Разам з сонцам і людзьмі на вуліцах горада з’явіліся вулічныя столікі кавярняў. Мы прайшліся па цэнтры Гродна і выбралі найбольш цікавыя і прыемныя летнія пляцоўкі каб падказаць, дзе добра пасядзець за кавай (ці якім іншым напоем).
Пасля прагулкі ў пошуках ідэальных летніх пляцовак мы зразумелі некалькі рэчаў:
— па-першае — іх стала нашмат больш у параўнанні з мінулым годам;
— па-другое — многія з іх прайшлі праз рэдызайн — усім жа хочацца станавіцца круцей і круцей;
— па-трэцяе — пляцоўкі становяцца больш адкрытымі, нярэдка столікі стаяць без агароджы адразу на вуліцы, прайшла мода на пластыкавыя плоты, якія б аддзялялі наведвальнікаў кавярняў ад пешаходаў;
— апошняе — у нашым горадзе мода на герань!
Кавярня знаходзіцца на вуліцы Замкавай, якую гродзенцы ў марах бачаць пешаходнай. Пасля з’яўлення ў гэтым месцы «Нашай кавы» вуліца сапраўды пачала жыць нашмат больш інтэнсіўна. У кавярні заўсёды шмат ахвотных пасядзець на вуліцы і няшмат столікаў, таму злавіць вольнае месца не так лёгка, асабліва на выходных, але варта пачакаць. Час ад часу на вуліцы граюць дыджэі ці барысты арганізуюць капінг.
За чым пасядзець: вялікі выбар кавы, у тым ліку заваранай альтэрнатыўным спосабам, ёсць пірожныя і цікавыя ліманады на гарачыя дні.
Плюс за сінюю лавачку і вечна адчыненае акно кавярні, адкуль заўсёды гучыць добрая музыка
Кавярня не вельмі добра бачная з галоўнага турыстычнага шляху — вуліцы Савецкай, але менавіта таму тут ціха і спакойна. Летняя пляцоўка кавярні арыгінальныя — два каляровыя крэслы выстаўленыя перад дзвярыма. Доўга можа не пасядзіш, але прысесці адпачыць пасярэдзіне шпацыру — ідэальна! І крэслы прыгожыя!
За чым пасядзець: тут вялікі выбар кавы з розным смакам, лепшы гарачы шакалад.
Плюс за фантазію і колеры пасярэдзіне вуліцы.
Раскоша — адна з больш старых кавярняў нашага горада. Тут побач крама і кавярня. Столікі ад вуліцы — ад крамы, але мы раім зайсці ў сярэдзіну і прайсці праз зал — у дворыку таксама стаіць некалькі столікаў, здалёк ад гукаў горада ў самым яго цэнтры.
За чым пасядзець: тут можна і выпіць каву, і паесці бліноў, супу ці нешта «пасур'ёзней», ёсць вялікі выбар пірожных.
Плюс за цішыню ў цэнтры горада, магчымасць адпачынку ад натоўпу вуліцы Савецкай.
У парку Жылібера летніх кавярняў некалькі, але да ўсіх даходзяць гукі з атракцыёнаў. Таму для адпачынку раім прысесці ў кафэ «Шэкспір», якое ў будынку лялечнага тэатру. У гэтым годзе тут абноўленая пляцоўка, з’явіліся мяккія канапы.
За чым пасядзець: кава, свежая выпечка, марожанае
Плюс за цішыню ў гучным парку Жылібера.
Адзіны бар у нашым спісе. Тут летняя пляцоўка па мінімуму: адразу на вуліцы, без парасонаў, таму нічога не перашкаджае насалоджвацца сонцам. Нядаўна тут паставілі кветкі ў звычайных скрынях, у якія мы закахаліся!
За чым пасядзець: бар вядомы як адзіны веганскі бар у горадзе, таму можна папрабаваць фалафеляў, веганскіх кебабаў і бургераў, якіх не знойдзеце ў іншым месцы. А яшчэ ёсць кава з соевым малаком і напітак «Восток».
