Здоровье и спорт

Медыцынскі турызм у Гродне: якія паслугі лекараў і па якой цане могуць атрымаць замежнікі

З 15 красавіка па 5 верасня ў Беларусь без візы прыехалі 222 283 грамадзян Латвіі, Літвы і Польшчы, паведаміў Дзяржпагранкамітэт. Да пачатку пандэміі адной з мэтаў візітаў замежнікаў былі медыцынскія паслугі. Ці едуць яны за гэтымі паслугамі зараз? Hrodna.life даведаўся, якія працэдуры могуць прайсці замежнікі ў Гродне і колькі гэта каштуе.

Раней прыязджалі лекаваць зубы

У рамках бязвізавага рэжыму ў 2019 годзе медыцынскія паслугі атрымалі 415 замежнікаў. Самымі папулярнымі былі паслугі стаматолагаў-за імі звярнуліся 288 турыстаў, расказвала ў 2020 годзе начальнік Галоўнага ўпраўлення аховы здароўя аблвыканкама Алена Краткова. Паводле яе слоў, больш за ўсё медыцынскіх турыстаў прыязджала з Літвы, Польшчы і Латвіі.

Акрамя стаматалогіі папулярнасцю карысталіся кампутарная тамаграфія, МРТ, эндаскапічныя і лабараторныя даследаванні, афтальмалогія.

Турфірмы і стаматолагі ўспышкі цікавасці не заўважылі, ва Універсітэцкай клініцы кажуць пра рост зваротаў

З адкрыццём новага бязвізу з 15 красавіка замежнікаў сярод кліентаў не было, хоць да пандэміі яны прыязджалі часта, распавялі Hrodna.life уладальнікі дзвюх прыватных гродзенскіх стаматалогій. Адзін з іх адзначыў, што раней часцей за ўсё прыязджалі кліенты з Літвы.

Чытайце таксама: Гродненская область заработала на туристах на 61% больше, чем в прошлом году. Кто и зачем едет в Гродно и окрестности

Плыні медыцынскіх турыстаў не заўважылі і ў адной з гродзенскіх турфірмаў, куды мы звярнуліся. Там адзначылі, што такія госці часцей едуць самастойна. У любым выпадку, вялікай плыні няма, адзначылі там.

«На тэлефон аддзялення і па электрасувязі ўсё часцей звяртаюцца замежнікі, каб удакладніць дэталі атрыманай па розных каналах інфармацыі пра паслугі клінікі, якія іх зацікавілі. Традыцыйна ёсць цікавасць да отарыналарынгалогіі, асабліва ў кірунку пластычнай хірургіі. Папулярныя ў замежных грамадзян аддзяленні эндакрыналогіі і гематалогіі», — расказала «Гродзенскай праўдзе» вядучая спецыялістка па маркетынгу аддзялення платных медыцынскіх паслуг Гродзенскай універсітэцкай клінікі Наталля Марчанкова.

Колькі каштуе палячыцца ў Гродне замежніку?

Платныя паслугі для замежнікаў аказваюць усе дзяржаўныя медустановы, а таксама прыватныя медцэнтры і стаматалогіі.

У прыватных клініках кошты для беларусаў і замежнікаў аднолькавыя, у дзяржаўных — адрозніваюцца. Замежнікам — даражэй.

Гродзенская ўніверсітэцкая клініка. Фота: clinicsbel.by

Цэны на медыцынскія паслугі на прыкладзе Гродзенскай універсітэцкай клінікі

З вялізнага пераліку паслуг мы выбралі найбольш зразумелыя неадмыслоўцу.

Афтальмалогія

  • Даследаванні - ад 7 рублёў,
  • Хірургічнае лячэнне ўзроставай катаракты — ад 87 рублёў,
  • Выпраўленне касавокасці - 139 рублёў,
  • Кератапластыка (перасадка рагавіцы) на адно вока — 1256,30 рублёў.

МРТ

  • МРТ галаўнога мозгу, тваравага чэрапа з ацэнкай сасудаў і ранняй дыягностыкі інсульту — 259 рублёў,
  • МРТ шыі - 332 рублі,
  • МРТ паяснічна-крыжавога аддзела пазваночніка і спіннога мозгу — 344 рублі.

