Навіны

У Гродне адсвяткавалі Дзень горада. Што адбывалася ў цэнтры

У парку Жылібера рыцары скокалі на конях, на вуліцы Дзяржынскага «гарэў» будынак «Гроднаграмадзянпраекта» і аўтамабіль, а над горадам лётаў верталёт. У Гродне адсвяткавалі дзень горада. Як гэта было, глядзіце ў фотарэпартажы Hrodna.life.

Рэканструктары ў парку Жылібера. Фота: Hrodna.life

На Савецкай плошчы размясці спартовыя пляцоўкі. Там гралі ў баскетбол, хакей, займаліся барацьбой і мастацкай гімнастыкай, а фехтавальшчыкі гралі ў шахматы.

На вуліцы Савецкай каля дома прафсаюзаў размясцілі сцэну. Там гродзенскія музыкі выканалі беларускія народныя песні. Побач знаходзілася зона гульняў для дзяцей. Уздоўж усёй вуліцы размясцілі намёты, дзе рамеснікі прадавалі свае вырабы.

Побач з моладзевым цэнтрам «Гродна» ўсталявалі другую сцэну. На ёй танчылі аргентынскае танга і вальс.

На плошчы Леніна размясцілі гандлёвыя намёты і «рэстаран пад адкрытым небам». Там можна было набыць шашлык і напоі. Там жа знаходзілася галоўная сцэна, дзе выступілі ансамбль «Рада» і Арт-група «Беларусы».

На плошчы Тызенгаўза адбыўся арт-фестываль «Гарадскія кветкі». Там гарадскія прадпрыемствы прадставілі выставу кветак і дызайнерскіх кампазіцый.

У парку Жылібера адбылося рыцарскае шоў на конях. Там усталявалі сярэднявечныя шатры, быў лучны цір, а таксама майстар-класы па фехтаванні, баях на мячах, катанне верхам на рыцарскім кані.

Побач з тэатрам лялек размясцілі інтэрактыўную зону Дзяржаўнай аўта інспекцыі і Дэпартамента аховы.

На вуліцы Дзяржынскага дэманстравалі магчымасці МНС пры ліквідацыі надзвычайных сітуацый. Ратавальнікі тушылі аўтамабілі, а таксама дапамагалі людзям выратавацца з будынка які «загарэўся».

Скончылася свята фаер-шоў у парку Жылібера, канцэртам на плошчы Леніна і феерверкам.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У беларускіх студэнтаў у Польшчы з’явіліся праблемы з візамі: МЗС адмаўляе, тэрмін скарачаецца

Беларускім студэнтам пачалі адмаўляць у візе для вучобы за мяжой. Тэрміны, на якія віза выдаецца,…

30 красавіка 2024

«Ходзяць чуткі, што яе завербавалі». Што гродзенцы напісалі ў 600 зваротах у КДБ

Каля 600 зваротаў, адпраўленых гродзенцамі або звязаных з Гродна, ёсць у базе зваротаў у КДБ.…

30 красавіка 2024

Бойка артыстаў на сцэне, добраўпарадкаванне Швейцарскай даліны, святкаванне Дня канстытуцыі - што адбывалася ў Гродне 100 гадоў таму

Гістарычны канал Hrodna 11:27 працягвае пераказваць, што пра жыццё ў Гродне пісала мясцовая газета "Echo…

28 красавіка 2024

Былое чыгуначнае дэпо і яшчэ тры бізнес-цэнтры пад ключ, якія можна купіць у Гродне

У Гродне можна купіць некалькі бізнес-цэнтраў, запоўненых арандатарамі. Сярод іх - былое чыгуначнае дэпо пачатку…

25 красавіка 2024

Свяцкі скарб, зніклы шпіц і іншыя гісторыі з Гродна 100 гадоў таму: пра што пісала мясцовая прэса ў 1924

Як выглядала жыццё ў Гродне стагоддзе таму? Даведацца пра падзеі і клопаты штодзённасці можна са…

21 красавіка 2024

Скрадзеныя куры, рыбакі-тапельцы, вяртанне каштоўнасцяў з Расіі: якім быў Гродна 100 гадоў таму — у матэрыялах мясцовай прэсы

Як выглядала жыццё ў Гродне стагоддзе таму? Пра што пісалі тагачасныя журналісты і што чыталі…

13 красавіка 2024