жыве на здымнай кватэры, а свае кватэры здае на кароткі тэрмін. Пра тое, як яна купіла жыллё з відам на Гродна за дзве секунды і змяніла дызайн цалкам, Вольга распавяла карэспандэнтцы Hrodna.life.

У праекце «Мой дом у Гродне» Hrodna.life збірае самыя незвычайныя гісторыі людзей, іх кватэр і дамоў.

Прадпрымальніца Вольга Волкава купіла кватэру на Дарвіна, 26 у 2019 годзе. Прадаўцом быў 80-гадовы прафесар-медык.

«Ён сядзеў у пакоі, а ўнізе тоўпіўся народ, які прыйшоўпаглядзець кватэру. Ніхто не спяшаўся прымаць рашэнне».

Дом на Дарвіна, 26 знаходзіцца каля францішканскага касцёла

Вользе хапіла дзве секунды, каб сказаць «Я купляю яе». Яна зайшла ў витальню і праз кароткі калідор убачыла від з акна. «Гэтага было дастаткова. Прафесар думаў, што я купляю кватэру. Не. Я купляла від з акна. Кватэр у горадзе хапае, а вось від з акна — адзіны».

58 гадоў кватэра належала прафесару

«Гэта была звычайная хрушчоўка з двума невялікімі пакоямі і вельмі маленькай кухняй. З 1962 года тут практычна не было рамонту», — Вольга ўспамінае, як упершыню ўбачыла кватэру на Дарвіна.

Дом пабудавалі ў 1962 годзе. Тады гэтую кватэру атрымаў прафесар, акушэр-гінеколаг, які выкладаў у Гродзенскім медыцынскім універсітэце. У яго не было дзяцей. Таму ён пакінуў кватэру свайму пляменніку, які таксама стаў медыкам. Менавіта ён у 2019 годзе прадаваў яе Вользе.

«Унізе, у падвале і зараз ёсць вялікая колькасць падручнікаў. Там цэлая бібліятэка, якую яны сабралі ў савецкія часы. Я часам пераглядаю іх, рука не падымаецца выкінуць кнігі. Ні ў якім выпадку я гэтага не зраблю».

«Тут вельмі прыгожыя ўсходы і заходы». Фота: Таццяна Сідлярэвіч

Сцены ў кватэры 50 сантыметраў таўшчынёй, вышыня столяў — 2,4 метры. Гэта першыя хрушчоўкі ў Гродне пасля сталінак. Ва ўсіх наступных хрушчоўках сцены нашмат танчэйшыя.

Алена Пекар
спецыялістка па продажу нерухомасці
агенцтва «Магазин недвижимости»

Сёння ў самай папулярнай у свеце сістэме рэзервавання жылля Booking можна знайсці больш за 180 кватэр у Гродне, у тым ліку з водгукамі ад турыстаў вышэй за дзевяць балаў. Кошт пражывання — ад 52 рублёў на суткі за добрую кватэру ў цэнтры, да 174 рублёў на суткі — за чатырохмясцовы дэлюкс на вуліцы Свярдлова, 16.


Кутняя кватэра знаходзіцца на апошнім паверсе чатырохпавярховага дома. Вокны выходзяць на набярэжную і на францішканскі касцёл.

«Тут вельмі прыгожыя ўсходы і заходы, і тое, і другое бачна з вокнаў. Летам кожны дзень непаўторны, асвятленне мяняецца проста ашаламляльна», — кажа Вольга.

Асаблівая атмасфера ў кватэры па нядзелях. Касцёл знаходзіцца настолькі блізка, што ў пакоі чуваць, як б’юць званы, грае арган, а часам нават можна пачуць, як спявае хор.

Праз тое, што кватэра месціцца на верхнім паверсе дома, касцёл — на ўзроўні вачэй. «Гэта кватэра як назіральная пляцоўка. На першым паверсе від будзе ўжо іншы».

Замежныя турысты крычаць «Bellissimo!»

Зусім хутка пасля куплі кватэры закрылі межы Беларусі. Але некалькі замежных турыстаў паспелі ў ёй пабываць. Больш за ўсё Вользе запомніўся італьянец. Ён жыў тут даўжэй за ўсіх, блізу трох тыдняў.

