Карыснае

Летнія пляцоўкі ў Гродне: дзе пасядзець у цэнтры і не толькі летам 2019

Хаця час пасядзелак на летніх тэрасах надышоў даўно, новыя летнія пляцоўкі працягваюць з’яўляцца і цяпер. Hrodna.life даведаўся, дзе ў Гродне сёлета адкрыліся новыя «столікі пад парасончыкамі» — у цэнтры і не толькі. Каб параўнаць і дапоўніць веды, глядзі таксама агляд з мінулага году.

«Барашка»

Надзвычай пулярная ў гэтым сезоне «Барашка», што месціцца ў так званым «палацы Сямашкі», адкрыла летнюю пляцоўку.

Час працы: з 12.00 да 00.00 у буднія і з 12.00 да 2.00 па суботах і нядзелях

У буднія з 12.00 да 16.00 тут ёсць бізнес-ланчы.

На выходных грае жывая музыка і выступаюць дыджэі.

З пляцоўкі можна паназіраць за тым, як ідзе будаўніцтва другога сямашкавага дома, або паглядзець на турму ці Фарны касцёл.

«Coffee Pause»

Чарговая кавярня, якая адкрылася ў чэрвені на Вялікай Траецкай, мае пару летніх столікаў.

Час працы: 9.00 — 23.00

Гэта тая самая кавярня, дзе па аўторках 10% ад продажаў ідзе на дабрачыннасць.

Задачка — знайдзі летнюю пляцоўку на фота

«Правінцыя»

Летняя пляцоўка другі год працуе ў кафэ «Правінцыя», але мы вырашылі дадаць яе да новых, бо яна пакуль надта мала папулярная. А месца неблагое — у самым цэнтры, два крокі ад шумнай Савецкай, але пры тым ужо ў цішыні вуліцы Калючынскай. І месцаў вельмі шмат!

Час працы: 12.00 — 23.00, па пятніцах і суботах да 2.00

Плюс гэтай установы — ёсць абедзенае меню.

Летняе кафэ з відам на Леніна

Непадалёк ад гродзенскага гарвыканкама з’явілася летняе кафе.

У ім можна не толькі паглядзець на помнік правадыру пралетарыята, але і выпіць медавухі.

Апроч гэтага кафэ прапануе піва, квас, каву і шашлыкі - стандартны беларускі летні набор.

«КоФеКо»

На вуліцы Дзяржынскага недалёка ад Цэнтра занятасці ў траўні адкрылась кавярня «КоФеКо». Пасядзець на вуліцы можна як на парапеце, так і за столікам унізе.

Нягледзячы на тое, што кавярня месціцца ў звычайным жылым доме, ва ўласнікаў атрымалася стварыць прыемную атмасферу. Хіба што шумная вуліца паблізу трошкі псуе ўражанне.

Час працы: штодзённа з 10.00 да 23.00

Фішка кавярні - запаяная кава (закрытая зверху коркай з карамелізаванага цукру) і лавандавы раф.

Таксама ў продажы ёсць марожанае, ліманады і малочныя кактэйлі.


«Стэйкі, цэзар, піцы-ролы». Што гродзенскія фудблогеры думаюць пра наш грамадхарч


«Наше место»

Кавярня месціцца на левым беразе Немана. Тут ёсць адзін столік на вуліцы, але вам нічога не замінае набыць кавы ці гарбаты і накіравацца на лавачкі побач. Выдатны від на горад гарантаваны. Апроч гэтага ў «Нашым месцы» можна ўзяць плед і пайсці пасядзець наўпрост на схіле.

Час працы: штодзённа з 9.00 да 23.00

«Санвино»

Большасць новых устаноў месціцца ў цэнтры, але часам і ў спальных раёнах горада з’яўляюцца вартыя ўвагі месцы.

«Санвіно» гэта кафэ з канцэпцыяй: тут даюць кухню краін Міжземнамор'я і віно.

Час працы: буднія і нядзеля — з 16.00 да 00.00, пятніца-субота — да 1.00.

Ведаеце яшчэ летнія пляцоўкі, якія адкрыліся ў гэтым сезоне ў горадзе? Пішыце ў каментарыях!

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Я і цяпер не згублюся ў Гродне». Пагутарылі з рэпатрыянтам, які пераехаў у Польшчу ў 1946 годзе, але дагэтуль памятае родны горад

Генрык Усціла нарадзіўся ў 1929 годзе ў Гродне на вуліцы Брыгіцкай. У 1935 годзе яго…

21 лютага 2025

«Нам з вамі нельга мець ніякіх сувязей». З’ездзілі ў Белавежскую пушчу, падзеленую агароджай, і даведаліся, што адбываецца па абодва бакі

Агароджа на мяжы Польшчы і Беларусі дзеліць Белавежскую пушчу на дзве часткі. Па абодва бакі…

19 лютага 2025

«Пасведчанне аб шлюбе парвалі пры сварцы». Як беларусы (не) разводзяцца ў эміграцыі

Ягор з партнёркай перажылі тры пераезды і вайну, і калі вонкавага лайна стала менш -…

18 лютага 2025

Забойства інжынера Кёніга. Як у Гродне 100 гадоў таму расследавалі гучную справу

Сто гадоў таму ў Гродне адбылося самае гучнае забойства 1925-га: у цэнтры гораду забілі вядомага…

17 лютага 2025

Дзень Сябровак замест Валянцінава дня. А вы ведалі, што адзначаюць 13 лютага?

Напярэдадні Дня святога Валянціна ўсё больш жанчын у свеце адзначаюць Дзень Галентайна - жаночага сяброўства.…

13 лютага 2025

Казюкі ў парку, блін-тусоўка і па пудзілу на кожны дзень. Дзе ў Гродне адсвяткаваць Масленіцу-2025

Масленіца ў гэтым годзе прыпадае на 2 сакавіка, а масленічны тыдзень пачынаецца з 24 лютага.…

12 лютага 2025