Што трэба ведаць пра варыкоз? Чаму гэтая праблема тычыцца не толькі жанчын? Да чаго можа прывесці варыкоз пакінуты без увагі? Медыцынскі цэнтр «БИАР» 14 ліпеня правёў дзень бясплатных кансультацый. Hrodna.life наведаў іх і пагутарыў пра праблему варыкозу з урачамі і пацыентамі.
Пра акцыю даведаліся з інтэрнэту
Алена працуе прадаўцом ва ўласнай краме. Сутыкнулася з праблемай варыкознага пашырэння венаў толькі пасля змены працы. Да адкрыцця ўласнай крамы яна 16 год адпрацавала банкаўскім клеркам і нават не здагадвалася, што ў яе могуць узнікнуць праблемы з венамі.
Сёння амаль увесь працоўны час Алены праходзіць на нагах. Пасля чатырох месяцаў працы ў такім рэжыме яна пачала адчуваць цяжар у нагах, а знешні выгляд яе ног змяніўся не ў лепшы бок.
«Сяброўка заўважыла ў інтэрнэце, што медыцынскі цэнтр „БИАР“ ладзіць акцыю і параіла мне запісацца на бясплатны прыём. Дзякуючы сяброўцы і медцэнтру „БИАР“ я атрымала ўсю неабходную інфармацыю і парады. Планую ўжо восенню запісацца на паўторнае абследванне і працягнуць лячэнне».
Варыкоз маюць 80% людзей, проста пра яго не ведаюць
«На варыкоз пакутуюць каля 80% насельніцтва, проста яны пра гэта не ведаюць», — кажа хірург медцэнтра «БИАР» Аляксандр Траян. Пры гэтым каля 60−70% з іх патрабуецца лячэнне.
Традыцыйна варыкоз лічыцца выключна жаночай хавробай. Але гэта не так. Каля 20% ад агульнай колькасці людзей, што пакутуюць на варыкоз, складаюць мужчыны. Часцей за ўсё варыкоз пераходзіць у спадчыну. Жанчыны нярэдка сустракаюцца з гэтай праблемай пасля цяжарнасці.
Аляксандр раіць ні ў якім разе не пакідаць праблемы з венамі без увагі. «Варыкоз прыводзіць не толькі да касметычных нязручнасцей, але і да фізічных пакут, такіх як сутаргі, пякота, ацёкі.
Зручна, калі кансультацыя комплексная
Аксана нарадзіла ў 22, а першая праблемная вена на назе з’явілась толькі ў 30 год. Яна адразу звярнулася да ўрача-флеболага і з таго часу праходзіць штогадовае лячэнне. У «БИАР» Алена звяртаецца не першы раз. «Выпадкова ўбачыла ў сеціве інфармацыю пра акцыю ў «БИАР» і вырашыла пазачарговы раз звярнуць увагу на сваі вены. Па акцыі кансультацыя не толькі бясплатная, але яшчэ і комплексная». Алена адзначае, што гэта вельмі зручна, калі атрымаць кансультацыю хірурга і зрабіць УЗІ можна разам.
Варыкоз у мужчын звычайна ў горшай стадыі
Мужчыны з варыкозам — не рэдкасць, запэўнівае Аляксандр Траян з медцэнтра «БИАР». Яны проста нашмат радзей звяртаюць на яго ўвагу — ужо калі пачынаюць адчуваць боль і дыскамфорт.
«Нядаўна мы аперавалі мужчыну, у якога быў варыкоз каля 30 год. Цягам апошніх 15 год у яго з’яўляліся трафічныя язвы. Пасля аперацыі праблемы зніклі, але візуальныя недахопы ўжо застануцца на ўсё жыццё», — кажа Аляксандр і раіць ні ў якім выпадку не пакідаць без увагі свае вены. І ўжо пры першых праявах, такіх як вянозныя сеткі, ацёкі ці стомленнасць ног, звяртацца да ўрача-флеболага.
Жадаючых пракансультавацца шмат, але толькі адзін мужчына
Медцэнтр «БИАР» упершыню зладзіў такую акцыю. Яна доўжылася з 9 да 20 гадзін. За дзень бясплатную кансультацыю атрымала больш за 40 чалавек. Жадаючых атрымаць бясплатную кансультацыю было шмат: менш чым за два дні ад аб’яўлення акцыі вольнага часу ўжо не засталося. Сярод запісаных быў толькі адзін (!) мужчына.
Цягам наступнага месяца ў медцэнтры «БИАР» будзе дзейнічаць 20% зніжка на флебалогію.
Гадзіны працы
Пн — пт: 09:00 — 20:00
Нд: выхадны
БИАР, пр. Я. Купалы 80/3
+375 (33) 3−340−340
+375 (152) 333−337
УНП591 023 715, ООО «Биаркомплит»