Люди и дела

«У барадзе ўся сіла». Гродзенцы распавялі, чаму вырашылі насіць бараду

Артур пачаў гадаваць бараду з цікаўнасці, Сяргей дзеля барады памяняў працу, Алегу прыйшлося выбіраць паміж барадой і пацалункамі жонкі. У Сусветны дзень барады, 3 верасня, Hrodna.life спытаў у сваіх барадатых чытачоў, чаму яны вырашылі насіць бароды.

Артур: без барады — пудзіла нейкае

Артур заўсёды хацеў бараду, бо было цікава. «Цяпер я зусім не магу ўявіць сябе без яе», — кажа гродзенец.

Малады чалавек распавёў, што раней барада была нашмат карацейшай. А аднойчы ён яе няўдала падраўняў так, што прыйшлося цалкам пагаліцца.

«З мяне сябры і знаёмыя смяяліся пасля гэтага, капец, — кажа Артур. — І яны маюць рацыю — з люстэрка на мяне пудзіла нейкае глядзела».

Малады чалавек быў рады таму, што барада ў яго расце хутка і гэты «жах» неўзабаве скончыўся.

Жадання згаліць бараду ў Артура ні разу не з’яўлялася, а даглядаць за ёй, па словах хлопца, няма ніякіх праблем: «Раз на месяц хаджу ў барбершоп».

Чытайце таксама: Барберы, цирюльники, парикмахеры — кто кого лечил и стриг в Гродно 400 лет назад

Сяргей: усё жыццё марыў пра бараду

«Я заўсёды зайздросціў барадатым мужыкам і сам усё жыццё марыў аб барадзе, але праца не дазваляла — і я паслаў яе», — распавёў Hrodna.life Сяргей.

Толькі вось добрай барады, на думку Сяргея, у яго няма. «Глупства нейкае расце, але лепш быць мужыком з такой барадой, чым ср*кай смаўжа, — кажа гродзенец. — Ад барады ніколі не адмоўлюся, якая ёсць, такая ёсць».

Малады чалавек распавёў, што без барады ўжо не ўяўляе сябе. «А дачка мая, наогул, напэўна мяне не прызнала б».

Барада становіцца з часам гушцейшай і даўжэйшай, чаму Сяргей рады. «Хутка буду касу на патыліцы і касу на барадзе заплятаць».

Алег: гэта быў эксперымент

Адзін з чытачоў у апытанні Нrodna.life коратка напісаў: «У барадзе ўся сіла». Алег з гэтым цалкам згаджаецца.

«Гэта быў проста эксперымент. А потым я вырашыў, што мне гэта нават пасуе, і жонцы спадабалася, — распавёў Алег пра тое, чаму вырашыў адпусціць бараду. — Толькі не хоча цалавацца праз бараду».

Гродзенец носіць бараду ўжо дзесяць гадоў. Па яго словах, даглядаць не складана, але трэба гэта рабіць кожны дзень.

Пару разоў Алег спрабаваў цалкам пагаліцца, але потым з цяжкасцю сябе пазнаваў. «Барада сур’ёзна змяняе знешнасць».

Алег распавёў, што, з аднаго боку, з барадой можна не галіцца штодзень, а з другога — трэба сачыць, каб валасы не раслі кудлатымі.

«Усё роўна трэба кожны дзень круціцца перад люстэркам, падстрыгаць, прычэсваць. Самому сабе гэта складана рабіць, бо не з усіх бакоў відаць, дзе тырчыць і ці роўна».

Гродзенец ходзіць у барбершоп два разы на месяц, каб паправілі. «Гэты як з валасамі: чым яны даўжэй, тым больш з імі марокі», — сказаў Алег.

Чытайце таксама: Як адрасціць прыгожую бараду ў хатніх умовах? Парады ад барбершопа Pride

Барбер: у барбершоп — кожныя два-тры тыдні

Гродзенскі барбер Аляксандр распавёў Hrodna.life, што рабіць, каб барада выглядала дагледжанай:

«Раніцай трэба мыць бараду з шампунем для барады і кандыцыянерам, высушыць і выкарыстоўваць бальзам або алей для барады, затым расчасаць шчоткай для барады. І вядома ж, наведваць барбершоп праз два-тры тыдні».

Чытайце таксама: «Борода — не показатель». Бородатые из Гродно репетировали Хэллоуин, чтобы помочь детям

З беларускай касметыкі мы знайшлі толькі гель-стайлінг «нябачная фіксацыя для валасоў і барады»

Гель-стайлінг дысцыплінуе валасы, дазваляе мадэляваць і фіксаваць прычоску і выразна акрэсленую форму барады. Хутка высыхае, не пакідае адчуванні ліпкасці. Пасуе для непаслухмяных валасоў, кароткіх і доўгіх стрыжак, а таксама для ўкладкі барады і вусаў. Ледніковая вада і D-пантэнол даглядаюць за валасамі, увільгатняюць іх і змякчаюць.

Падзяліцца
Меткі: мода

Апошнія запісы

Штраф за сцяг, спекуляцыі малаком і сарваны канцэрт — што адбывалася ў Гродне 100 гадоў таму

Гістарычны канал Hrodna 11:27 працягвае публікаваць кароткія фрагменты з жыцця Гродна ў 1924 годзе. Нататкі ўзятыя з…

5 мая 2024

«Баяўся, што мне прад’явяць данаты, за якія павінен адкупіцца». Як гродзенцы на свой страх і рызыку прыязджаюць на радзіму, каб прадаць жыллё

Жонка палітэмігранта Алена эканоміла на манікюры і ездзіла зайцам, каб купіць кватэру - і прадала…

3 мая 2024

$ 200, машынка і мара. 9 гродзенскіх брэндаў, на якія варта звярнуць увагу гэтай вясной

Hrodna.life сабраў у адным месцы некалькі лакальных дызайнераў, у якіх можна абнавіць гардэроб гэтай вясной.…

3 мая 2024

Мерцающие, мраморные и яйца дракона. Тренды Тик Ток на Пасху 2023

Как покрасить яйца необычно? Из фиолетовой капусты можно получить изумрудный цвет, из вина получаются яйца,…

2 мая 2024

У беларускіх студэнтаў у Польшчы з’явіліся праблемы з візамі: МЗС адмаўляе, тэрмін скарачаецца

Беларускім студэнтам пачалі адмаўляць у візе для вучобы за мяжой. Тэрміны, на якія віза выдаецца,…

30 красавіка 2024

«Ходзяць чуткі, што яе завербавалі». Што гродзенцы напісалі ў 600 зваротах у КДБ

Каля 600 зваротаў, адпраўленых гродзенцамі або звязаных з Гродна, ёсць у базе зваротаў у КДБ.…

30 красавіка 2024