Праз масавыя палітычныя рэпрэсіі пасля выбараў 2020 года ў Беларусі тысячы людзей праходзяць праз СІЗА, «хімію» і калоніі. Што такое «нізкі сацыяльны статус» у калоніі, хто яго надае зараз і чаму з ім не трапіць нават у царкву? Актуальны стан у Беларусі на прыкладзе мужчынскай папраўчай калоніі № 2 ў Бабруйску апісаў у Facebook былы палітвязень, галоўны рэдактар «Нашай Нівы» Ягор Марціновіч.
Генеральны пракурор Беларусі Андрэй Швед заявіў, што з 2020 года ў Беларусі зарэгістравалі больш за 16 тысяч злачынстваў «экстрэмісцкага» характару. Так сілавікі зараз называюць палітычна матываваныя справы.
«Нізкі статус» — адзін са спосабаў ціску ў тым ліку на палітвязняў. У месцах зняволення Беларусі яго можа атрымаць вязень, калі адміністрацыя прымушае яго прыбіраць туалет або змяшчае ў камеру са зняволеным з «нізкім статусам». Пры тым адмова раўназначная непадпарадкаванню адміністрацыі, што караецца штрафным ізалятарам ці павелічэннем тэрміна зняволення паводле адпаведнага крымінальнага артыкула.
1. Адкуль у нас узялася паняцце «нізкі статус»?
2. Хто атрымлівае «нізкі статус»?
«Чалавек, асуджаны за групавое згвалтаванне ці за дамагальніцтва да прыёмнай дачкі, можа мець уплывовую працу [у калоніі - Hrodna.life] і катацца як сыр у масле. А нейкаму хлопцу-наркаману ці палітвязню скажуць: „Ідзі прыбірай туалет, іначай будуць праблемы“, ён пагодзіцца — і яго перавядуць у нізкі статус».
Усіх астатніх, хто не мае «нізкі статус», называюць «мужыкі».
3. Нізкі статус дае міліцыя, а не крымінальны свет?
«Якія крытэрыі? Не шукайце логіку. З двух асуджаных за групавое згвалтаванне адзін у Бабруйску будзе „мужыком“, а ягоны падзельнік у Магілёве атрымае нізкі статус. І так, не магу ўявіць сітуацыю, каб у Бабруйску нехта з асуджаных намякаў на свой аўтарытэт у крымінальным свеце і прэтэндаваў на ўладу. Яго ізалююць і хутка адправяць у крытую турму, каб не баламуціў народ».
4. Што робяць людзі з нізкім статусам, а што ім забаронена?
«Шмат побытавых абмежаванняў — у дзверы яны заходзяць апошнія, прапускаючы ўсіх. У калідоры ідуць каля сценкі, каб не зачапіць нікога. Ядуць асобна ад астатніх, асобныя лаўкі ў пакоі з тэлевізарам, у медчасці, у клубе. З імі не вітаюцца за руку, яны не могуць звярнуцца з пытаннем да кагосьці. То-бок перадусім гэта маральны ціск». Такія людзі лічацца «недатыкальнымі». Да вязняў, якія не абіраюць, з кім вітацца за руку і ці дакранацца да рэчаў, якімі карыстаўся «нізкі статус», з’яўляюцца прэтэнзіі ў іншых вязняў.
Людзей з «нізкім статусам» не пускаюць у царкву: каб туды хадзіць, трэба напісаць заяву. «Нізкаму статусу» яе не падпішуць. Таксама ім нельга займацца на стадыёне. Захоўваюцца тэлефанаванні родным, паходы ў бібліятэку, медыцынскае абслугоўванне — але трэба прапускаць усіх. «Спатканні таксама даюць. У адрозненне ад палітвязняў».
5. Іх можа ўдарыць хто заўгодна? І нават згвалтаваць?
Была гісторыя, як адзін „мужык“ падкалваў і правакаваў хлопца з „нізкім статусам“. Той не вытрымаў і пабіў „мужыка“. З пункту гледжання крымінальных паняццяў катастрафічная недапушчальная сітуацыя. Па факце ж „нізкі статус“ проста трапіў у ШЫЗА, але без ніякіх іншых наступстваў. За два гады я чуў пра адзін сэксуальны кантакт — добраахвотны, паміж двума асуджанымі з нізкім статусам. Абодва трапілі ў ШЫЗА і сталі злоснымі парушальнікамі. Згвалтаванне было б такой надзвычайнай сітуацыяй, што яе б абмяркоўвалі гадамі».
6. Як вонкава адрозніць «нізкі статус»?
«У ідэале ты мусіш мець усіх у твар, каб выпадкова не павітацца за руку. Зрэшты, такі чалавек сам цябе папярэдзіць: „Лепш не трэба“. Бываюць ідыёцкія сітуацыі, калі ты падыходзіш да дзвярэй, цябе прапускаюць, а ты не разумееш чаму. Толькі пасля даходзіць, што гэта, відаць, нейкі новы „нізкі статус“. Агулам іх няшмат. Думаю, 3−4%, то-бок каля 100 чалавек з 2600 вязняў».
7. Калі раздача статусаў — міліцэйская ініцыятыва, то як да яе ставяцца асуджаныя?
Меншасць успрымае сітуацыю як дзікунскую, але магчымасці змагацца з ёй на нізавым узроўні няма. То бок персанальна ты можаш гуляць па гэтых правілах мінімальна, але няма сілаў, каб перамагчы сістэму цалкам».
8. Калі крымінальныя паняцці сядзяць у галовах, як знішчыць гэтую каставую сістэму?
Па-другое, можна паставіць асуджаных перад фактам, што «нізкага статуса» больш няма. Абсалютная большасць падпарадкуецца.
«Простая ілюстрацыя — гісторыя, якую пераказваюць у Бабруйску. Некалькі гадоў таму атрад са 100 чалавек ідзе ў клуб. 95 «мужыкоў» і ззаду 5 з «нізкім статусам». А тут насустрач нейкая праверка з Мінска: «Чаму не ідуць адной калонай? А-ну ўсім стаць роўна!». Нізкі статус пераглядваецца — можна ці нельга? — але становіцца ў агульную калону. І тут галоўнае пытанне, колькі чалавек у знак пратэсту выходзяць з яе — каб не ісці разам з нізкім статусам. Трое! Для 3% крымінальныя паняцці сапраўды важныя. Астатнім важней не мець праблем з адміністрацыяй і хутчэй пайсці дадому».
Чытайце таксама: