Людзі і справы

«Нізкі сацыяльны статус» у беларускай калоніі: як «зэкаўскім» законам карыстаюцца сілавікі

Праз масавыя палітычныя рэпрэсіі пасля выбараў 2020 года ў Беларусі тысячы людзей праходзяць праз СІЗА, «хімію» і калоніі. Што такое «нізкі сацыяльны статус» у калоніі, хто яго надае зараз і чаму з ім не трапіць нават у царкву? Актуальны стан у Беларусі на прыкладзе мужчынскай папраўчай калоніі № 2 ў Бабруйску апісаў у Facebook былы палітвязень, галоўны рэдактар «Нашай Нівы» Ягор Марціновіч.

Генеральны пракурор Беларусі Андрэй Швед заявіў, што з 2020 года ў Беларусі зарэгістравалі больш за 16 тысяч злачынстваў «экстрэмісцкага» характару. Так сілавікі зараз называюць палітычна матываваныя справы.

«Нізкі статус» — адзін са спосабаў ціску ў тым ліку на палітвязняў. У месцах зняволення Беларусі яго можа атрымаць вязень, калі адміністрацыя прымушае яго прыбіраць туалет або змяшчае ў камеру са зняволеным з «нізкім статусам». Пры тым адмова раўназначная непадпарадкаванню адміністрацыі, што караецца штрафным ізалятарам ці павелічэннем тэрміна зняволення паводле адпаведнага крымінальнага артыкула.

1. Адкуль у нас узялася паняцце «нізкі статус»?

«„Пеўні“, „апушчаныя“, „пакрыўджаныя“ [так па-іншаму называюць людзей з „нізкім статусам“ — Hrodna.life] — каставая сістэма, якая супярэчыць правам чалавека і заканадаўству Беларусі, але яшчэ існуе як адрыжка савецкіх крымінальных паняццяў», — піша Марціновіч.

2. Хто атрымлівае «нізкі статус»?

Перадусім гэта тыя, хто сядзіць за сэксуальныя злачынствы — гвалтаўнікі, педафілы. Але не ўсе, а тыя, на каго ўкажа адміністрацыя.

«Чалавек, асуджаны за групавое згвалтаванне ці за дамагальніцтва да прыёмнай дачкі, можа мець уплывовую працу [у калоніі - Hrodna.life] і катацца як сыр у масле. А нейкаму хлопцу-наркаману ці палітвязню скажуць: „Ідзі прыбірай туалет, іначай будуць праблемы“, ён пагодзіцца — і яго перавядуць у нізкі статус».

Усіх астатніх, хто не мае «нізкі статус», называюць «мужыкі».

3. Нізкі статус дае міліцыя, а не крымінальны свет?

Так. Яго можна атрымаць у калоніі або ўжо прыехаць з ім з СІЗА [следчага ізалятара]. Гэта значыць, што ініцыятыву ўжо праявіла адміністрацыя СІЗА. На вокладцы міліцэйскага дасье тады стаіць пазнака — нізкі статус. У калоніі, ці надаваць камусьці такі статус, вызначае кіраўніцтва ўласным рашэннем.

«Якія крытэрыі? Не шукайце логіку. З двух асуджаных за групавое згвалтаванне адзін у Бабруйску будзе „мужыком“, а ягоны падзельнік у Магілёве атрымае нізкі статус. І так, не магу ўявіць сітуацыю, каб у Бабруйску нехта з асуджаных намякаў на свой аўтарытэт у крымінальным свеце і прэтэндаваў на ўладу. Яго ізалююць і хутка адправяць у крытую турму, каб не баламуціў народ».

4. Што робяць людзі з нізкім статусам, а што ім забаронена?

Яны займаюцца ўборкай: мыюць туалеты, вывозяць смецце. Звычайна працуюць без выхадных. «Але я б не сказаў, што нагрузка прынцыпова мацнейшая, чым у астатніх».

«Шмат побытавых абмежаванняў — у дзверы яны заходзяць апошнія, прапускаючы ўсіх. У калідоры ідуць каля сценкі, каб не зачапіць нікога. Ядуць асобна ад астатніх, асобныя лаўкі ў пакоі з тэлевізарам, у медчасці, у клубе. З імі не вітаюцца за руку, яны не могуць звярнуцца з пытаннем да кагосьці. То-бок перадусім гэта маральны ціск». Такія людзі лічацца «недатыкальнымі». Да вязняў, якія не абіраюць, з кім вітацца за руку і ці дакранацца да рэчаў, якімі карыстаўся «нізкі статус», з’яўляюцца прэтэнзіі ў іншых вязняў.

Людзей з «нізкім статусам» не пускаюць у царкву: каб туды хадзіць, трэба напісаць заяву. «Нізкаму статусу» яе не падпішуць. Таксама ім нельга займацца на стадыёне. Захоўваюцца тэлефанаванні родным, паходы ў бібліятэку, медыцынскае абслугоўванне — але трэба прапускаць усіх. «Спатканні таксама даюць. У адрозненне ад палітвязняў».

5. Іх можа ўдарыць хто заўгодна? І нават згвалтаваць?

«Сітуацыя ў Бабруйску з „нізкім статусам“ значна лепшая, чым у іншых калоніях. Нават калі нехта назаве такога чалавека „пеўнем“ — адразу паедзе ў ШЫЗА [штрафны ізалятар з пагоршанымі ўмовамі ўтрымання — Hrodna.life]. Можна выкарыстоўваць толькі зварот „нізкі статус“. Пра фізічны кантакт (кшталту ўдараў) і гаворкі не можа быць. Любая скарга адміністрацыі — і нападнік трапіць у ШЫЗА надоўга. Прычым гэта правіла працуе ўніверсальна.

