Уладальніца брэнда NATASHA TSU RAN Наталля Цуран у чэрвені заявіла, што ў яе скапіявалі сукенку, якую яна выпускае тры гады. Крыўдна ёй стала, калі ў яе спыталі, ці такая ж гэта сукенка, як у брэнда KRIKATE (пазней у пасце Наталля прыбрала назву брэнда — Hrodna.life). У каментарах адрэагавалі па-рознаму: нагадалі, што ў іншых брэндаў падобная сукенка з’явілася ў 2019. Рэдакцыя спытала ў юрыста бясплатнай і ананімнай юрыдычнай дапамогі legalhub.help, ці можна ў гэтым выпадку казаць, а плагіяце.
«А нічога што ў Ірыны Звонка сукенка камбінацыя „пёркі“ у 2019 годзе была выпушчана? Вас гэта не бянтэжыць? Я сама шыю вопратку для сябе і тады, у 2019 г. убачыла гэтую тканіну ў вырабе ў Ірыны і купіла яе сабе, так што па-дурному з вашага боку заяўляць пра плагіят», — напісала карыстальніца ray_lingerie (тут і далей пунктыацыя карыстальнікаў захавана).
На гэта Наталля адказала, што жыла ў Мінску і не сачыла за калегамі з Гродна. Карыстальнікі пакінулі дзясяткі каментароў. Яны абмяркоўвалі магчымасць атрыманне патэнта, капіяванне і даходзілі да завуаляваных абраз і пасіўнай агрэсіі. Напрыклад, Наталля напісала, што яе канкурэнтцы Кацярыне Карлацяну — заснавальніцы KRIKATE — папулярнасць «у вока трапіла і пашкодзіла зрок і трохі розум». А хтосьці казаў, што ў яго такая ж сукенка 2018 года. Многія сцвярджалі, што сукенкі розныя. А яшчэ — спрачаліся пра папулярнасць брэндаў.
— Рагачу ў голас, праўда!) Гэта вельмі пацешная гісторыя выйшла. Вы, прэтэндуеце на права чаго? На права тканіны, як я бачу? Але абсалютна не на права мадэлі сукенкі. Можна лабіраваць колькі заўгодна ценем 'плагіяту' і будаваць з сябе бедную авечку — але цэласнасці, на жаль, зыходзячы з вышэйпералічанага гэта вам не дадасць. Ітс энауф, мне здаецца. Давайце не будзем раз за разам піз**іцца за кожную пазіцыю і ісці на дно. А можаце Наталля калі ласка выкупіць усю тканіну ў Еўропе?< … > , — напісала nesteapetrova.
Былі і падтрымліваючыя каментары. «Я, як актыўны пакупнік, убачыла ў стужцы „распрацоўку новай мадэлі“ у некаторых „дызайнераў“ і аб*зела ад недарэчнасці. Бо гэтая тканіна ўжо не адзін сезон у тваім брэндзе і асацыюецца з табой», — напісала Дар’я Іодаль.
«Наш брэнд не адсочвае пазіцыі іншых гродзенскіх брэндаў, а таксама магу вам падсвятліць, што ў вытворцаў адзення могуць быць перасячэнні ў тканінах. Так, напрыклад многія брэнды працуюць з чорнай гарнітурнай тканінай, з футэрам, з якога шыюць спартыўныя касцюмы, футболкі, шоўку, з якіх шыюць сукенкі, і гэта зусім не значыць што брэнды чымсьці падобныя. Я з павагай стаўлюся да іншых брэндаў і дадзенае скрыжаванне ў выбары тканіны кажа аб нашым падобным гусце, з іншым брэндам», — напісала ўладальніца брэнда Кацярына ў адказах у каментарах.
У заканадаўстве большасці краін, уключаючы Беларусь, няма паняцця «плагіят» — яго выкарыстоўваюць у побыце. Што прызнаюць парушэннем і якая будзе адказнасць — залежыць ад выгляду аб’екта інтэлектуальнай уласнасці, распавялі ў службе бясплатнай і ананімнай юрыдычнай дапамогі legalhub.help.
У залежнасці ад патрэбаў дызайнера, знешні выгляд створанага ім прадмета адзення можна ахоўваць трыма спосабамі:
«Калі абапірацца на тэрміналогію, прапанаваную самой Наталляй Цуран, то з юрыдычнага пункту гледжання паняццю „ДНК брэнда“ лепш за ўсё адпавядае трэці спосаб — рэгістрацыя сукенкі як аб’ёмнага таварнага знака (форма тавару). Гэты спосаб аховы правоў з’яўляецца самым прасунутым — таму што толькі ён дазволіць дызайнеру забараніць іншым вырабляць і прадаваць не толькі ідэнтычныя, але і вельмі падобныя сукенкі», — тлумачыць юрыст legalhub.help.
