Набор з 10 кубікаў "Гарадзенская азбука" ад рэдакцыі Hrodna.life. Іх можна раздрукаваць і скласці самастойна
Да дня роднай мовы Hrodna.life падрыхтаваў падарунак для чытачоў - набор з 10 кубікаў «Гарадзенская азбука». Гэтыя кубікі змясцілі на сваіх гранях усіх герояў і месцы Гродна, пра каторых цягам 2021 года пісаў Hrodna.life у аднайменным праекце. Зараз разгорткі можна спампаваць, раздрукаваць і скласці кубікі самастойна. Кніга «Гарадзенская азбука» таксама выйдзе ў 2022 годзе. Глядзіце, якой яна будзе.
Набор кубікаў можна скласці самастойна. Трэба спампаваць 10 падрыхтаваных макетаў, раздрукаваць на каляровым прынтары, выразаць па абазначаных лініях і скласці кубікі. Каб яны атрымаліся больш трывалымі, Hrodna.life раіць выкарыстоўваць шчыльную паперу.
Літары на кубіках паўтараюцца, то ёсць магчымасць скласці розныя словы да 10 літар даўжынёй. Каб павялічыць колькасць варыянтаў, можна раздрукаваць набор двойчы.
«Такая распрацоўка ажывіць статычны адукацыйны працэс і зробіць яго больш жвавым, — мяркуе Алесь Перагудаў, настаўнік гісторыі з Гродзенскай гімназіі № 1 імя Карскага. — Такую гульню добра выкарыстоўваць падчас факультатываў ці пазакласных мерапрыемстваў, дзе навучанне больш нефармальнае, а колькасць удзельнікаў дазваляе кожнаму прыняць удзел».
Для Hrodna.life Алесь адразу прапанаваў некалькі варыянтаў гульняў з кубікамі «Гарадзенскай азбукі».
«Можна скласці слова, якое мае дачыненне да гарадзенскай гісторыі, а пасля распавесці дадаткова пра кожную постаць альбо падзею з кубікаў, якія ўтварылі гэтае слова. Альбо нават прасцей — кожны удзельнік атрымлівае выпадковы кубік і мусіць распавесці як мага больш фактаў пра малюнкі на яго гранях».
У выглядзе кнігі «Гарадзенская азбука» таксама выйдзе сёлета. Дызайнер Ігар Варкулевіч ужо падрыхтаваў першыя варыянты афармлення вокладкі і старонак кнігі. Зараз ідзе праца над макетам кнігі.
Кубікі і кніжка могуць стаць і сувенірам з Гродна для турыстаў і падарункам на памяць пра наведванне горада. Але найперш «Гарадзенская азбука» адрасавана месцічам горада.
«Турысты з большага цікавяцца прадметнай сувеніркай. Тым больш, што турыстаў зараз паменшала. — распавёў Hrodna.life уласнік этнакрамы „Цудоўня“ Андрэй Несцяровіч. — Гісторыя Горадні ва ўсіх праявах і кніжкі пра Горадню ў першую чаргу рэальна цікавяць гарадзенцаў».
Зараз у Гродне працуюць тры ўстановы, якія спецыялізуюцца на bubble tea. Пакаштаваць азіяцкі чай можна…
У Слоніме і Лідзе плануюць паўтарыць гродзенскі "штурм Рэйхстага". На думку старшыні Гродзенскага аблвыканкама Юрыя…
Штораніцы поўныя цягнікі вязуць жыхароў Прушкава, што пад Варшавай, на працу ў сталіцу. Але ёсць…
Навучальны год набліжаецца да канца, і хутка выпускнікі будуць абараняць дыпломы і здаваць апошнія экзамены.…
У Польшчы беспрацоўныя атрымліваюць штомесячную дапамогу каля 1500 злотых (або прыкладна 400 долараў) на рукі.…
Як стаць маладым экстрэмістам? Быць "залатой моладдзю", слухаць хардкор і насіць клятчастую понамку. Так лічаць…