Была гісторыя, як адзін „мужык“ падкалваў і правакаваў хлопца з „нізкім статусам“. Той не вытрымаў і пабіў „мужыка“. З пункту гледжання крымінальных паняццяў катастрафічная недапушчальная сітуацыя. Па факце ж „нізкі статус“ проста трапіў у ШЫЗА, але без ніякіх іншых наступстваў. За два гады я чуў пра адзін сэксуальны кантакт — добраахвотны, паміж двума асуджанымі з нізкім статусам. Абодва трапілі ў ШЫЗА і сталі злоснымі парушальнікамі. Згвалтаванне было б такой надзвычайнай сітуацыяй, што яе б абмяркоўвалі гадамі».

6. Як вонкава адрозніць «нізкі статус»?

Ніяк. Шмат хто з такіх людзей мае жоўтую бірку як схільныя да суіцыду, але не заўжды.

«У ідэале ты мусіш мець усіх у твар, каб выпадкова не павітацца за руку. Зрэшты, такі чалавек сам цябе папярэдзіць: „Лепш не трэба“. Бываюць ідыёцкія сітуацыі, калі ты падыходзіш да дзвярэй, цябе прапускаюць, а ты не разумееш чаму. Толькі пасля даходзіць, што гэта, відаць, нейкі новы „нізкі статус“. Агулам іх няшмат. Думаю, 3−4%, то-бок каля 100 чалавек з 2600 вязняў».

7. Калі раздача статусаў — міліцэйская ініцыятыва, то як да яе ставяцца асуджаныя?

«Большасць ставіцца да людзей з нізкім статусам з пагардай. Па-першае, гэта магчымасць мець уяўную перавагу хоць над кімьсці, пакуль міліцыя мае абсалютную ўладу над табой. Па-другое, на фоне педафіла ты, забойца, можаш адчуваць сябе салідным чалавекам: „Забіў — нічога страшнага, бывае. Гей — садаміт, нечысць“. Па-трэцяе, у некага ў галаве яшчэ жывуць старыя крымінальныя паняцці.

Меншасць успрымае сітуацыю як дзікунскую, але магчымасці змагацца з ёй на нізавым узроўні няма. То бок персанальна ты можаш гуляць па гэтых правілах мінімальна, але няма сілаў, каб перамагчы сістэму цалкам».

8. Калі крымінальныя паняцці сядзяць у галовах, як знішчыць гэтую каставую сістэму?

Гэта можна было б зрабіць вельмі хутка, калі б гэтага захацелі сілавікі. Па-першае — гэта не даваць нізкі статус новым зняволеным. «То-бок старыя застаюцца з ім (бо лічыцца, што вярнуцца з «нізкага статуса» ў «мужыкі» нельга), але не будзе прыросту. І патрохі сама з’ява знікне — цягам 10−15 гадоў. Паўстане пытанне, хто тады будзе мыць туалеты, але павышаным заробкам пытанне вырашыцца. Парачка ахвотных, каму няма чаго курыць, знойдзецца.

Па-другое, можна паставіць асуджаных перад фактам, што «нізкага статуса» больш няма. Абсалютная большасць падпарадкуецца.

«Простая ілюстрацыя — гісторыя, якую пераказваюць у Бабруйску. Некалькі гадоў таму атрад са 100 чалавек ідзе ў клуб. 95 «мужыкоў» і ззаду 5 з «нізкім статусам». А тут насустрач нейкая праверка з Мінска: «Чаму не ідуць адной калонай? А-ну ўсім стаць роўна!». Нізкі статус пераглядваецца — можна ці нельга? — але становіцца ў агульную калону. І тут галоўнае пытанне, колькі чалавек у знак пратэсту выходзяць з яе — каб не ісці разам з нізкім статусам. Трое! Для 3% крымінальныя паняцці сапраўды важныя. Астатнім важней не мець праблем з адміністрацыяй і хутчэй пайсці дадому».

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

Парасон, халат, check-up здароўя. 11 ідэй, што падарыць мужчыну на свята

Лічыцца, што складана выбраць падарунак менавіта мужчыну - мужу, сыну, бацьку, партнёру ці сябру. Сітуацыя…

20 снежня 2024

«Навявае сплін і абурэнне». Беларус наведаў Навагрудак і расчараваўся — горад запушчаны, а сэрвіс не развіты

Беларус Алекс Вазнясенскі наведаў Навагрудак як турыст. Мужчыну ўразіла, што горад з багатай гісторыяй знаходзіцца…

18 снежня 2024

Віціна, дракар ці славянскае фэнтазі? Чаму праект рэстарана-ладдзі на Нёмане выклікае пытанні

Рэстаране-кафэ “Нёманская віціна” ў выглядзе ладдзі - частка канцэпцыі новай гродзенскай набярэжнай, якую абмеркавалі ў…

18 снежня 2024

Дыякан, хакер і шматдзетны бацька. Як беларус выканаў амерыканскую мару

Аляксей Кажэнаў з'ехаў з Мінску ў 1998-м годзе. Ён атрымаў працу ў Google, стаў дыяканам…

17 снежня 2024

Усяслаў Чарадзей — квадробер, а Францішка Уршуля Радзівіл — найк про. Тлумачым моладзевы слэнг на гістарычных постацях

Слэнг пастаянна змяняецца - у апошні час пад ўплывам TikTok. Зразумець яго адразу і ўвесь …

9 снежня 2024

Можна пакаштаваць на большасці заправак. Як у Гродне пражаць каву для ўсёй Беларусі

Кожны месяц 22 тоны кававага зерня выязджаюць з Гродна, каб патрапіць на запраўкі па ўсёй…

9 снежня 2024