Кафэ і рэстараны Гродна на масленічным тыдні прапануюць пакаштаваць самыя розныя варыянты бліноў. Hrodna.life паглядзеў у гродзенскіх установах меню на Масленіцу і даведаўся, дзе вы можаце паспець пакаштаваць бліноў да 17 сакавіка.

«Карчма»

Кафэ «Карчма» падрыхтавала адмысловую прапанову да Масленіцы. Наведвальнікам з 11 па 17 сакавіка прапануюць тонкія бліны розных відаў:

  • бліны з мачанкай – 13 руб.
  • бліны з ікрой – 10 руб.
  • бліны са смажанінай – 15 руб.
  • бліны без начынкі (3 шт.) – 4 руб.

У якасці дадатку можна выбраць:

  • згушчонку (50 г) – 2,5 руб.
  • варэнне з абляпіхі, журавін ці вішні (50 г) – 3,5 руб.

Адрас: вул. Савецкая, 31
Час працы: штодзённа з 9:00 да 23:00

Кавярня Cofishka

У кафэ Cofishka бліны ёсць у меню заўсёды – не толькі падчас Масленіцы.

На выбар ёсць некалькі начынак:

  • вяндліна,
  • згушчонка,
  • джэм.
где купить блины в Гродно
Фота: instagram.com/cofishka_grodno

Адрас: вул. Савецкая, 14
Час працы: штодзённа з 9:00 да 23:00

Чытайце таксама: Што і дзе рыхтуюць на Масленіцу-2024 у Гродне і ваколіцах

Кафэ «Культура»

Масленічны тыдзень у «Культуры» працягваецца з 11 па 17 сакавіка.

У спецыяльным меню на Масленіцу (порцыі 240-250 г):

  • блінцы з ласосем, сметанковым сырам, агурком і чырвонай ікрой – 18 руб.
  • шпінатныя блінцы з гароднінай і грыбамі – 16 руб.
  • блінцы з яблыкам, карыцай і смятанай – 13 руб.
  • імбірны безалкагольны збіцень – 8 руб.

Адрас: Савецкая, 3
Час працы: нд-чц, з 8:00 да 24:00; пт-сб, з 8:00 да 01:00

Кавярня Lcoffee

Масленічнае меню актуальна ў Lcoffee з 11 па 17 сакавіка. На выбар ёсць як блінцы з ласосем ці беконам, так і салодкія варыянты. Падаюць іх з 8:00 да 21:00.

Бліны ў Lcoffee:

  • блінцы з ласосем, сметанковым мусам, бітым агурком і шпінатам – 16 руб.
  • блінцы з беконам, яйкам пашот, рукалай і таматамі чэры – 15 руб.
  • блінцы з мёдам – ​​10 руб.
  • блінцы з салёнай карамеллю – 10 руб.
  • блінцы з шакаладна-арэхавай пастай – 10 руб.
  • блінцы з малінавым джэмам – 10 руб.

Можна дадаць (40 г):

  • мёд – 3 руб.
  • салёная карамель – 3 руб.
  • паста шакаладна-арэхавая – 3 руб.
  • малінавы джэм – 3 руб.

Адрас: Дамініканская, 3
Час працы: штодзённа з 7:30 да 23:00

Рэстаран «Пешков»

Рэстаран «Пешков» прапануе на 16-17 сакавіка тэматычную фотазону, самавары і абаранкі, глінтвейн, хатнія настойкі і гарбату.

Спецыяльнае меню будзе даступна з 12:00 да 16:00:

  • блінчык з варанай згушчонкай – 5 руб.
  • блінчык з гарачым шакаладам – ​​5 руб.
  • блінцы з ялавічынай – 7 руб.
  • блінцы шпінатныя з ласосем, сметанковым сырам і агурком – 8 руб.
  • мачанка з блінамі – 18 руб.

Адрас: Горкага, 27
Час працы: штодзённа з 7:30 да 24:00