УГД

Ад 80 рублёў за УГД нырак і наднырачнікаў, прадсталёвай залозы з мачавым пузырам, да 121 рублі за УГД шчытападобнай залозы з лімфатычнымі павярхоўнымі вузламі.

Касметалагічная хірургія

  • Карэкцыя формы і памераў кончыка носа — 1435,41 рублёў,
  • Памяншэнне малочнай залозы — 1448,70 рублёў,
  • Пластыка жывата — 2083,86 рубля,
  • Павелічэнне малочнай залозы (1 боку) — 948,50 рублёў,
  • Ліпасакцыя (1 анатамічная зона) — 530,42 рублёў.

Масаж

Масаж галавы, шыі, стопаў, сустава ад 6,98 да 19 рублёў за масаж шыйна-груднога аддзела хрыбетніка.

Кансультацыі лекараў-спецыялістаў

Ад 40 рублёў за кансультацыю ўрача другой катэгорыі да 89 рублёў за кансультацыю прафесара.

Знаходжанне пацыента-замежніка ў стацыянары (за адны суткі)

Ад 30 рублёў у хіміятэрапеўтычным аддзяленні да 248 рублёў у рэанімацыі.

Чытайце таксама: Гродзенская бальніца хуткай дапамогі пачала аказваць паслугі ў выхадныя і святы. Паглядзелі, што там прапануюць

Што трэба замежніку, каб атрымаць медпаслугу?

Як грамадзяне мы патэлефанавалі ў «Медыцынскі цэнтр прыгажосці і здароўя», каб даведацца, ці можна замежнай грамадзянцы правесці рэдукцыйную мамапластыку (памяншэнне грудзей). У клініцы адказалі - можна. Для гэтага трэба заключыць дамову на атрыманне платных медыцынскіх паслуг. Затым атрымаць кансультацыю ўрача, здаць неабходныя аналізы. Кошт такой працэдуры для іншаземак — ад 4060 рублёў. Беларускі могуць зрабіць гэтую працэдуру ад 3300 рублёў.

Чытайце таксама: В Старый замок нет билетов, в гостиницах нет мест, экскурсоводов не хватает: Гродно заполонили туристы

Падзяліцца

Апошнія запісы

Штраф за сцяг, спекуляцыі малаком і сарваны канцэрт — што адбывалася ў Гродне 100 гадоў таму

Гістарычны канал Hrodna 11:27 працягвае публікаваць кароткія фрагменты з жыцця Гродна ў 1924 годзе. Нататкі ўзятыя з…

5 мая 2024

«Баяўся, што мне прад’явяць данаты, за якія павінен адкупіцца». Як гродзенцы на свой страх і рызыку прыязджаюць на радзіму, каб прадаць жыллё

Жонка палітэмігранта Алена эканоміла на манікюры і ездзіла зайцам, каб купіць кватэру - і прадала…

3 мая 2024

$ 200, машынка і мара. 9 гродзенскіх брэндаў, на якія варта звярнуць увагу гэтай вясной

Hrodna.life сабраў у адным месцы некалькі лакальных дызайнераў, у якіх можна абнавіць гардэроб гэтай вясной.…

3 мая 2024

Мерцающие, мраморные и яйца дракона. Тренды Тик Ток на Пасху 2023

Как покрасить яйца необычно? Из фиолетовой капусты можно получить изумрудный цвет, из вина получаются яйца,…

2 мая 2024

У беларускіх студэнтаў у Польшчы з’явіліся праблемы з візамі: МЗС адмаўляе, тэрмін скарачаецца

Беларускім студэнтам пачалі адмаўляць у візе для вучобы за мяжой. Тэрміны, на якія віза выдаецца,…

30 красавіка 2024

«Ходзяць чуткі, што яе завербавалі». Што гродзенцы напісалі ў 600 зваротах у КДБ

Каля 600 зваротаў, адпраўленых гродзенцамі або звязаных з Гродна, ёсць у базе зваротаў у КДБ.…

30 красавіка 2024