Для аховы таварнага знака яго трэба зарэгістраваць і атрымаць пасведчанне. Яно сапраўднае 10 гадоў і можа падаўжацца неабмежаваную колькасць разоў. Таварны знак абараняецца толькі ў той краіне, дзе ён зарэгістраваны. Для аховы таварнага знака на тэрыторыі некалькіх краін прыйдзецца рэгістраваць яго ў кожнай краіне па мясцовых правілах.
— Абодвум дызайнерам гэты спосаб абароны знаёмы: у Наталлі Цуран у якасці таварнага знака раней быў зарэгістраваны лагатып (аднак 14 сакавіка 2022 ахова была спыненая), а ў Кацярыны Карлацяну ёсць дзеючы таварны знак на лагатып. Але форма спрэчнай сукенкі як таварны знак не зарэгістраваная нікім з дызайнераў.
Асноўная складанасць у такой абароне заключаецца ў тым, што для рэгістрацыі ў якасці таварнага знака форма сукенкі павінна быць арыгінальнай і ўнікальнай. Інакш пры экспертызе яе прызнаюць не маючай прыкмет адрознення і адмовяць у рэгістрацыі. Як прызнаюць абодва дызайнеры, сукенка-камбінацыя — гэта стандартны, базавы сілуэт, а тканіна знаходзіцца ў вольным продажы. Таму верагоднасць, што менавіта гэта сукенка паспяхова прайшло б экспертызу, вельмі малаверагодная, лічыць юрыст.
У Беларусі заканадаўства прапануе прыкладна аднолькавы набор сродкаў абароны парушанага права для ўсіх трох спосабаў.
У дадатак капіраванне або імітацыя вонкавага выгляду тавару можа быць прызнана актам нядобрасумленнай канкурэнцыі. Тады парушальніка дадаткова могуць судзіць паводле арт.13.33 КаАП.
— Тэарэтычна, найбольшую судовую перспектыву ў дадзеным выпадку мае спрэчка аб парушэнні аўтарскага права на сукенку як на твор прыкладнога мастацтва і дызайну ў спалучэнні з заявай патрабаванняў аб нядобрасумленнай канкурэнцыі, — лічыць юрыст.
На практыцы даказаць факт капіявання або імітацыі магчыма толькі ў выпадку поўнай ідэнтычнасці, чаго ў дадзеным выпадку няма. У выпадку судовай спрэчкі да ўдзелу ў справе неабходна будзе прыцягваць экспертаў і спецыялістаў, праводзіць даследаванні грамадскай думкі. Усё гэта праводзіцца за кошт бакоў. У сусветнай практыцы разгляд падобных спраў можа доўжыцца гадамі. Вялікая колькасць спрэчак так і не даходзіць да вынясення рашэння.
«Апанентам прасцей, танней і хутчэй дамовіцца паміж сабой, чым працягнуць спрачацца ў судзе, — лічыць юрыст. — Таму, хутчэй за ўсё, гэтая спрэчка так і застанецца выключна медыйнай, а страты панясе толькі рэпутацыя абодвух брэндаў».
Ён таксама адзначае, што брэнд NATASHA TSU RAN сам рызыкуе апынуцца на месцы KRIKATE. Прынт на худи «VAHUE» ад NATASHA TSU RAN патэнцыйна падобны да элементаў фірмовага стылю ювелірных упрыгожванняў расійскага брэнда RUSHEV. Але яго становішча больш камфортнае, чым у KRIKATE ў канфлікце аб сукенках. RUSHEV не вырабляе прадметы адзення. Таму прыкметы адлюстравання і распаўсюджвання ёсць толькі ў дачыненні да часткі твора, а не цалкам. Па-другое, патэнт на прамысловы ўзор або пасведчанне на таварны знак «VAHUE» ні ў Беларусі, ні ў Расіі RUSHEV не атрымае, так як рэгістрацыя мацюкальных слоў у якасці аб’ектаў прамысловай уласнасці не дапускаецца.
Чытайце таксама: $ 200, машынка і мара. 9 гродзенскіх брэндаў, на якія варта звярнуць увагу гэтай вясной
Лічыцца, што складана выбраць падарунак менавіта мужчыну - мужу, сыну, бацьку, партнёру ці сябру. Сітуацыя…
Беларус Алекс Вазнясенскі наведаў Навагрудак як турыст. Мужчыну ўразіла, што горад з багатай гісторыяй знаходзіцца…
Рэстаране-кафэ “Нёманская віціна” ў выглядзе ладдзі - частка канцэпцыі новай гродзенскай набярэжнай, якую абмеркавалі ў…
Аляксей Кажэнаў з'ехаў з Мінску ў 1998-м годзе. Ён атрымаў працу ў Google, стаў дыяканам…
Слэнг пастаянна змяняецца - у апошні час пад ўплывам TikTok. Зразумець яго адразу і ўвесь …
Кожны месяц 22 тоны кававага зерня выязджаюць з Гродна, каб патрапіць на запраўкі па ўсёй…