Кафэ і рэстараны Гродна на масленічным тыдні прапануюць пакаштаваць самыя розныя варыянты бліноў. Hrodna.life паглядзеў у гродзенскіх установах меню на Масленіцу і даведаўся, дзе вы можаце паспець пакаштаваць бліноў да 17 сакавіка.
«Карчма»
Кафэ «Карчма» падрыхтавала адмысловую прапанову да Масленіцы. Наведвальнікам з 11 па 17 сакавіка прапануюць тонкія бліны розных відаў:
- бліны з мачанкай — 13 руб.
- бліны з ікрой — 10 руб.
- бліны са смажанінай — 15 руб.
- бліны без начынкі (3 шт.) — 4 руб.
У якасці дадатку можна выбраць:
- згушчонку (50 г) — 2,5 руб.
- варэнне з абляпіхі, журавін ці вішні (50 г) — 3,5 руб.
Адрас: вул. Савецкая, 31
Час працы: штодзённа з 9:00 да 23:00
Кавярня Cofishka
У кафэ Cofishka бліны ёсць у меню заўсёды — не толькі падчас Масленіцы.
На выбар ёсць некалькі начынак:
- вяндліна,
- згушчонка,
- джэм.
Адрас: вул. Савецкая, 14
Час працы: штодзённа з 9:00 да 23:00
Чытайце таксама: Што і дзе рыхтуюць на Масленіцу-2024 у Гродне і ваколіцах
Кафэ «Культура»
Масленічны тыдзень у «Культуры» працягваецца з 11 па 17 сакавіка.
У спецыяльным меню на Масленіцу (порцыі 240−250 г):
- блінцы з ласосем, сметанковым сырам, агурком і чырвонай ікрой — 18 руб.
- шпінатныя блінцы з гароднінай і грыбамі - 16 руб.
- блінцы з яблыкам, карыцай і смятанай — 13 руб.
- імбірны безалкагольны збіцень — 8 руб.
Адрас: Савецкая, 3
Час працы: нд-чц, з 8:00 да 24:00; пт-сб, з 8:00 да 01:00
Кавярня Lcoffee
Масленічнае меню актуальна ў Lcoffee з 11 па 17 сакавіка. На выбар ёсць як блінцы з ласосем ці беконам, так і салодкія варыянты. Падаюць іх з 8:00 да 21:00.
Бліны ў Lcoffee:
- блінцы з ласосем, сметанковым мусам, бітым агурком і шпінатам — 16 руб.
- блінцы з беконам, яйкам пашот, рукалай і таматамі чэры — 15 руб.
- блінцы з мёдам — 10 руб.
- блінцы з салёнай карамеллю — 10 руб.
- блінцы з шакаладна-арэхавай пастай — 10 руб.
- блінцы з малінавым джэмам — 10 руб.
Можна дадаць (40 г):
- мёд — 3 руб.
- салёная карамель — 3 руб.
- паста шакаладна-арэхавая — 3 руб.
- малінавы джэм — 3 руб.
Адрас: Дамініканская, 3
Час працы: штодзённа з 7:30 да 23:00
Рэстаран «Пешков»
Рэстаран «Пешков» прапануе на 16−17 сакавіка тэматычную фотазону, самавары і абаранкі, глінтвейн, хатнія настойкі і гарбату.
Спецыяльнае меню будзе даступна з 12:00 да 16:00:
- блінчык з варанай згушчонкай — 5 руб.
- блінчык з гарачым шакаладам — 5 руб.
- блінцы з ялавічынай — 7 руб.
- блінцы шпінатныя з ласосем, сметанковым сырам і агурком — 8 руб.
- мачанка з блінамі - 18 руб.
Адрас: Горкага, 27
Час працы: штодзённа з 7:30 да 24:00