Людзі і справы

«Лётчык былым не бывае». Як замест машыны купіць самалёт і правесці ў Гродне авіяфестываль

Хутка ў Гродне пройдзе авіяфестываль — 8 і 9 ліпеня ў небе над старым аэрадромам у Караліно, ды і над горадам таксама, будуць лётаць не толькі птушкі. Напярэдадні падзеі мы сустрэліся з кіраўніком Гродзенскай асацыяцыі аматараў авіяцыі Віталём Братанюком — чалавекам, які па заканчэнні лётнай кар’еры не толькі не кінуў лётаць, але і заняўся аднаўленнем паветраных судоў.

Пра тое, дзеля чаго гродзенцам варта прыйсці на свята і як яно прыйшло ў Гродна, ён распавёў Hrodna.life.

За сваю кар’еру ён лётаў і на знішчальніках, і на верталётах. Пасля выхаду на пенсію быў перапынак — служба скончылася, а купіць самалёт для сябе магчымасці не было, потым ужо дазволілі. Зараз у Беларусі налічваецца каля 70 прыватных судоў, хоць лётае з іх толькі палова.

«Я пайшоў на пенсію ў 38, — удакладняе Віталь, — а пасля зноў пацягнула лётаць, і ў 58, каля 4 гадоў таму, я перавучыўся на «Сэсну «(самалёт лёгкай авіяцыі). Тады і з’явілася ідэя сабраць усіх, з кім я вучыўся. Арганізаваць проста сустрэчу, каб мае сябры прыляцелі. А потым зразумеў, што гэтага ўжо мала і чаму б не зрабіць у горадзе авіяфестываль. У Расіі такія ёсць, там іх называюцца злёт, дык чаму б і нам не зрабіць?»
Калі разваліўся Саюз, многія пілоты сышлі на пенсію, але не многія засталіся пры авіяцыі. Для пілота страта працы трагічная, ён больш нічога іншага не можа. Лётчыкі добра рысуюць, крэсляць, умеюць супастаўляць рызыкі і магчымасці - гэта дапамагло нейкай частцы людзей уладкавацца на працу. Хтосьці вярнуўся ў авіяцыю, пакуль была магчымасць, а потым і вяртацца не было куды. Зараз тых пілотаў вельмі цяжка знайсці, у асноўным усіх перавучвалі на дыспетчараў. У неба вярнуліся толькі энтузіясты, якія асвоілі машыны малой і звышмалой авіяцыі.
Драўляны корпус планера збіраюць энтузіясты-лётчыкі па чарцяжах
З тым, што лётаць на малых самалётах небяспечна і недаступна, Віталь Братанюк не згодны катэгарычна:

«Чамусьці прынята лічыць, што самалёты — гэта страшна. Але выязджаючы на ​​машыне ў горад, чалавек рызыкуе больш, чым пілот у небе». Ён кажа, што ў выпадку аварыі лётчык пасадзіць самалёт, і не на людзей, а знойдзе пляцоўку. Іх гэтаму вучаць і малая авіяцыя гэта зрабіць дазваляе.

«Калі чалавек палётаў на такім самалёце хоць раз, ён захворвае на ўсё жыццё, гэта як наркотык, — не адмаўляе сваёй „залежнасці“ Віталь Братанюк. — Каб быць членам асацыяцыі, чалавеку не абавязкова мець самалёт. Калі яму хочацца лётаць, але не атрымалася ў жыцці паспрабаваць, дзе яшчэ яму дапамогуць?»

Каб стаць пілотам трэба месяц вучыць тэорыю ў Мінску і налётаць 42 гадзіны. Зараз лётную практыку праходзяць у Мінску, але Гродзенская асацыяцыя імкнецца арганізаваць практыку ў сябе, каб новым пілотам было зручней і не так дорага.

