Ладдзю па сярэднявечных чарцяжах пабудаваў гродзенскі рэканструктар Андрэй Блажэвіч. На гэту працу сышло амаль два гады часу. Першы сплаў па Нёмане Андрэй з сябрамі-рэканструктарамі зладзілі 8 ліпеня. Ладдзю спусцілі на ваду ў раёне Гродзенскай ГЭС. За некалькі гадзін карабель з дзясяткам пасажыраў паспяхова дайшоў да цэнтра Гродна.
Падчас гэтага воднага паходу над ладдзёй гучала адпаведная музыка — іграла беларуская дуда. Пасажыры былі апрануты па сярэднявечнай модзе. Адзінымі сучаснымі элементамі іх строяў былі аранжавыя ратавальныя камізэлькі.
Такая ладдзя з’явіўся ў Гродне ўпершыню. Назвалі яе «Інгерт», што у перакладзе з ісландскай азначае «пад абаронай Бога». Яна пабудавана па ўзору малой баявой ладдзі, што была знойдзена на ўзбярэжжы Даніі. Такія караблі спалучалі ў канструкцію прыкметы рыбацкіх лодак і вялікіх баявых дракараў. Вікінгі выкарыстоўвалі іх для паходаў па дробных рэках і баявых выведкі.
Гродзенскі рэканструктар збіраецца выкарыстоўваць ладдзю для іншых мэтаў - катаць гродзенцаў па Нёману і ўдзельнічаць ў рэканструктарскіх фестывалях.
“Каб цябе пярун забіў!” - адзін з найбольш вядомых беларускіх праклёнаў. У 1934 і 1935…
З надыходам цяпла ў заходніх рэгіёнах Беларусі - Гродзенскай і Брэсцкай абласцях - сталі з'яўляцца…
Змяшаць два знаёмыя спосабы афарбоўкі яек і атрымаць аліўкавы колер, знайсці спосаб з дапамогай хімічнай…
Яніна Міхайлаўна Земба нарадзілася ў Гродне ў 1934 годзе. Падчас нямецкай акупацыі яе маму вывезлі…
«Еўрасаюз нам не патрэбен!» Гэты наратыў папулярны не толькі ў беларускай прапаганды, але і ў…
У пошуках лепшага жыцця тысячы людзей выязджалі з беларускіх зямель больш за сто год таму.…