Квір. Ілюстрацыя AI з pixabay.com
Бацькі могуць адчуваць разгубленасць, страх альбо віну, калі дзеці кажуць пра сваю гендарную ці сэксуальную ідэнтычнасць, адрозную ад іншых. Але галоўная рэакцыя з іх боку — падтрымка і павага, якія могуць паўплываць на жыццё дзяцей у будучыні. Рэдакцыя Hrodna.life прачытала адмысловую брашуру і публікуе парады бацькам квір*-дзяцей. Яны падрыхтуюць да сітуацыі, калі дзіця будзе гатова размаўляць, а таксама дапаможа зразумець, што ваша дзіця баіцца ініцыяваць дыялог.
*Квір — гэта тэрмін, які аб’ядноўвае людзей, чыя сэксуальная арыентацыя, гендарная ідэнтычнасць або самавыяўленне не ўпісваюцца ў традыцыйныя нормы. Па выніках апошніх справаздач міжнароднага даследчага цэнтра The Trevor Project, прыблізна 8−10% падлеткаў у ЗША ідэнтыфікуюць сябе як квір-персон. Даследаванні ў Беларусі не праводзіліся.
Калі ваша дзіця сутыкаецца ў грамадстве ці школе з кепскім стаўленнем да сябе, бацькі павінны быць гатовы стаць на яго бок і заахвочваць сваё дзіця да самапавагі. Заўсёды прымайце бок свайго дзіцяці. Не пакідайце яго сам-насам з праблемамі.
Парада: растлумачце, калі вашаму дзіцяці неабходна звярнуцца па дапамогу да настаўніка ці да вас.
Бацькам трэба быць гатовым да сваіх уласных эмоцый, а таксама да таго, што іх прыйдзецца змяняць, каб не нашкодзіць свайму дзіцяці. Шмат людзей маюць памылковыя веды і стэрэатыпы пра квір-асоб. Дайце сабе час, каб атрымаць веды з надзейных крыніц і пераасэнсаваць гэта.
Кожнае дзіця заслугоўвае любові і падтрымкі бацькоў. Незалежна ад іх гендарнай ідэнтычнасці ці сэксуальнай арыентацыі. Бацькі павінны разумець, што быць квір-персонай — гэта нармальна і гэты факт не павінен мяняць стаўлення да дзіцяці. Пачніце з прыняцця факта, што ваша дзіця можа быць розным, мець розныя пачуцці, погляды і ідэнтычнасці. Прыняцце гэтай рэальнасці - першы крок да стварэння здаровага, любячага асяроддзя, неабходнага кожнаму.
Калі вы бачыце, што ваша дзіця гатова размаўляць з вамі (на самыя розныя тэмы) — выслухайце яго ці самі прапануйце размову. Пакажыце, што вы адкрыты да дыялогу, без асуджэння і з павагай да яго/яе. Напрыклад, калі ваша дзіця кажа, што хоча выкарыстоўваць іншыя займеннікі, ці называцца іншым імем, гэта важна падтрымаць.
Парады бацькам:
*Булінг — агрэсіўны пераслед аднаго з членаў калектыву (асабліва калектыву школьнікаў і студэнтаў, але таксама і калег) з боку іншага, але таксама часта групы асоб, не абавязкова з аднаго калектыву. Цкаванне арганізуе лідар, часам з саўдзельнікамі, а большасць застаюцца сведкамі.
Чытайце таксама: «Важатыя казалі, каб дачка пазваніла мамам». Квір-эмігранты — пра пераезд у Польшчу, касцёл і гамафобію
Змяшаць два знаёмыя спосабы афарбоўкі яек і атрымаць аліўкавы колер, знайсці спосаб з дапамогай хімічнай…
Яніна Міхайлаўна Земба нарадзілася ў Гродне ў 1934 годзе. Падчас нямецкай акупацыі яе маму вывезлі…
«Еўрасаюз нам не патрэбен!» Гэты наратыў папулярны не толькі ў беларускай прапаганды, але і ў…
У пошуках лепшага жыцця тысячы людзей выязджалі з беларускіх зямель больш за сто год таму.…
Беларускія ўлады пачалі звяртаць увагу на школьны булінг. Праз Telegram-каналы і рассылкі ў школьных Viber-чатах…
Здабываць бярозавы сок вясной — беларуская традыцыя, у кожным лясніцтве яго можна купіць за капейкі.…