«Гэта — асноўныя задачы нашы, а так мы жывем тым, што калупаемся ва ўсіх сваіх „жалезках“, гэта як аўтаклуб прыкладна» — расказвае Віталь пра сваю працу. Асабіста для яго новай любімай цацкай зараз надоўга стане нядаўна куплены самалёт Zlin
«Наша задача — навучыць людзей лётаць, таму што мы пойдзем адсюль, а хто прыйдзе за намі, што далей? Справа можа памерці. Я, напрыклад, свой самалёт пакіну ўнукам», — распавядае Віталь Братанюк.

Адна з унучак, Вікторыя, з рашэннем дзядулі ўжо дакладна згодная. Інакш, з чаго б 16-гадовай дзяўчыне праводзіць цэлыя дні ў майстэрнях? «Я ўсё дзяцінства правяла з дзядулем і ўсё дзяцінства самалёты, самалёты… У мінулым годзе ўпершыню на верталёце лётала. Ты пралятаеш увесь горад літаральна за пяць хвілін. Палёт — гэта такія эмоцыі, нават не апісаць», — дзеліцца яна ўражаннямі. І тое, што на фестывалі яна будзе побач з дзедам і самалётамі, у яе не выклікае сумневаў.

Тое, што на фестывалі Віка будзе побач з дзедам і самалётамі, у яе не выклікае сумневаў
Для гродзенцаў, якія яшчэ не вырашылі, як правесці гэтыя выходныя, Віталь Братанюк назваў ак мінімум тры прычыны прыйсці на авіафестываль:

Першая — каб убачыць, што ёсць такі від транспарту і што ён цалкам даступны па цане. «Можна, — кажа лётчык, — адмовіцца ад дарагой машыны і… купіць самалёт».

Другая прычына — вядома, самому ўсё паспрабаваць, выпрабаваць сябе небам. Палётаць тут і цяпер, таму што палёт на малым самалёце зусім не тое, што на пасажырскім Боінгу.

А трэцяя — каб даведацца, дзе і як можна навучыцца лётаць, і вырашыцца на новы вопыт. Можа, ён усё жыццё потым зменіць — чым не магчымасць? Галоўнае, каб надвор’е не падвяло!

Падзяліцца

Апошнія запісы

ВНУ Гродна змагаюцца з «моладзевым экстрэмізмам» па прыкладзе Расіі: шукаюць скінхэдаў, металістаў і спартсменаў

Як стаць маладым экстрэмістам? Быць "залатой моладдзю", слухаць хардкор і насіць клятчастую понамку. Так лічаць…

30 красавіка 2025

«Каб цябе пярун забіў!» Як неверагодны пярун 90 гадоў таму трымаў у страху Гродзеншчыну

“Каб цябе пярун забіў!” - адзін з найбольш вядомых беларускіх праклёнаў. У 1934 і 1935…

22 красавіка 2025

Гродзенцы адкрылі грыбны сезон. Дзе ў вобласці шукаць смаржкі і іншыя грыбы?

З надыходам цяпла ў заходніх рэгіёнах Беларусі - Гродзенскай і Брэсцкай абласцях - сталі з'яўляцца…

22 красавіка 2025

Аліўкавыя, залатыя і мармуровыя яйкі. Трэнды Tik Tok на Вялікдзень 2025

Змяшаць два знаёмыя спосабы афарбоўкі яек і атрымаць аліўкавы колер, знайсці спосаб з дапамогай хімічнай…

17 красавіка 2025

«Усё жыццё мару, што нехта са сваякоў знойдзецца». Гродзенка расказала, як пасля вайны не змагла з’ехаць у Польшчу і трапіла ў Казахстан

Яніна Міхайлаўна Земба нарадзілася ў Гродне ў 1934 годзе. Падчас нямецкай акупацыі яе маму вывезлі…

10 красавіка 2025

Мільярды еўра — Варшаве, мільёны — Мінску. Параўналі, як Польшча і Беларусь выкарыстоўвалі еўрапейскія гранты

«Еўрасаюз нам не патрэбен!» Гэты наратыў папулярны не толькі ў беларускай прапаганды, але і ў…

9 красавіка 2025