«Ён зайшоў у кватэру, адвесіў фіранкі, устаў па цэнтры пакоя і, гледзячы ў вокны, гучна сказаў: „Bellissimo!“ [Вельмі прыгожа — Заўв. Hrodna.life]. Потым ён стаў здымаць сябе на фоне віду з акна, адпраўляў у Instagram сябрам і ўсё гучна паўтараў „Bellissimo!“. Калі пакаёўка спрабавала паправіць фіранкі, як было, ён сказаў „NO!“ [Не — Заўв. Hrodna.life]».

Гэта быў італьянскі дызайнер. Ён прыехаў у Гродна сустрэцца з дзяўчынай, якую пакахаў. Пасля яго ўсё было ў свечках. «Але з’ехаў ён вельмі сумны, нешта ў іх не атрымалася», — успамінае Вольга.

«Кватэра вельмі падабаецца гасцям, часта яе здымаюць дызайнеры. Пасля гасцей нярэдка застаюцца келіхі віна на падваконнях, бо яны там сядзяць і любуюцца відам».

Алена Пекар
спецыялістка па продажу нерухомасці
агенцтва «Магазин недвижимости»

У Гродне, як і ў большасці невялікіх гарадоў, цяжка знайсці сапраўды прыгожае жыллё, у якім захочацца спыніцца. Асноўная маса варыянтаў — нічым не характэрныя кватэры, у якіх рамонт зусім не радуе вока. Уладальнікі чамусьці лічаць, што «і так сыдзе» і «не для сябе ж робім». На шчасце, пакупнікі нерухомасці для арэнднага бізнэсу сёння гатовыя супрацоўнічаць з дызайнерамі, якія змогуць правільна расставіць акцэнты і зэканомяць выдаткі на рамонт. Дызайн у сегменце кароткатэрміновай арэнды дапамагае вылучыцца, і ў далейшым менавіта гэта дасць магчымасць паставіць больш высокі кошт пражывання. У Гродне ёсць суполка дызайнераў, дзе пакупнікі нерухомасці могуць лёгка знайсці прафесіянала-дызайнера.

Зараз у мяне ў продажы некалькі кватэр з дызайнерскім рамонтам, якія паспяхова здаюцца ў арэнду, і пакупнік зможа набыць ужо гатовы бізнэс.


Адзін маскоўскі дызайнер вельмі любіў прыязджаць сюды. У яго ёсць кватэра ў Маскве, ён здае яе праз Airbnb [Супольнасць, заснаваная на супольным выкарыстанні жылля — Заўв. Hrodna.life], а сам за гэтыя грошы можа спыніцца ў любым горадзе. «Ён любіць з’ехаць пабыць у адным месцы пару дзён, потым у іншым. Да нас ён вельмі часта вяртаўся, тэлефанаваў і пытаўся менавіта пра гэтую кватэру».

«Гэта вельмі дарагі рамонт»

«З сакавіка 2020 года развіўся ўнутраны турызм. Я не чакала!». Спачатку з Вольгай стала супрацоўнічаць адна турыстычная фірма з Мінска. Пазней сталі прыязджаць адзінкавыя беларускія турысты. З’явіліся пастаянныя кліенты, многія здымалі кватэру для камандзіровак, хоць Вольга лічыць, што кватэра не вельмі прыстасаваная для гасцей з дзелавымі мэтамі, бо тут нават няма працоўнага стала.

Аднойчы тут адпачывала сям’я з Брэста. Калі яны высяляліся, двое дзяцей прыкладна пяці і шасці гадоў Вользе сказалі: «Мы баяліся ў вашай кватэры да ўсяго дакрануцца. Гэта вельмі дарагі рамонт».

«Дзеці выдаюць бацькоў. Я зразумела, што яны абмяркоўвалі гэты рамонт у сям'і», — смяецца Вольга.

Алена Пекар
спецыялістка па продажу нерухомасці
агенцтва «Магазин недвижимости»

2020 год быў адным з самых складаных перыядаў для рынку арэнднай нерухомасці Гродна. Як вынік — зніжэнне попыту на доўгатэрміновую і пасуткавую арэнду. Але закрытыя да гэтага часу межы спрыяюць развіццю ўнутранага турызму. Так што моцныя гульцы ў гэтым бізнэсе маюць магчымасць зарабляць.