Плюс за DIY-скрыні з геранню і адсутнасць парасонаў
Адно cа шматлікіх месцаў на вуліцы Савецкай. Даволі маладое кафэ з вялікімі вокнамі на вуліцу і некалькімі столікамі звонку. У пятніцу і суботу ўвечары, калі добрае надвор’е, тут граюць дыджэі, дзякуючы чаму больш жывой становіцца не толькі кавярня, але і ўся Савецкая вуліца.
За чым пасядзець: тут вельмі смачныя круасаны з міндалем і іншай начынкай, ёсць таксама сандвічы.
Плюс за дыджэяў
Адна з дзвюх кавярняў перад ГД «Нёман». Яна агароджаная, але плот нават мілы і агулам тут прыемна, шмат месца і сядзіш быццам бы на Савецкай, але ў той жа час ніхто не заглядае ў талерку. Нас уразілі перадусім столікі пад сцяной гандлёвага дома, якія спачатку не бачныя. Там мякка і можна схавацца.
За чым пасядзець: тут можна ці выпіць кавы, ці паесці. Ёсць лапша-вок. А таксама ліманады — ідэальна на лета!
Плюс за разнастайнасць месцаў каб пасядзець
Яшчэ адна кавярня на Замкавай (і на вуглу Давыда Гарадзенскага). Тут шмат месца для пляцоўкі няма, але знайшоўся выхад — лавачка з месцам, каб паставіць кубак з кавай, адразу каля дзвярэй. Кветкі дадаюць цеплыні, можна прыемна пасядзець з відам на Стары замак і каланчу. Дарэчы, моладзь тут тусуецца проста на мурку, навошта каму лавачкі?
За чым пасядзець: смачная і арыгінальная айс кава і пірожныя
Плюс за арыгінальнасць
Рэстаран на беразе Нёмана. Цалкам агароджаная тэрыторыя, можна прыйсці пасядзець з сябрам ці арганізаваць святкаванне.
За чым пасядзець: тут ёсць усё — ежа, кава, вялікае барнае меню, десерты.
Плюс за шмат месца, у тым ліку з відам на бацьку-Нёмана.
Фаст-фуд, а знешне выглядае цалкам добра — белыя фіранкі, зелень. Усё проста, але прыемна.
За чым пасядзець: бургеры, ролы (ёсць таксама вегетарыянскія), круасаны, кава
Плюс за тое, што фаст-фуд можа выглядаць прыемна.
Асноўныя месцы, у якіх знойдзем летнія кавярні: парк Жылібера, Савецкая вуліца і плошча, Замкавая вуліца. Тут кожны знойдзе нешта для сябе. Ёсць тыповыя кавярні, дзе знойдзем толькі салодкае, ёсць рэстараны («Вердэн») ці забягалаўкі (іх некалькі ў парку, Чабурэчная, ёсць фаст-фуд «Калабкі» ці «Бургер Кінг».Іншымі словамі, нам нічога не засталося, як сядзець у кавярнях, глядзець на мінакоў і адпачываць!
У Гродне 87 маршрутаў грамадскага транспарту, а людзям даводзіцца ездзіць на таксі. Транспартныя болі гродзенцаў,…
Лічыцца, што складана выбраць падарунак менавіта мужчыну - мужу, сыну, бацьку, партнёру ці сябру. Сітуацыя…
Беларус Алекс Вазнясенскі наведаў Навагрудак як турыст. Мужчыну ўразіла, што горад з багатай гісторыяй знаходзіцца…
Рэстаране-кафэ “Нёманская віціна” ў выглядзе ладдзі - частка канцэпцыі новай гродзенскай набярэжнай, якую абмеркавалі ў…
Аляксей Кажэнаў з'ехаў з Мінску ў 1998-м годзе. Ён атрымаў працу ў Google, стаў дыяканам…
Слэнг пастаянна змяняецца - у апошні час пад ўплывам TikTok. Зразумець яго адразу і ўвесь …