Людзі, якія стаміліся ад тыпавога планавання і нуднай мэбліроўкі, гатовыя заплаціць даражэй, каб нават нядоўга пажыць у прыгожым, камфортным і бяспечным месцы. Кватэры з цікавым, якасным рамонтам запатрабаваныя цяпер як ніколі.


Пасля таго, як Вольга купіла кватэру, у ёй усё перарабілі. Новая гаспадыня звярнулася па дапамогу да дызайнеркі і цалкам даверылася ёй. У кватэры пакінулі толькі дзве апорныя сцены. Уся мэбля тут зроблена паводле спецыяльных рысункаў, усе ў адзінай кампазіцыі. «Нават гэты столік, такога не існуе больш нідзе», — кажа Вольга.

«Мы думалі з мужам пра тое, каб застацца тут жыць. Але гэтая кватэра крыху малая для нас, плюс яна не прыстасаваная для жыцця — усё зроблена для турыстаў».

«Калі прыходзяць госці, яны кажуць: „А што ў вас можна паглядзець?“ Я адхінаю штору і кажу: глядзіце, вось туды пойдзеце, вось Каложская царква бачная, вось Стары замак, вось Новы замак, вось вы бачыце пажарную каланчу, вось адзін сабор, тут другі. І не трэба ніякіх навігатараў. Усё відаць».

Алена Пекар
спецыялістка па продажу нерухомасці
агенцтва «Магазин недвижимости»

Пачатковы кошт кватэры — гэта адзін з самых важных фактараў, які ўплывае на прыбытковасць ад здавання кватэры ў арэнду. Чым яна менш, тым больш выгадна яе потым здаваць. Самыя ліквідныя аб’екты — студыі і аднапакаёвыя кватэры. Яны карыстаюцца попытам і ў турыстаў, і ў супрацоўнікаў у камандзіроўках.

Вельмі важна месцазнаходжанне кватэры. Калі для здавання на працяглы тэрмін добра падыходзіць недарагое жыллё на ўскрайку, то для пасуткавай арэнды лепш выбіраць дамы каля турыстычнага цэнтра горада.

Лічыцца, што ідэальны метраж кватэры, якую купляюць для здавання ў арэнду, — ад 30 да 35 метраў. У добрым раёне 22-метровая студыя здаецца лепш, чым у іншых — 45-метровая поўнаметражная кватэра. Пры тым у куплі яна ўдвая таннейшая. Не дарма кажуць, што у нерухомасці ёсць толькі тры характарыстыкі — лакацыя, лакацыя, лакацыя!


Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

Парасон, халат, check-up здароўя. 11 ідэй, што падарыць мужчыну на свята

Лічыцца, што складана выбраць падарунак менавіта мужчыну - мужу, сыну, бацьку, партнёру ці сябру. Сітуацыя…

20 снежня 2024

«Навявае сплін і абурэнне». Беларус наведаў Навагрудак і расчараваўся — горад запушчаны, а сэрвіс не развіты

Беларус Алекс Вазнясенскі наведаў Навагрудак як турыст. Мужчыну ўразіла, што горад з багатай гісторыяй знаходзіцца…

18 снежня 2024

Віціна, дракар ці славянскае фэнтазі? Чаму праект рэстарана-ладдзі на Нёмане выклікае пытанні

Рэстаране-кафэ “Нёманская віціна” ў выглядзе ладдзі - частка канцэпцыі новай гродзенскай набярэжнай, якую абмеркавалі ў…

18 снежня 2024

Дыякан, хакер і шматдзетны бацька. Як беларус выканаў амерыканскую мару

Аляксей Кажэнаў з'ехаў з Мінску ў 1998-м годзе. Ён атрымаў працу ў Google, стаў дыяканам…

17 снежня 2024

Усяслаў Чарадзей — квадробер, а Францішка Уршуля Радзівіл — найк про. Тлумачым моладзевы слэнг на гістарычных постацях

Слэнг пастаянна змяняецца - у апошні час пад ўплывам TikTok. Зразумець яго адразу і ўвесь …

9 снежня 2024

Можна пакаштаваць на большасці заправак. Як у Гродне пражаць каву для ўсёй Беларусі

Кожны месяц 22 тоны кававага зерня выязджаюць з Гродна, каб патрапіць на запраўкі па ўсёй…

9 снежня 2024